ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
437 subscribers
6.97K photos
175 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🔆ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ

🌞У гімназіі прыветліва сустрэў выхаванцаў вясенніх канікулаў аздараўленчы лагер "СОНЕЙКА"!

👫Рабяты з асабістым задавальненнем
наведалі планетарый, сустрэліся са школьным псіхолагам на інтэрактыве "Выратавальнікі".

Напрыканцы педагог-арганізатар прапанавала паўдзельнічаць у віктарыне "Здаровы Я - здаровая краіна!" 🙏Пажадаем ім актыўнага адпачынку, новых сяброў і вясёлага настрою!

Атмасфера добразычлівасці і весялосці панавала на працягу ўсяго дня. 🥳

#Заводскі
#гімназія14
#лагер
МЕТАДЫЧНЫ ДЗЕНЬ👩🏻‍🏫

У гімназіі прайшло пасяджэнне гарадской школы маладых настаўнікаў біялогіі і хіміі “Фарміраванне і выхаванне асобы вучняў сродкамі вучэбнага прадмета”.

🔸Працуючы ў парах, хімікі і біёлагі мадэлявалі сваю дзейнасць у напрамках здаровага ладу жыцця, прафарыентацыі, экалагічнага і патрыятычнага выхавання.

💫Маладыя педагогі дзяліліся сваімі ідэямі адзін з адным, дапаўняючы вопыт калег.


#Заводскі
#гімназія14
#пасяжэнне
👫Вучні 4 “Б” класа гімназіі наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.

🔸Падчас экскурсіі і інтэрактыўнай праграмы гімназісты шмат новага даведаліся пра жыццё і творчасць славутага беларускага песняра, сваімі вачыма ўбачылі дом, у якім ён жыў, пазнаёміліся з інтэр’ерам жылых пакояў, кабінетам.

👫Вучні 9-х класаў гімназіі пабывалі на экскурсіі на Мінскім падшыпнікавым заводзе ў рамках Усебеларускай акцыі “80 дзён да Перамогі”, прымеркаванай да 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Экскурсія атрымалася вельмі цікавай і карыснай.🚌


#Заводскі
#гімназія14
#экскурсія
👫Вучні 7 “Б” класа ў вясёлай і добразычлівай атмасферы правялі цікавы занятак з элементамі трэнінгу “Дрэва талерантнасці”.

🔸Педагог-псіхолаг Сабалеўская Марына Уладзіміраўна зацікавіла дзяцей тэмай.

💫Вучні ацанілі свае здольнасці да фарміравання ў сабе талерантнасці, узялі адказнасць за выхаванне такой важнай і патрэбнай у сучасным свеце якасці.


#Заводскі
#гімназія14
МЕТАДЫЧНЫ ДЗЕНЬ👩‍🏫

На базе гімназіі адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў біялогіі Заводскага раёна, якое правяла настаўнік-метадыст Яцына І. Д. Настаўнікі працавалі над тэмай: “Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка біялогіі па пытаннях развіцця і выхавання асобы вучня”.

🔸У метадычным дыялогу педагогі абмеркавалі і абмяняліся вопытам па выхаванні вучняў у розных напрамках: экалагічным, патрыятычным, фарміраванні здаровага ладу жыцця.

Пасяджэнне ВМА настаўнікаў пачатковых класаў прайшло ў гімназіі, дзе былі акрэслены пытанні фарміравання кампетэнцый вучняў сродкамі сучасных педагагічных тэхналогій.

🔸Калегі дэманстравалі свой педагагічны вопыт, дзяліліся прыёмамі работы, абмяркоўвалі сучасныя пытанні методыкі выкладання прадметаў.



#Заводскі
#гімназія14
#ВМА