ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
420 subscribers
6.76K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🎉Столичная Госавтоинспекция приглашает посетить семейно-развлекательный праздник «За безопасность - вместе»!
Мероприятие ориентировано на профилактику детского травматизма в результате чрезвычайных ситуаций и дорожно-транспортных происшествий

❗️Праздник состоится 29 января с 12:00 до 16:00 в Минском государственном дворце детей и молодежи (Старовиленский тракт, 41).

Здесь будут организованы игровые и обучающие зоны, тематические квесты и викторины, по итогам которых победителей будут ждать призы и подарки. Организаторы представят фотозоны с выставкой служебных автомобилей милиции и МЧС, кинологи продемонстрируют слаженную работу своих четвероногих сослуживцев. Милиционеры и спасатели познакомят участников со своей профессиональной деятельностью. Каждый пришедший сможет почувствовать себя в роли правоохранителей. А подросткам, которым исполнилось 16 лет, будет предоставлена возможность потренироваться в управлении транспортным средством за рулём учебного автомобиля вместе с инструктором ДОСААФ.

🤹‍♂Праздничное настроение создадут тематические ростовые куклы. Гвоздем развлекательной программы станет дрессированная обезьянка, которая вручит победителям пригласительные в цирк. Музыкальное сопровождение праздника обеспечат артисты белорусской эстрады и оркестра ГУВД Мингорисполкома.

🐒Помимо этого, для всех желающих будет работать контактный зоопарк.

🥳Будем рады видеть вас!
На сегодняшний день в Минске привито более 2500 детей.

Светлана Ермак:
💬Новый штамм Омикрон имеет высокую заразность и легко передаётся от человека к человеку, чаще наблюдаются легкие симптомы (боль в горле, чихание, незначительное повышение температуры) однако отмечается повышение заболеваемости среди детского населения. Поэтому настоятельно рекомендуется пройти вакцинацию и бустерную вакцинацию. Для ее прохождения необходимо обратиться в учреждение здравоохранения по месту жительства, также будут организованы выездные бригады медицинских организаций здравоохранения в медицинских пунктах учреждений образования. – рассказала Главный государственный санитарный врач г.Минска
📍Навіны клуба "Айрыс" гімназіі 14📍

☝️😉 27 студзеня члены клуба ЮНЕСКА «Айрыс” на чале з кіраўніком клуба Касаткінай Таццянай Валянцінаўнай прынялі актыўны ўдзел у пасяджэнні клуба “Юны дыпламат”, прысвечанаму 30-годдзю ўсталявання дыпламатычных адносін з Вялікабрытаніяй.

😃Цёплая сустрэча прайшла ў Беларускім таварыстве дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі. Вучні чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, 📚 якія англійскі пісьменнік Уолтэр Мэй пераклаў на англійскую мову, спявалі англійскія і беларускія песні, даведаліся пра гісторыю дыпламатычных адносін Рэспублікі Беларусь з Вялікабрытаніяй.

📝 Рабочымі мовамі мерапрыемства сталі: беларуская,🇧🇾 руская 🇷🇺 і англійская 🇬🇧 мовы.

Удзел у такіх сустрэчах спрыяе развіццю асобы кожнага ўдзельніка клуба, фарміраванню іх камунікатыўных навыкаў.

#Заводскі
#гімназія14
#клуб_АЙРЫС
#ЮНЕСКА
Навуковыя таварыствы гімназіі 14

💫 Праз платформу ZOOM адбылася анлайн-сустрэча "Хімікі-даследавацелі" з цыкла прафарыентацыйных сустрэч "Хімія ў свеце прафесій" сумесна з МГІРА.

Наша гімназія была адным з арганізатараў сустрэчы.
📌 Вучні гімназіі 14 на чале з настаўнікам-метадыстам Долбік Алай Анатольеўнай далучыліся да сустрэчы з рэсурснага цэнтра гімназіі па хіміі.

