ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
449 subscribers
7.08K photos
180 videos
13 files
226 links
Download Telegram
МУЗЕЙНЫ ЎРОК! 🎨

Для вучняў 8-х класаў гімназіі быў праведзены Музейны ўрок у Нацыянальным мастацкім музеі па тэме “Руская культура ХІХ - ХХ стагоддзяў”. 🖼️🌟

Гімназісты пазнаёміліся з выбітнымі палотнамі рускіх мастакоў, 💬🎉 паўдзельнічалі ў абмеркаванні “Стылістычныя і жанравыя асаблівасці рускага жывапісу”. 🖌️📚

#Гiмназiя14 #МузейныУрок #Культура #Жывапіс
👐ДАБРАЧЫННАЯ АКЦЫЯ!✨️

У Рэспубліцы Беларусь стартавала дабрачынная акцыя ”Нашы дзеці”. 😊 Вучні 6 “В” і 6 “Г” класаў прынялі ўдзел у яе адкрыцці на базе ПДіМ ”Золак”. 🎉 Дабрачынная акцыя дазваляе прыцягнуць увагу да праблем дзяцінства. ✨️

Галоўная мэта акцыі - дайсці да кожнага дзіцяці, каб кожны адчуў свята. 🎈 Вучні нашай гімназіі з задавальненнем паглядзелі яркі і прыгожы святочны канцэрт і атрымалі зарад эмоцый і пазітыўны настрой! 🌈 Цікавыя і таленавітыя нумары нікога не пакінулі абыякавымі! 🎶

#НашыДзеці #Дабрачыннасць #Гiмназiя14 #Акцыя
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ✨️

З радасцю паведамляем, што мы завяршылі заданне па праекце, у рамках якога неабходна было не проста прыгатаваць какаву , але і захаваць гэты момант у цудоўнай кампаніі! 🥳

Кожны глыток перадае атмасферу ўтульнасці і цяпла 🌟. Гэта не проста напой, а цэлы рытуал, які ў гэты дзень аб'яднаў нас. ❤️

Дзякуй усім за ўдзел! 🙏

#Гiмназiя14 #Какава #Супольнасць #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ!🌲

❄️ 17 снежня ❄️
Сёння адкрыты чарговы канверт 💌

Заданне ў ім творчае: упрыгожыць уваходныя дзверы ❄️ 🎄
Стварайце прыгажосць 😉

#Гiмназiя14 #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Творчасць #Дзверы
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ!🎄

Дарагія сябры! З задавальненнем паведамляем, што заданне выканана! Вы цудоўна ўпрыгожылі свае дзверы і нават пад'езды да Новага года.

Кожная дэталь, кожны агеньчык ствараюць чароўную атмасферу свята. Дзякуй вам за крэатыўнасць і ўдзел! 💖 Давайце разам зробім наш раён яшчэ больш утульным і прыгожым у гэту пару года.

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Крэатыўнасць #Гімназія14
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ!🌲

❄️ 18 снежня ❄️
З кожным днём мы ўсё бліжэй да завяршэння 2024 года!
Сёння мы прапануем вам успомніць шчаслівыя моманты, якія адбыліся ў вашым жыцці за гэты час!

Нам вельмі цікава, што вас рабіла асабліва радаснымі і шчаслівымі 😊
З нецярплівасцю чакаем вашы фотаздымкі, малюнкі і гісторыі! 📸💖

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #СумесныяУспаміны #Радасць #Гiмназiя14
❄️НОВЫ ГОД НА ВАДЗЕ!✨️

У гімназіі 14 адбылося забаўляльна-спартыўнае свята “Новы год на вадзе” 🎉, у якім прынялі ўдзел лепшыя каманды плыўцоў Заводскага раёна сш 85, 120, 210 і гімназіі 14.

Камандам былі прапанаваны цікавыя і займальныя эстафеты: “Дастань скарб” 🏴‍☠️, “Дружны экіпаж” 🚤, “Звар'яцелыя гонкі” 🏁.

На свяце прысутнічалі ганаровыя госці ў асобах Главы адміністрацыі Заводскага раёна г.Мінска Шыбека У.Д. 👔, намеснік главы адміністрацыі Зелянко А.П., начальнік упраўлення па адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна Цыпылова А.У. 📚, намеснік начальніка упраўлення па адукацыі Каранеўская В.У. 🌟

❄️Усіх прысутных радавалі не толькі спаборніцтвы, але і Дзед Мароз, Снягурачка, Вадзянік, русалкі, удзельнікі клуба па сінхронным плаванні “Дынама”, чар-лідарскі клуб “Фартуна” ПДіМ “Золак”.
У басейне панаваў дух спаборніцтва і навагодні настрой!
СТВАРАЕМ СВЯТА РАЗАМ!🎊

#НовыГодНаВадзе #Спорт #Гімназія14 #ЗабаўляльнаеСвята #Эстафеты #Заводскі
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ!🎉

Мы сабралі мноства фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць шчаслівыя, каштоўныя моманты жыцця гімназістаў і іх сем'яў. ❤️ Гэтыя здымкі адлюстроўваюць радасць, сяброўства і важныя падзеі, якія робяць нашу супольнасць асаблівай. 🤗 Дзякуй усім за ўдзел і падтрымку! 🙌

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Сяброўства #Каштоўнасці #Гiмназiя14
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ🎊

❄️ 19 снежня ❄️
Заданне на сёння - напісаць пісьмо Дзеду Марозу 💌

Усе ведаюць, што мары здзяйсняюцца! 🎉 Таму раскажыце Дзядулю, аб чым вашы думкі, што б вас парадавала ў Новым годзе!

Ён абавязкова пастараецца зрабіць усё неабходнае, каб вашы мары сталі рэальнасцю! 🎁

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Гімназія14 #ДзедМароз #Мары #Пісьмо
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ🎄

❤️Вучні гімназіі адкрылі свае сэрцы, падзяліўшыся зместам лістоў Дзеду Марозу.

Іх шчырыя жаданні і мары натхняюць: гэта не толькі падарункі, але і шчасце блізкіх 😊, сяброўства і прыгоды.

Давайце падтрымаем іх мары ў гэты чароўны перыяд!

#Гiмназiя14 #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Жаданнi