ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.93K photos
174 videos
13 files
225 links
Download Telegram
💫Віншуем з высокімі ўзнагародамі вучняў гімназіі 14 Музыку Дар'ю, Яфімчык Ксенію і Мілінца Марціна ў I міжнароднай адкрытай канферэнцыі членаў Асацыяцыі школ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь “Памяць у сэрцы жывая…”, прысвечанай 127- годдзю са дня нараджэння генерала арміі Аляксея Інакенцьевіча Антонава.


#Заводскі
#гімназія14
💫Адбыўся справаздачна-выбарны сход пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №14 г. Мінска" Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
🔸У мерапрыемстве прыняла ўдзел старшыня Заводскай раённай арганізацыі Кажура Іна Васільеўна.
🔸Падчас сходаў былі заслуханы справаздачы старшыні прафсаюзнага камітэта і рэвізійнай камісіі за справаздачны перыяд. Члены прафсаюза далі здавальняючую ацэнку праведзенай рабоце і нацэлілі зноў абраны прафсаюзны актыў на эфектыўную плённую дзейнасць.


#Заводскі
#гімназія14
💫Шосты школьны дзень💫
👫Вучні 5-х класаў гімназіі наведалі музей-кватэру народнага паэта БССР Петруся Броўкі, дзе з імі правялі музейны занятак.
👫 Вучні 9-х класаў у суботні дзень наведалі Нацыянальны гістарычны музей, дзе якасна замацавалі свае веды па гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XX стагоддзя.
👫 Вучні 8-х класаў у рамках пілотнага праекта пабывалі на экскурсіі ў Доме-музеі І з'езду РСДРП. Гісторыя нашай краіны, навукова-тэхнічны прагрэс і быт мінчан у пачатку ХХ стагоддзя - асноўныя тэмы экскурсіі.
👫 Вучні 6-х класаў гімназіі правялі конкурс чытальнікаў вершаў, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гучалі сучасныя вершы і паэзія ваенных часоў, вершы класікаў і маладых паэтаў. Конкурс дазволіў вучням праявіць свае таленты, паказаў добрае валоданне мовай, артыстызм удзельнікаў.


#Заводскі
#гімназія14
👫Вучні 8-х класаў гімназіі ў рамках пілотнага праекта пабывалі на экскурсіі ў Доме-музеі І з'езду РСДРП. Гісторыя нашай краіны, навукова-тэхнічны прагрэс і быт мінчан у пачатку ХХ стагоддзя - асноўныя тэмы экскурсіі.
👫Вучні 4 "Б" класа наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Падчас экскурсіі гімназісты замацавалі свае веды аб відах і жанрах мастацтва, засвоілі адрозненні паміж імі, шмат новага даведаліся пра беларускіх мастакоў і іх карціны, палюбаваліся цудоўнымі творамі мастацтва.
💫Экскурсія атрымалася вельмі насычанай,пазнавальнай і цікавай!


#Заводскі
#гімназія14
#музей
🔥У межах праекта “Памяць пакаленняў у імя будучыні” для вучняў 7-х класаў была праведзена літаратурная гасцёўня “Радкі, абпаленыя вайной”, на якую запрасілі паэтэсу Таццяну Купрыянец.
💫Сямікласнікі з цікавасцю слухалі вершы, адказвалі на пытанні, затым набылі зборнікі паэзіі з аўтографам аўтаркі.
👫Гімназісты былі настолькі ўражаны сустрэчай, што вырашылі правесці яшчэ адну гасцёўню з Таццянай Купрыянец, дзе б адбыўся і конкурс чытальнікаў.


#Заводскі
#гімназія14