🍁КАНIКУЛЫ🍁
Вучні 10-х і 11 класаў наведалі дом-музей Ваньковічаў і пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця і творчасці вядомага беларускага мастака В. Ваньковіча. 🖼️ Наведванне музея стала выдатнай магчымасцю для вучняў паглыбіць свае веды пра культурную спадчыну Беларусі. 🇧🇾
Вучні 8-х класаў наведалі фолк-рок-мюзікл "Трышчан ды Іжота" і паглядзелі цікавую і захапляльную гісторыю заканых. 🎭
Вучні 5-х класаў наведалі кінатэатр "Камсамолец", дзе цікава правялі час за праглядам мультфільма "Гіганты Ла-Манша". Гэта павучальная і кранальная гісторыя пра падарожжа трох сяброў, якія аб'ядноўваюцца ў барацьбе са злом! 🎬
Вучаніцы педкласаў гiмназii Пышынская Кіра і Машковіч Аліна прынялі ўдзел у 4 сезоне рэаліці-канструктара "Педагагічныя прыгоды" на факультэце пачатковай адукацыі БДПУ. 🌟 Яны прэзентавалі свой уласна створаны праект будынка з кубікаў, у якім увасобілі ідэі сумеснага навучання і творчасці! 📚
#Гiмназiя14 #Культура #Мастацтва #Творчасць

🎬✨ 1 лістапада вучні 4-х класаў наведалі кінатэатр "Камсамолец", дзе з задавальненнем правялі час за праглядам мультфільма "Міграцыя". Гэта быў выдатны дзень, напоўнены радасцю і новымі ўражаннямі! 😊🍿
🏛️📚 Вучні 8-х класаў наведалі музей "Лошыцкая сядзіба", дзе пазнаёміліся з асаблівасцямі штодзённага жыцця прадстаўнікоў дваранскага саслоўя ХІХ Ст. Экскурсія была вельмі цікавай і дазволіла паглыбіцца ў гісторыю! 🕰️🌟
#Гiмназiя14 #Канікулы #Мультфільм #Гiсторыя

⏰️2 лістапада ў рамках прафарыентацыйнай работы з вучнямі 8-10 класаў была арганізавана экскурсія ва УА "Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж". 💉Аб надыходзячай прыёмнай кампаніі, падрыхтоўцы да яе, неабходных дакументах для паступлення і асаблівасцях падачы дакументаў у каледж гімназістам расказала сакратар прыёмнай камісіі. У ходзе мерапрыемства былі арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі і майстар-класы па базавых навыках першай дапамогі пацярпелым і правядзенні класічнага масажу. 🤲
🕊Для навучэнцаў 9-х класаў была арганізавана экскурсія ў сквер "Садружнасць", у якім размешчаны помнік "Воінам-казахстанцам", якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў баях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наведванне такіх месцаў - даніна памяці гераічнаму пакаленню нашых продкаў, якія падарылі нам мірнае неба над галавой.🌹
Вось так плённа завяршыліся першыя канікулы гэтага навучальнага года! 🎉 Жадаем поспехаў навучэнцам у наступнай чвэрці! 📖
#Гiмназiя14 #Канікулы #Прафарыентацыя #Навучанне

Праведзены святочныя лінейкі на пачатак другой чвэрці! 🎊
У гімназіі адбыліся ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку другой чвэрці. Гэта падзея стала выдатнай нагодай падвесці вынікі першых месяцаў вучобы і настроіцца на новыя дасягненні. 📖✨
Прагучалі цёплыя словы віншаванняў і пажаданняў, якія натхнілі ўсіх прысутных. 💖
Пэўная ўвага была нададзена планам на другую чвэрць, абмеркаваны новыя мерапрыемствы, конкурсы і праекты, якія дапамогуць развіваць таленты і здольнасці гімназістаў. 🌟📅 Настрой на поспех і жаданне вучыцца сталі галоўнымі тэмамі сустрэчы.
Давайце разам зробім гэтую чвэрць яркай і прадуктыўнай! 🚀 Поспехаў усім у вучобе і новых здзяйсненняў! 💪
#Гiмназiя14 #НовыяДасягненні #Вучоба #Поспех

