ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
443 subscribers
6.99K photos
175 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🇧🇾Адзначаем 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў разам! У музей Партызанскай Славы гімназіі завіталі маленькія госці з дзіцячага сада №265.
💫На экскурсіі дзеці ўважліва слухалі гісторыю сваёй краіны, разглядалі музейныя прадметы і задавалі шмат пытанняў.
🙏Разам выхоўваем грамадзян сваёй краіны!


#Заводскі
#гімназія14
🔥У гімназіі 14 распачата серыя музейных заняткаў да Дня юнага героя-антыфашыста!
🙏Дзеці вайны... Дзеці фронту і дзеці - героі тылу - менавіта гэтая складаная тэма стала новым праектам музея Партызанскай Славы гімназіі, які прысвечаны юным героям-антыфашыстам. Першымі заняткі наведалі вучні 8-х класаў, далучыўшыся да старонак нашай гісторыі і да гераічнага шляху юных герояў.


#Заводскі
#гімназія14
⭐️Шосты школьны дзень⭐️
💫Першая субота лютага традыцыйна збірае ў гімназіі 14 г.Мінска сваіх выпускнікоў. Цеплая сустрэча педагогаў і выпускнікоў суправаджалася выступленнем заслужанага фальклернаага калектыву "Дударыкі", песнямі і танцамі сенняшніх вучняў. Гучалі словы падзякі настаўнікам роднай гімназіі за выдатныя веды і чалавечнасць, за ўрокі жыцця і любові да роднай гімназіі, да роднай зямлі. Дырэктар Гарохава М.І. пажадала ўсім новых цеплых спатканняў і шматлікіх поспехаў.
👫Вучні 6”А” і 6 “Г” класаў разам з класнымі кіраўнікамі і бацькамі наведалі тэатр юнага гледача і з цікавасцю і задавальненнем паглядзелі спектакль-фэнтэзі паводле аднайменнай п'есы А.М.Астроўскага “Навальніца”.
👫Вучні 4 "В" класа вырашылі пабыць даследчыкамі, наведаўшы Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь імя Францыска Скарыны.
👫Вучаніца 3 "Б" класа гімназіі 14 з калектывам ТрыумфАрт прыняла ўдзел у закрыцці конкурса Калядная Зорка.
#шостыдзень
#Заводскі
#гімназія14
🐣Маленькія валанцёры 1 “В” класа прынялі ўдзел у акцыі “Дапамажы птушкам зімой”. На вучэбным занятку “Чалавек і свет” гімназісты даведаліся, як жывуць і чым харчуюцца дзікія жывёлы і птушкі ў халодную пару. Вырашылі дапамагчы птушкам і разам з бацькамі сваімі рукамі зрабілі кармушкі.
💫Сёння напоўнілі кожную кармушку семкамі і рознымі крупамі і развесілі на дрэвах на тэрыторыі гімназіі.


#Заводскі
#гімназія14
#акцыя
‼️ ПРАФІЛАКТЫКА‼️
🔥У рамках Дня прафілактыкі 6 лютага інспектар па справах непаўналетніх Кохан Я.В. правяла з вучнямі 5-11 класаў гімназіі прафілактычную гутарку з дэманстрацыяй відэароліка "Споведзь. Са мною гэтага не адбудзецца". Інспектар напомніла правілы прававых паводзінаў, артыкулы заканадаўства.
ВЕДАЕМ❗️ПОМНІМ❗️ВЫКОНВАЕМ❗️


#Заводскі
#гімназія14
#прафілактыка