ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.89K photos
170 videos
13 files
225 links
Download Telegram
У межах святкавання Дня маці 🌷 і Тыдня бацькоўскай любові ❤️ у гімназіі прайшлі класныя гадзіны “Любай матулі прысвячаецца…”, на якіх кожны гімназіст мог расказаць пра сваю матулю 👩‍👧, сказаць ёй самыя цёплыя словы 💖 і прызнацца ў любові.

У 8 класах прыйшла канферэнцыя “Жанчына. Маці. Прафесіянал” 👩‍🏫. На канферэнцыю былі запрошаны матулі вучняў Шукелойць Ірына Леанардаўна і Богдан Ганна Рыгораўна. Госці мерапрыемства расказалі пра свае самыя патрэбныя і самыя цікавыя прафесіі: педагога 📚 і ветэрынарнага ўрача 🐾. Дзеці ўважліва слухалі 👂, абмяркоўвалі 💬 і задавалі пытанні . Хто ведае, магчыма гэтая сустрэча прадвызначыла чыйсьці лёс? 🌟

#ДзеньМацi #ТыдзеньБацькоўскайЛюбові #Гімназія14 #ЖанчынаМаціПрафесіянал #Сустрэча
♻️ПРАФIЛАКТЫЧНАЯ ГУТАРКА📢

🚔Інспектар ІСН Рагатка А.У. правёў заняткі з вучнямі 9-11-х класаў гімназіі, абмеркаваўшы ўплыў курэння на здароўе, важнасць бяспечных паводзін у сацыяльных сетках, небяспекі свавольстваў на відэа і спосабы абароны банкаўскіх карт.🚸

✴️Дзякуем інспектару Рагатку А.У. за важную інфармацыю! Спадзяёмся , што гімназісты зробяць свядомы выбар! 💡

#Гімназія14 #Бяспека #Адказнасць
🌐🏛Рэсурсны цэнтр гуманітарнага накірунку па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" гімназіі, у рамках дамовы аб супрацоўніцтве з філалагічным факультэтам БДУ, стаў ініцыятарам і актыўным удзельнікам семінара-практыкума "Навукова-даследчая работа вучняў: тэорыя і практыка" для педагогаў і вучняў горада Мінска. 🎓

На пачатку семінара працавалі дзве інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе вучні і настаўнікі маглі рашыць рэбусы і, у акулярах віртуальнай прасторы, наведаць віртуальны кабінет філалагічнага факультэта. 🧩👓

Мадэратары Андрэй Аляксандравіч Акушэвіч і Ірына Міхайлаўна Саніковіч, кандыдаты педагагічных навук, працавалі на інтэрактыўнай лекцыі для педагогаў і вучняў горада Мінска. 🗣️📚

Шмат карыснай інфармацыі, многа новых ідэй і праектаў! 🌟💡

#Гiмназiя14 #ІнтэрактыўныСемінар #Адукацыя #Інавацыі
💚ТЫДЗЕНЬ БАЦЬКОЎСКАЙ ЛЮБОВІ💚

У гімназіі з 14 па 22 кастрычніка праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові, які закліканы падкрэсліць важнасць сям'і ў жыцці грамадства. ❤️

15 кастрычніка на святочнай імпрэзе ў гонар светлага свята - Дня маці - у актавай зале сабраліся сем'і вучняў 1-2-х класаў. 🎉 Дзеці падрыхтавалі кранальныя творчыя нумары і ўручылі матулям партрэты, якія старанна малявалі напярэдадні. 🖼️

Адбылося ўтульнае і цёплае свята, да якога вучні рыхтаваліся з асаблівай радасцю і задавальненнем, бо рабілі гэта для самых родных людзей - сваіх матуль! 💖

#Гiмназiя14 #ДзеньМаці #сям
ТЫДЗЕНЬ БАЦЬКОЎСКАЙ ЛЮБОВІ 😊

Прыгожа і па-сямейнаму цёпла прайшла паэтычная гадзіна, прысвечаная Дню Маці ў паралелі 6-х класаў. 🌷

