ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.9K photos
173 videos
13 files
225 links
Download Telegram
💫Адбыўся справаздачна-выбарны сход пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №14 г. Мінска" Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
🔸У мерапрыемстве прыняла ўдзел старшыня Заводскай раённай арганізацыі Кажура Іна Васільеўна.
🔸Падчас сходаў былі заслуханы справаздачы старшыні прафсаюзнага камітэта і рэвізійнай камісіі за справаздачны перыяд. Члены прафсаюза далі здавальняючую ацэнку праведзенай рабоце і нацэлілі зноў абраны прафсаюзны актыў на эфектыўную плённую дзейнасць.


#Заводскі
#гімназія14
💫Шосты школьны дзень💫
👫Вучні 5-х класаў гімназіі наведалі музей-кватэру народнага паэта БССР Петруся Броўкі, дзе з імі правялі музейны занятак.
👫 Вучні 9-х класаў у суботні дзень наведалі Нацыянальны гістарычны музей, дзе якасна замацавалі свае веды па гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XX стагоддзя.
👫 Вучні 8-х класаў у рамках пілотнага праекта пабывалі на экскурсіі ў Доме-музеі І з'езду РСДРП. Гісторыя нашай краіны, навукова-тэхнічны прагрэс і быт мінчан у пачатку ХХ стагоддзя - асноўныя тэмы экскурсіі.
👫 Вучні 6-х класаў гімназіі правялі конкурс чытальнікаў вершаў, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гучалі сучасныя вершы і паэзія ваенных часоў, вершы класікаў і маладых паэтаў. Конкурс дазволіў вучням праявіць свае таленты, паказаў добрае валоданне мовай, артыстызм удзельнікаў.


#Заводскі
#гімназія14
👫Вучні 8-х класаў гімназіі ў рамках пілотнага праекта пабывалі на экскурсіі ў Доме-музеі І з'езду РСДРП. Гісторыя нашай краіны, навукова-тэхнічны прагрэс і быт мінчан у пачатку ХХ стагоддзя - асноўныя тэмы экскурсіі.
👫Вучні 4 "Б" класа наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Падчас экскурсіі гімназісты замацавалі свае веды аб відах і жанрах мастацтва, засвоілі адрозненні паміж імі, шмат новага даведаліся пра беларускіх мастакоў і іх карціны, палюбаваліся цудоўнымі творамі мастацтва.
💫Экскурсія атрымалася вельмі насычанай,пазнавальнай і цікавай!


#Заводскі
#гімназія14
#музей
🔥У межах праекта “Памяць пакаленняў у імя будучыні” для вучняў 7-х класаў была праведзена літаратурная гасцёўня “Радкі, абпаленыя вайной”, на якую запрасілі паэтэсу Таццяну Купрыянец.
💫Сямікласнікі з цікавасцю слухалі вершы, адказвалі на пытанні, затым набылі зборнікі паэзіі з аўтографам аўтаркі.
👫Гімназісты былі настолькі ўражаны сустрэчай, што вырашылі правесці яшчэ адну гасцёўню з Таццянай Купрыянец, дзе б адбыўся і конкурс чытальнікаў.


#Заводскі
#гімназія14
💫22 лютага ва ўстанове адукацыі “Мінскі дзяржаўны Палац дзяцей і моладзі” адбыўся конкурс па прадмеце “Чалавек і свет” “Я пазнаю свет” для вучняў 5-х класаў. У конкурсе прынялі ўдзел 38 каманд з розных устаноў адукацыі горада Мінска.
Ад гімназіі ўдзельнічалі 2 каманды.
🔸Каманда 1 узнагароджана Дыпломам III ступені:
Гесць Стэфанія, Пунтус Павел, Музыка Аляксандра, Міхайлава Уладзіслава, Шаўцова Паліна 5 “Г”, Рылько Цімафей 5 “В”.
🔸Каманда 2 узнагароджана Дыпломам I ступені!
Саванец Дзмітрый 5 “А”, Зуеў Андрэй 5 “Б”, Грыўнак Арцемій 5 “В”, Дудкевіч Арцём 5 “Б”, Кузняцова Вераніка 5 “В”, Федчык Варвара 5 “В”.
🎉Дзякуй камандам за высокі вынік!


#Заводскі
#гімназія14
🔥У гімназіі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная старту Усебеларускага патрыятычнага праекта, на якой вучні атрымалі шырокае інфармацыйнае асвятленне тэматычных мерапрыемстваў праекта, якія рэалізуюцца ў рамках акцыі.
🔥У рамках патрыятычнага праекта "Памяць пакаленняў у імя будучыні" ў вучняў 7-х класаў у музеі Вялікай Айчыннай вайны адбыўся цікавы музейны занятак "Салдацкі трохкутнік".
👫Вучні даведаліся пра ролю пісьмаў у час вайны, зацікавіліся гісторыяй палявой пошты і з захапленнем напісалі сабе пісьмы ў будучыню.


#Заводскі
#гімназія14