ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.91K photos
173 videos
13 files
225 links
Download Telegram
👫13 лютага вучні 1 “В” класа наведалі Музей эксперыментальных навук “ЭКСПЕРЫМЕНТУС”, паглядзелі выставу, на якой прадстаўлены плазменны шар, вынаходкі Ньютана, Піфагора і іншых. А самае цікавае ёсць магчымасць самім паспрабаваць іх у дзеянні.
⭐️Таксама ўбачылі выставу “ОРГАНІЗМУС”, на якой у гульнёвай форме ўбачылі, як функцыянуе наша цела. Наведалі Музей ЛЕГА “LAS LEGAS” ,у якім сабрана больш чым 8000 серыйных набораў.
⭐️Завяршылі экскурсію гульнёй “Лазертаг”.
💫Дзецям вельмі спадабалася і было цікава!


#Заводскі
#гімназія14
🔥Напярэдадні 35-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана для гімназістаў адбылася інфармацыйная гадзіна з запрашэннем старшыні аб'яднання ветэранаў вайны ў Афганістане Заводскага раёна Леаніда Мікалаевіча Філімончыка, які пазнаёміў вучняў са сваім жыццёвым шляхам, падзяліўся пачуццямі воіна пры выкананні баявых задач.

#Заводскі
#гімназія14
💫У гімназіі прайшоў педагагічны савет па тэме "Эфектыўны вучэбны занятак - залог поспеху настаўніка і вучня".
⭐️Педагогі шчодра дзяліліся сваімі метадычнымі напрацоўкамі з калегамі аб тым, якім павінен быць сучасны ўрок, метадамі і прыемамі, якія робяць урок эфектыўным.
⭐️Дырэктар гімназіі Гарохава Марыя Іванаўна адзначыла, што дыялог адбыўся канструктыўным, шмат цікавых педагагічных знаходак папоўнілі метадычныя капілкі настаўнікаў.


#Заводскі
#гімназія14
🔥Падпалкоўнік Упраўлення ўнутраных спраў Заводскага раена г.Мінска Пекаў Аляксандр Мікалаевіч правеў з выпускнікамі 11-х класаў гімназіі 14 аб магчымасцях паступлення ў профільныя ВНУ МУС, зазначыў, што студэнтамі могуць стаць фізічна здаровыя, актыўныя, свядомыя маладыя грамадзяне нашай краіны, якія гатовы выконваць грамадзянска-патрыятычны абавязак па забеспячэнні парадку ў нашай краіне.


#Заводскі
#гімназія14
🔥Для вучняў 7-х, 9-11-х класаў адбылася адзіная класная гадзіна-рэквіем "У іх лёсе была вайна" з запрашэннем удзельніка баявых дзеянняў у Афганістане Ігара Генадзьевіча Брагіна.
👫Вучні актыўна прымалі ўдзел у мерапрыемстве, інсцэніравалі вершы, пелі песні ваенных часоў, прынялі ўдзел у хвіліне маўчання, задавалі пытанні Ігару Генадзьевічу і выказвалі шчырыя пажаданні ветэрану.
⭐️Пасля мерапрыемства гімназісты запрасілі Ігара Генадзьевіча ў музей Партызанскай Славы.

#Заводскі
#гімназія14