ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.93K photos
174 videos
13 files
225 links
Download Telegram
☀️19 лютага прыветліва сустрэў выхаванцаў дадатковых канікулаў аздараўленчы лагер “СОНЕЙКА”!☀️
💫Атмасфера добразычлівасці і весялосці панавала на працягу ўсяго дня. Гімназісты сустрэліся з супрацоўнікамі часопіса “РУКЗАЧОК”, якія прапанавалі знаёмства-падарожжа па яго старонках, віктарыны, загадкі.
🔸Напрыканцы мерапрыемства выхаванцы атрымалі ад рэдакцыі часопіса падарункі, якія будуць запатрабаванымі ў вучэбнай дзейнасці.
🙏Пажадаем ім актыўнага адпачынку, новых сяброў і вясёлага настрою!


#Заводскі
#гімназія14
#лагер
☀️Выхаванцы гімназічнага лагера не сумуюць, весела танчаць, спяваюць і актыўна працуюць!
💫Аздараўленчы лагер "СОНЕЙКА" 20 лютага завітаў у Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы на гульнёва-абрадавую праграму "ГУКАННЕ ВЯСНЫ".


#Заводскі
#гімназія14
#лагер
💫У трэціх класах прайшла інфармацыйная гадзіна да Дня РОДНАЙ МОВЫ. Навучэнцы пазнаёміліся з радкамі беларускіх пісьменнікаў пра родную мову


#Заводскі
#гімназія14
⭐️Канікулы - вясёлая пара!
☀️Выхаванцы аздараўленчага лагера "СОНЕЙКА" бавяць свой час актыўна і з карысцю. Наведалі 13 дзіцячую бібліятэку з праграмай "Мова маёй Радзімы", дзе праявілі сябе не толькі як слухачы, але і выступоўцы-чытальнікі вершаў пра родную мову.
🔸Пасля акунуліся ў атмасферу азарту, кемлівасці і сяброўства пры наведванні цыркавога прадстаўлення "Кашачыі гісторыі і ўсё, усё, усё!" з удзелам артыстаў цырка Венцава ў Новым тэатры. Пашанцавала нашым выхаванцам, якія разам з артыстамі пабывалі ў ролі фокуснікаў і даследчыкаў.


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
#лагер
🇧🇾Для вучняў 9-11 класаў у гімназіі прайшоў ШАГ па тэме “Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны”.
👫Вучні пашырылі свае веды аб Узброеных Сілах, пагранічнай службе, мытнай службе, МНС Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны “Мы пазнаем”. Гімназісты расказалі, чаму вайсковая служба заўсёды была справай гонару і школай мужнасці, праглядзелі відэаролікі і даведаліся шмат пра дасягненні беларусаў-вайскоўцаў у міжнародных гульнях і спаборніцтвах, пра работу кіналагічнай службы на мяжы, пра арганізацыю цэнтраў бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь. Вучні расказалі пра прыклады адвагі,гераізму і самаахвярнасці беларускіх воінаў у гісторыі сучаснай Беларусі.


#Заводскі
#гімназія14