💫 У сустрэчы прынялі ўдзел: намеснік дырэктара Міхайлава Н.А., удзельнікі клуба "Профіль PRO" сярэдняй школы № 86, вучні гімназіі № 19, вучні Малатковічскай сярэдняй школы Пінскага раёна. Нас было болей за 100! 😉👍🏻

Спікеры:
- Іванец А.І., галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, старшыня Савета маладых вучоных, доктар хімічных навук,
- Ж.А. Цабкала, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце, выкладчык кафедры неарганічнай хіміі факультэта БГУ,
- В.Э. Матуліс, дацэнт кафедры неарганічнай хіміі факультэта БГУ, настаўнік хіміі ліцэя БГУ.💫

Працягнем ісці шляхам навуковых адкрыццяў! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#анлайн_сустрэча
#хімія
🎨 Праект "Каляровыя пятніцы" ў гімназіі 14 🎨

💢 Асноўная мэта праекта: праз цікавыя формы ўзаемадзеяння вучняў, бацькоў і настаўнікаў актывізаваць зацікаўленасць нацыянальнай культурай.

📍28.01. - ЧЫРВОНАЯ ПЯТНІЦА. Усе пляцоўкі падрыхтавала творчая каманда 5Б класа на чале з класным кіраўніком Калодай К. В..😉

📍Вучняў і настаўнікаў чакалі: Фотазона, Б'юцізона, Прастора жаданняў, знаёмства з выцінанкай і беларускім арнаментам, прагляд мульцікаў у стылі выцінанкі, знаёмства з беларускімі прымаўкамі, знаёмства з гісторыяй стварэння беларускай сімволікі. Конкурсы: "Чырвоны верш", "Чырвоны малюнак" і "Вясёлая пятніца", а таксама танцы! 😉

💢 Дзякуем усім, хто далучыўся да творчай групы 5Б і дапамог рыхтаваць пляцоўкі: кіраўніку па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчуку А.В. за экскурс у гісторыю нацыянальнай сімволікі, вучаніцам 10 класа Хаменка Вераніцы і Міралюбавай Сафіі за плэй-ліст дыскатэкі! 😉👍🏻

Падвядзенне вынікаў Чырвонай пятніцы - у суботу 29 студзеня!

#Заводскі
#гімназія14
#КаляровыяПятніцы
Панарама шостага школьнага дня гімназіі 14

💢 Цэнтр "Пазнаём Беларусь" - вучні 9А з класным кіраўніком Леановіч Наталляй Мікалаеўнай наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Сучасна і інтэрактыўна правялі час, вывучаючы жыцце і творчасць паэта.
Цікавае мерапрыемства для бацькоў 9А класа прыдумалі яшчэ ў пятніцу: выляпілі снегавікоў і сёння да вечара бацькі галасуюць у чаце за лепшую работу!

Вучні 6Б класа з класным кіраўніком Грэчкінай Святланай Мікалаеўнай прынялі ўдзел у кіналекторыі па здароваму ладу жыцця "Дарога ў нікуды" ў кінатэатры "Камсамолец" і разам паглядзелі мультфільм "Зверапой".

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#Выставы #Музеі
Панарама шостага дня гімназіі 14

💢 Цэнтр "Сямейны куток" - прэзентацыя "Традыцыі маёй сям'і". Дзеці 4Б класа з класным кіраўніком Шчэрба А. І. расказвалі пра прафесіі бацькоў, пра сумесны адпачынак, прынеслі фотаздымкі, плакаты. Мерапрыемства прайшло ў гульнёвай форме.😉😊😃 Дзеці адгадвалі загадкі, чыталі прыказкі , вершы пра сям'ю. Вельмі цікава было бліжэй пазнаёміцца з сямейнымі традыцыямі аднакласнікаў.

На занятках гуртка "Вясёлка" пад кіраўніцтвам Гегечкоры А. А. сёння ляпілі вожыка з пластыліна і трубачак ад малака і сока. Такія розныя атрымаліся вожыкі: у кожнага свой характар! 🦔

💢 Цэнтр "Краіна ведаў" - творчая гульня "Чытаем часопіс "Вясёлка" разам!". Вучні 2-х класаў пад кіраўніцтвам Фундарэнка В. М. вырашылі стварыць спецыяльны выпуск свайго любімага часопіса. Юныя рэдактары добра папрацавалі! 📍У нумары: і навіны гімназіі, і гульні для чытачоў, і нават карысная інфармацыя пра здароўе!
📍Прыйшоў час выдаваць газету ў пачатковай школе! ☝🏻😉💥

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#творчасць