ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
437 subscribers
6.9K photos
173 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🔥Для вучняў 7-х, 9-11-х класаў адбылася адзіная класная гадзіна-рэквіем "У іх лёсе была вайна" з запрашэннем удзельніка баявых дзеянняў у Афганістане Ігара Генадзьевіча Брагіна.
👫Вучні актыўна прымалі ўдзел у мерапрыемстве, інсцэніравалі вершы, пелі песні ваенных часоў, прынялі ўдзел у хвіліне маўчання, задавалі пытанні Ігару Генадзьевічу і выказвалі шчырыя пажаданні ветэрану.
⭐️Пасля мерапрыемства гімназісты запрасілі Ігара Генадзьевіча ў музей Партызанскай Славы.

#Заводскі
#гімназія14
🔥ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ!
👫Вучнi 8-х класаў наведалі ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню вываду войск з Афганістана з удзелам кіраўніка адміністрацыі Заводскага раена. Кіраўнік адміністрацыі ўручыў юбілейныя медалі ветэранам вайны ў Афганістане. Канцэрт, прысвечаны памятнай даце 15 лютага 1989 года, не пакінуў абыякавым нікога.
🔥У 6 "В" класе прайшла класная гадзіна "Афганістан-наша памяць і боль". З цікавасцю вучні слухалі расказы сваіх аднакласнікаў пра подзвігі сваякоў, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны доўг. Сярод іх Лукомскі А.Л., брат дзеда Максіма Каваленкі, пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Яго імя высечана на помніку воінаў-інтэрнацыяналістаў на востраве Мужнасці і смутку.
🙏Вучні прынеслі фотаздымкі, узнагароды, падзяліліся ўспамінамі аб той жудаснай вайне.

#Заводскі
#гімназія14
🔥Для каманды экскурсаводаў гімназіі распачалося навучанне “Юны экскурсавод” у рамках праекта “Музейны код “Патрыёт”.
👫Юныя экскурсаводы наведалі Дзяржаўны музей Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, дзе азнаёміліся з унікальмі музейнымі прадметамі, спосабамі і метадамі арганізацыі экспазіцый.


#Заводскі
#гімназія14
💫У Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі адбыўся фінал гарадскога конкурсу “Займальная эканоміка і фінансы” для вучняў 4-5-х класаў устаноў адукацыі г.Мінска.
⭐️У конкурсе прынялі ўдзел 47 школьнікаў, якія прайшлі адборачны тур.
💫Дударга Евангеліна, вучаніца 5 “Б” класа заняла 4 месца.
🙏ВІНШУЕМ! ЖАДАЕМ ПОСПЕХАЎ!

#Заводскі
#гімназія14
⭐️Атрад Ганаровай Вахты Памяці гімназіі на Пасту №1 горада-героя Мінска наведалі дзень адчыненых дзвярэй у воінскай часці ракетных войск і артылерыі. Гімназістам была праведзена экскурсія ў музеі зброі, а таксама гутарка па прафарыентацыі.
🔥Ваенныя расказалі пра перспектывы службы ў іх частцы, азнаёмілі з артылерыяй.


#Заводскі
#гімназія14