Дзеці чыталі вершы, прысвечаныя матулям. Шчыра, з хваляваннем. 💖

Гучалі радкі Петруся Броўкі, Веры Вярбы, Максіма Лужаніна, Міколы Ляшчуна. 📖

Кожны з нас добра ўсведамляе, што галоўны чалавек у нашым жыцці - гэта мама. Толькі мама любіць па-сапраўднаму нас за тое, што мы ёсць. 🌼

Мы шчаслівыя, бо ў нас ёсць МАМА! 🌟

#Гiмназiя14 #ДзеньМаці #ПаэтычнаяГадзіна
🌼ТЫДЗЕНЬ БАЦЬКОЎСКАЙ ЛЮБОВІ🌼

Для вучняў 3-х класаў гімназіі ў рамках мерапрыемства Тыдня бацькоўскай любові была арганізавана сустрэча з матуля аднаго з вучняў. Благадарава-Шамма Лінда Джамалеўна завітала ў госці, каб расказаць гімназістам пра сваю прафесію - дырэктара металаабрабляючага прадпрыемства.

Хлопчыкі і дзяўчынкі дазналіся, як ствараецца мэбля і прадметы з нержавеючай сталі. 🪑 Вучням спадабаўся такі расказ, яны спадзяюцца на тое, што такія незвычайныя госці будуць іх наведваць часцей.

#ТыденьБацькоўскайЛюбові #Гімназія14 #Сустрэча
ПАЗНАВАЛЬНАЯ ЭКСКУРСІЯ 🏭

Вучні 2 “А” і 2”Б” класаў гімназіі наведалі завод “Белмасткерамікі” ў Радашковічах. Гімназісты сталі ўдзельнікамі захапляльнай экскурсіі і пазнаёміліся з вытворчасцю керамічнага посуду, дэкаратыўных і сувенірных вырабаў. Дзеці даведаліся, як з маленькага кавалачка гліны нараджаюцца шэдэўры, пазнаёміліся з рознымі прафесіямі прадпрыемства. 👩‍🏭👨‍🏭

Кожны паспрабаваў папрацаваць з глінай і сфармаваць прыгожыя гліняныя фігуркі. 🎨🤲 Наведалі музей пры заводзе, які налічвае больш за 5000 экспанатаў. 🏺

Кожны атрымаў на памяць сувенір. 🎁😊

#Эксурсія #Гімназія14 #Кераміка #Творчасць
СОЛАДКА І СМАЧНА 🍦

Сёння пятніца, і самы СМАЧНЫ і САЛОДКІ дзень у вучняў 3-х класаў! 🎉 Ім пашчасціла пабываць у музеі марожанага і прысмак, дзе сапраўды здзяйсняліся цуды! 🏰

Вучні пазнаёміліся з тэхналогіяй і працэсам утварэння МАРОЖАНАГА, гісторыяй яго ўзнікнення і распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі. 📚🇧🇾 Не засталіся і без дэгустацыі розных сартоў гэтага прысмака. 🍨😋

А завяршылі сваё падарожжа на інтэрактыўнай праграме ЦІК-ТОК і ЛАЗЭРТАГ. 🎮🔫

#Гiмназiя14 #Дэгустацыя #ПрыемныяМгненні
МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА 🌍🤝

У рамках міжнароднага супрацоўніцтва гімназіі 14 г. Мінска і гімназіі 80 г. Ніжні Ноўгарад творчы калектыў 5 “В” класа, пад кіраўніцтвам настаўніка рускай мовы і літаратуры Грэчкінай Святланы Мікалаеўны, і вучаніца 6 “В” класа Садоўская Алеся, пад кіраўніцтвам настаўніка рускай мовы і літаратуры Кміты Галіны Мікалаеўны, прынялі ўдзел у творчым анлайн-конкурсе “Аляксандру Сяргеевічу Пушкіну – 225 гадоў”. 🎉📖

Вучні гімназіі разам з вучнямі Ніжняга Ноўгарада, Казані, Пензы чыталі творы генія і класіка рускай літаратуры на рускай, татарскай і беларускай мовах. 🌟🗣️

#МіжнароднаеСупрацоўніцтва #ТворчыКонкурс #Культура #Гімназія14
ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ 🌟

