ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
437 subscribers
6.89K photos
171 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🏆Сёння на базе ДУА “Гімназія №14 г.Мінска” адбылося ўрачыстае адкрыццё школьнага футбольнага стадыёна 🏟 пасля мадэрнізацыі і добраўпарадкавання, прысвечанае Дню горада.

🎉 На свяце прысутнічалі ганаровыя госці Стрэгельскі А.В., намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Рачкоў С.А., дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Шыбека Уладзімір Дзмітрыевіч, кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінска, Цуран А.М., старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і многія іншыя.

👩🏻‍🏫Гучалі словы падзякі адміністрацыі Заводскага раёна і горада Мінска за такі цудоўны спартыўны аб’ект. Стадыён атрымаўся яркім, маляўнічым, які мільгаціць рознымі спартыўнымі пляцоўкамі для дзяцей усіх узростаў. Значнасць гэтай падзеі - як для гімназіі, так і для ўсяго Заводскага раёна цяжка пераацаніць, бо гэта першы стадыён падобнага ўзроўню.

#Заводскі
#Гімназія14
🚒11 верасня вучні 3“А” класа гімназіі наведалі Рэспубліканскі цэнтр бяспекі і жыццядзейнасці МНС.

👨🏻‍🚒 Спецыялісты прафесійнай службы МНС паказалі тэматычныя экспазіцыі, якія максімальна імітуюць рэальныя надзвычайныя сітуацыі. Столькі пазнавальнага і цікавага чакала вучняў: праслухаць гісторыі падлеткаў, якія былі прыцягнуты да распаўсюджання і нават ужывання наркатычных рэчываў, прайсці задымлены лабірынт у цемры, перавярнуцца ў аўтамабілі, які імітуе ДТЗ - усё гэта можна тут.

♦️Сучасны інтэрактыўны цэнтр па забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці будзе цікава наведаць як дзецям, так і дарослым!

#Заводскі
#Гімназія14
ℹ️ Інфармацыйная гадзіна для вучняў 5-х класаў прайшла ў дыскусіі з педагогам сацыяльным.

👫Дзеці актыўна адказвалі на пытанні аб законах дзяржавы і ўразумелі, наколькі важна іх выконваць.
🌆СВЯТА ГОРАДА🎉

👫 Напярэдадні вялікага свята – Дня горада-героя Мінска вучні 1”А” і 1”Б” класаў гімназіі ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі Героя Савецкага Саюза М.Д.Весніна.

🥇У дзень нараджэння грамадскага аб'яднання беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя прайшла ўрачыстая лінейка піянераў і акцябрат. На лінейцы педагогі-арганізатары гімназіі прадставілі план работы на навучальны год, расказалі аб праектах і акцыях. Вучні 2-х класаў папоўнілі шэрагі ГА БРПА і атрымалі запаветныя значкі акцябрат.
Актывісты гімназіі прынялі ўдзел ва ўрачыстай лінейцы Заводскога раёна на базе ДДіМ “Золак” прымеркаванага да дня нараджэння ГА БРПА

#Заводскі
#Гімназія14
🌾Летам 2024 года актывістка клуба ЮНЕСКА "Айрыс" Шрубок Яраслава прыняла ўдзел у праекце "Замкі Беларусі".

🏛Валанцёрскі лагер быў арганізаваны ў Нясвіжы на базе палацава-паркавага комплексу Радзівілаў.
⛳️Праект з'яўляецца традыцыйным для Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА, але для нашага клуба гэта быў першы і незабыўны досвед!

🌄Праграма праекта ўключала разнастайную дзейнасць: экалагічныя работы на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу, культурныя і адукацыйныя мерапрыемствы: трэнінгі па тэматыцы ЮНЕСКА і клубаў ЮНЕСКА, майстар-класы па сацыяльным праектаванні, конкурсы і шмат іншага.⛲️

🇧🇾Дзякуй за магчымасць акунуцца ў гістарычнае мінулае нашай Радзімы, насычаную культурную і адукаваную праграму!

#Заводскі
#Гімназія14
👫 Вучні 1 класаў актыўна паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні "Правілы здаровага харчавання".

🍜 Яны даведаліся шмат новага аб ежы, сістэматызавалі свае веды аб прадуктах, склалі "Піраміду правільнага харчавання".
🔔У шосты школьны дзень вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у спартыўным марафоне "Усе на старт!"🏅

⛹️‍♀️З радасцю, з запалам у вачах дзеці спаборнічалі паміж сабой. Сярод вучняў былі вызначаны пераможцы, якія паказалі лепшыя вынікі і атрымалі прызы🏆🥇

Кожны хацеў быць лепшым, але выснова была адна: "Наша сіла ў адзінстве!"💪🎉

#Заводскі
#Гімназія14
🎉СА СВЯТАМ, СТАЛIЦА🌇

🌾Летам 2024 года актывістка клуба ЮНЕСКА "Айрыс" Яраслава Шрубок прымала ўдзел у валанцёрскiм праекце "Замкі Беларусі" ў Нясвіжы. Гэта быў першы досвед клуба, які ўключаў экалагічныя работы, культурныя і адукацыйныя мерапрыемства. Удзел дазволіў паглыбіцца ў гістарычнае мінулае Беларусі і атрыманаць насычаную культурную праграму.

🔔У шосты школьны дзень вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у спартыўным марафоне "Усе на старт!" З радасцю, з запалам у вачах дзеці спаборнічалі паміж сабой. Кожны хацеў быць лепшым, але выснова была адна: "Наша сіла ў адзінстве!"💪🎉

Вучні 1 класаў актыўна паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні "Правілы здаровага харчавання".
Яны даведаліся шмат новага аб ежы, сістэматызавалі свае веды аб прадуктах, склалі "Піраміду правільнага харчавання".

Для 8а класа псіхолагам гімназіі Сабалеўскай М. В. быў праведзены цікавы і карысны псіхалагічны занятак з элементамi трэнінгу на камандаўтварэнне і стварэнне добразычлівай атмасферы ў калектыве!
Гімназія прыняла ўдзел у свяце, прысвечаным Дню горада. Атмасфера была проста незабыўнай! 🎉 Арганізавалі фотазону, дзе ўсе жадаючыя маглі зрабіць здымкі на памяць. 📸

Таксама адбыліся спаборніцтвы па шахматах, трапнасці і сіле, дзе нашы вучні паказалі выдатныя вынікі і здольнасці. 💪♟️

Сумеснымі намаганнямі мы стварылі святочны настрой і дакрануліся да духу адзінства і сяброўства нашай гімназійнай супольнасці. Дзякуем усім, хто прыняў удзел у мерапрыемстве і надаў яму асаблівую атмасферу! ❤️