🏫БАЦЬКОЎСКІЯ СХОДЫ 👨🦰👩🦰
У гімназіі 14 адбыўся бацькоўскі сход для вучняў 1-4 класаў. 😊
Дырэктар гімназіі Гарохава М.І. выступіла з пытаннем аб арганізацыі добразычлівых узаемадзеянняў паміж удзельнікамі адукацыйнага працэсу. Расказала пра лічбавую гігіену пры карыстанні тэлефонамі. 📱✨
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Куневіч С.В. расказала пра работу па прафілактыцы жорсткіх адносінаў у сям'і да непаўналетніх, выяўленні фактараў рызыкі. 💬
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Доўнар І. П. пазнаёміла бацькоў з вучэбным планам на другую чвэрць. 📚
#Гімназія14 #БацькоўскiСход #Адукацыя

🍬 8 "А" клас наведаў самае салодкае прадпрыемства нашай сталіцы - фабрыку "Камунарка". 🍭
🍫 Вучні гімназіі пазнаёміліся з гісторыяй кандытарскай справы ў Беларусі, наведалі вытворчасць, а таксама пазнаёміліся з асаблівасцямі прафесіі. 👩🍳👨🍳
#Гiмназiя14 #КандытарскаяСправa #Камунарка #СалодкіСвет

🚒 6 лістапада вучні 2 «В» класа наведалі Музей пажарных і аварыйна-выратавальных спраў. Даведаліся пра гісторыю стварэння і існавання пажарных частак, для чаго раней пажарныя абавязкова павінны былі насіць вусы. Пагаварылі пра катастрофу на Чарнобыльскай АЭС. Кіравалі верталётам і ладзілі выбухі, прымяралі форму. Праца выратавальніка цяжкая, небяспечная, але высакародная. 🔥
🌾 Таксама сёння адбылася першая выязная экскурсія для першакласнікаў. Вучні наведалі ў цудоўны музей у Строчыцах. Яны пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Мінска, з асаблівасцямі жылых забудоў беларусаў (школа, хата, гумно, млын, свіран).
👩🌾 Інтэрактыўна-гульнёвая праграма "Пшанічны каласок", удзельнікамі якой сталі нашы першачкі, распавяла, як зярнятка пераўтвараецца ў хлеб, а гаспадар Дамавік надоўга застанецца ў памяці маленькіх вандроўнікаў.
#Гiмназiя14 #Экскурсія #Выратавальнікі #Строчыцы

🎉🇧🇾✨Настаўнікі гімназіі 14 прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі - падзеі, якая дала магчымасць развівацца Беларусі як свабоднай і самастойнай дзяржаве.💪📚🌟
#ДзеньКастрычніцкайРэвалюцыі #Гiмназiя14 #Беларусь #Гісторыя

🍁ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ💫
🌼 У суботні дзень вучні 1-х і 2-х класаў правялі вельмі цікавы ўрок краязнаўства ў гімназічным музеі "Беларуская хатка". Дзеці пазнаёміліся з побытам, традыцыямі, рамёствамі беларусаў, пагулялі ў беларускія народныя гульні, паразгадвалі загадкі. Напрыканцы занятку вучні падзяліліся на мастакоў і ганчароў. У выніку сумеснай працы атрымаліся вырабы посуду і эскізы беларускіх ручнікоў. 🎨👩🎨
➗ Для вучняў 6"А" і 6"Б" класаў было праведзена мерапрыемства "Матэматыка для кемлівых". ✨
🏃♂️ Вучні 3-х і 4-х класаў прынялі ўдзел у квэсце "Па слядах згубленага здароўя". 💚
Дзеці заўзята праходзілі кожнае выпрабаванне, прыдумвалі правілы і парады для таго, каб зберагчы здароўе.🙂
⚖️ Вучні 9-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у прававым турніры “Сіла закона”.
Інтэлектуальнае спаборніцтва спрыяла пашырэнню ведаў вучняў пра законы нашай незалежнай краіны, у першую чаргу, асноўнага закона - Канстытуцыі Беларусі.📚
#Гiмназiя14 #Краязнаўства #Матэматыка #Здароўе #Права