Паралель 5-х класаў правяла мерапрыемства “Бабулін пачастунак”, дзе адзначалі цяпло і клопат мам і бабуль. Бацькі прынеслі любімыя стравы, а на сталах былі пірагі і прысмакі. 🍰❤️

Вучні 10-х класаў сустрэліся з беларускімі палярнікамі, даведаліся пра працу на паўднёвым полюсе і адчулі гонар за айчыннае абсталяванне. 🇧🇾🌍

На конкурсе "Тата, мама, я - шчаслівая сям'я" тры сям’і прадставілі свае захапленні. Удзельнікі атрымалі сертыфікат на наведванне басейна. 🏊‍♂️💖

Таксама прайшла спартландыя “Крок да здароўя”. Бацькі сталі прыкладам для дзяцей у спаборніцтвах, дзе паказалі волю да перамогі. 🏆💪

Вучні 10-11 класаў прынялі ўдзел у экскурсіі "Шлях чалавека да кнігі" ў Нацыянальным гістарычным музеі i адчулі сябе першадрукарамі. 📚

Вучні 4-класаў завіталі ў бібліятэку на мерапрыемства “Мой тата - самы лепшы!”, каб расказаць пра сваіх тат. Юныя гімназісты ўдзельнічалі ў віктарыне і напісалі прывітальныя словы для сваіх тат! 👨‍👧❤️

#ШчасліваяСям#СпартыўнаяСям#МойТатаЛепшы #Гімназия14
ТЫДЗЕНЬ БАЦЬКОЎСКАЙ ЛЮБОВІ ❤️

Да тыдня бацькоўскай любові да вучняў 4-х класаў гімназіі завітала Маліноўская Наталля Сяргееўна. Яна працуе аперацыйнай медыцынскай сястрой у цэнтры кардыёхірургіі. 💉

Наталля Сяргееўна расказала пра сваю працу, што трэба ведаць, каб атрымаць такую прафесію, дзе яе можна атрымаць. 📚 Гімназісты з цікавасцю паслухалі матулю, і адна дзяўчынка сказала, што стараецца вучыцца на выдатна, каб стаць доктарам. 🌟

#гімназія14 #бацькоўскаялюбоў #медыцынскаясястра #будучыядоктары #адукацыя
ТЫДЗЕНЬ БАЦЬКОЎСКАЙ ЛЮБОВІ🌱

У рамках тыдня бацькоўскай любові вучні 10-х і 11 класаў сустрэліся з інспектарам ДАІ маёрам міліцыі Макаравым Аляксеем Вадзімавічам. 👮‍♂️

Былы выпускнік гімназіі расказаў пра свой жыццёвы і працоўны шлях. 🌟

Вучні пачулі шмат цікавага пра прафесію ваеннага, пра гонар абараняць парадак і спакой на вуліцах роднага горада, пра якасці характару, неабходныя для станаўлення асобы афіцэра. 💪

Вучні задавалі шмат пытанняў пра правілы паступлення ў ваенную акадэмію, пра перспектывы і цяжкасці прафесіі ваеннага. 🎓

#Гімназія14 #БацькоўскаяЛюбоў #БудучыяАфіцэры #ГонарІПарадак
У гімназіі прайшла дыялогавая пляцоўка, прысвечаная Дню таты. 👨‍👧‍👦

Прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці:

Бацкалевіч Мікалай Анатольевіч, работнік Заводскага раённага аддзела следчага камітэта па асабліва важных справах, 🕵️‍♂️

Храмянкоў Андрэй Сяргеевіч, работнік установы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь", дацэнт кафедры радыёлакацыі, 🎓

а таксама другі сакратар пярвічнай арганізацыі Заводскага раёна Шапіра Аляксандр Алегавіч.🏛

Госці расказалі аб сваёй прафесіі, сям'і. 👨‍👩‍👦
Гімназісты задавалі пытанні гасцям, з якіх падкрэслілі для сябе найважнейшыя моманты. 💬🤔

#ДзеньТаты #Гімназія14 #Сям#Прафесія #Дыялог