ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
439 subscribers
6.92K photos
174 videos
13 files
225 links
Download Telegram
💫У рамках раённага конкурсу экскурсаводаў школьных музеяў гімназія 14 прадстаўляла дзвюх канкурсанткаў. Работу музея Партызанскай Славы прадставіла Бурая Карына, музычных інструментаў - Горбач Сафія.
🔥Дзяўчаты цікава расказалі аб экспазіцыях музеяў, паказалі ўнікальныя экспанаты. Члены журы мелі магчымасць не толькі ацаніць майстэрства экскурсаводаў, але і паслухаць гучанне музычных інструментаў і нават на іх самім паіграць.
🙏Гісторыя і традыцыі беларускага народа слаўныя, гераічныя, багатыя, непаўторныя. Захаваем іх разам!


#Заводскі
#гімназія14
#конкурс
#музей
👫13 лютага вучні 1 “В” класа наведалі Музей эксперыментальных навук “ЭКСПЕРЫМЕНТУС”, паглядзелі выставу, на якой прадстаўлены плазменны шар, вынаходкі Ньютана, Піфагора і іншых. А самае цікавае ёсць магчымасць самім паспрабаваць іх у дзеянні.
⭐️Таксама ўбачылі выставу “ОРГАНІЗМУС”, на якой у гульнёвай форме ўбачылі, як функцыянуе наша цела. Наведалі Музей ЛЕГА “LAS LEGAS” ,у якім сабрана больш чым 8000 серыйных набораў.
⭐️Завяршылі экскурсію гульнёй “Лазертаг”.
💫Дзецям вельмі спадабалася і было цікава!


#Заводскі
#гімназія14
🔥Напярэдадні 35-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана для гімназістаў адбылася інфармацыйная гадзіна з запрашэннем старшыні аб'яднання ветэранаў вайны ў Афганістане Заводскага раёна Леаніда Мікалаевіча Філімончыка, які пазнаёміў вучняў са сваім жыццёвым шляхам, падзяліўся пачуццямі воіна пры выкананні баявых задач.

#Заводскі
#гімназія14
💫У гімназіі прайшоў педагагічны савет па тэме "Эфектыўны вучэбны занятак - залог поспеху настаўніка і вучня".
⭐️Педагогі шчодра дзяліліся сваімі метадычнымі напрацоўкамі з калегамі аб тым, якім павінен быць сучасны ўрок, метадамі і прыемамі, якія робяць урок эфектыўным.
⭐️Дырэктар гімназіі Гарохава Марыя Іванаўна адзначыла, што дыялог адбыўся канструктыўным, шмат цікавых педагагічных знаходак папоўнілі метадычныя капілкі настаўнікаў.


#Заводскі
#гімназія14