ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.9K photos
173 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🌐 ДЗЕНЬ ЗЯМЛІ 🌍

🔸У гімназіі ў ДЗЕНЬ ЗЯМЛІ адкрыўся тыдзень прыродазнаўчых навук. Аб'яўлены конкурс плакатаў сярод вучняў “Беражыце планету. Чалавек і экалогія”. Прайшоў дзень адчыненых дзвярэй у кабінеце хіміі.

👫Малодшыя школьнікі пазнаёміліся з прадметам хімія, пытаннямі па экалогіі. Дзеці падрыхтавалі выступленні на адкрыццё тыдня.
Ура! Тыдзень экалогіі пачаўся!

👫Вучні 2 “В” класа гімназіі завіталі ў бібліятэку на экалагічны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню Маці-Зямлі. Гімназісты даведаліся, што такое экалогія, чаму патрэбна берагчы навакольнае асяроддзе, разгадвалі экалагічныя загадкі і рэбусы, а напрыканцы намалявалі сваіх самых любімых жывел.

👫Экалагічная агітбрыгада вучняў 9-х класаў гімназіі “НАДЗЕЯ” на раённым этапе гарадскога конкурсу ў рамках нацыянальнай кампаніі “Расліна года” на тэму “Ёсць сябры ў першацветаў!” занялі 3-е месца. Але вучні не спыніліся на дасягнутым і будуць прымаць удзел у гарадскім конкурсе ў Акадэміі Навук РБ.

#Заводскі
#гімназія14
ПРАДМЕТНЫ ТЫДЗЕНЬ 📖

🔸Другі дзень тыдня прыродазнаўчых навук у гімназіі прайшоў вельмі цікава і пазнавальна.

👫На працягу дня вучні 8-9-х класаў удзельнічалі ў інтэрактыўным экалагічным квэсце па прадметах біялогія, хімія, геаграфія.

👫Вучні 5-7-х класаў паказалі свае веды, адгадваючы рэбусы і анаграмы па геаграфіі.

👫Вучні 9-х класаў на базе УЗ “10 Гарадская клінічная бальніца” прынялі ўдзел у прафарыентацыйным мерапрыемстве “Мэта. Выбар. Кар'ера”.

🔥Завяршыўся дзень, які прайшоў пад дэвізам “Дазнайся. Пазнай. Здзівіся” конкурсам экатрэйлераў, анемацыйных прэзентацый і паштовак.

#Заводскі
#гімназія14
🥳 ВІНШУЕМ 🎊

🔥19 красавіка вучаніца 4 “Б” класа гімназіі Сенічава Маргарыта прыняла ўдзел у міжнародным конкурсе чытальнікаў вершаў “Мы о войне стихами говорим”, які праводзіўся Асацыяцыяй школ Беларусі і Расіі.

🎉Падведзены вынікі конкурсу і мы віншуем Маргарыту і яе настаўніцу Муманенка Алену Анатольеўну з упэўненай і яркай перамогай, атрыманнем ГРАН-ПРЫ

#Заводскі
#гімназія14
#конкурс
МЕТАДЫЧНАЯ РАБОТА
Настаўнік-метадыст гімназіі Яцына І.Д. правяла рэспубліканскі семінар на тэму “Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу навучальнага прадмета “Біялогія” ў рамках прафарыентацыйнай работы на навучальных занятках і ў пазаўрочнай дзейнасці” для настаўнікаў Мінскай вобласці.

🔸Настаўнікі пазнаёміліся з напрамкамі дзейнасці педагога, сталі ўдзельнікамі майстар-класа, у ролі “вучняў” паўдзельнічалі ў адукацыйным квэсце і паглядзелі ўрок у 6 класе “Роля чалавека ў экасістэме.

🔸Ахова прыроды”. Наведалі таксама музей Народных інструментаў, музей Партызанскай Славы і сталі ўдзельнікамі экскурсіі “Жывёлы - героі вайны”. Усе атрымалі масу цікавых ідэй.

#Заводскі
#гімназія14
ГІМНАЗІЧНЫ ДАЙДЖЭСТ
👫Вучні 9-х класаў гімназіі прынялі ўдзел у Мінскай гарадской добраахвотніцкай грамадзянска-патрыятычнай акцыі “15 дзён да Вялікай Перамогі”. Сябры ГА БРСМ неслі Вахту Памяці каля помніка “Беларусь партызанская”.

👫Вучні 6 “В” класа наведалі Нацыянальны мастацкі музей, пазнаёміліся з шэдэўрамі беларускага і замежнага мастацтва, пабывалі на выставе Рэпіна і яго вучняў. Гімназісты атрымалі станоўчыя ўражанні, натхненне.

👫Трэці дзень тыдня прыродазнаўчых навук прайшоў пад дэвізам “Экскурсія па шляху да спазнання”. На інтэлектуальных перапынках вучняў 7-8-х класаў чакалі цікавыя пытанні па экалогіі. У канцы дня каманды 7-8-х класаў паказалі свае веды на конкурсе “Знаўцы геаграфіі”. Настаўнік-метадыст Яцына І. Д. правяла адкрыты ўрок “Роля чалавека ў экасістэме. Ахова прыроды” для настаўнікаў Мінскай вобласці. У музеі Партызанскай Славы гімназіі адкрыта экспазіцыя – “Жывёлы-героі Вялікай Айчыннай вайны”, дзе вучні 9-х класаў правялі першую па гэтай тэме экскурсію.

#Заводскі
#гімназія14
Вучні 2 “А”, 10-11-х класаў гімназіі наведалі 🏛Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 🪖

👩‍🎓👨‍🎓Гімназісты дакрануліся да гісторыі бессмяротнага подзвігу беларускага народа, пазнаёміліся з хронікай вогненных гадоў, даведаліся шмат карыснага пра партызанскі рух і антыфашысцкую барацьбу ў Беларусі. З хваляваннем разглядалі палотны мастака Міхаіла Савіцкага, з цікавасцю вывучалі зброю часоў вайны, партызанскія зямлянкі.

#Заводскі
#гімназія14