ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
440 subscribers
6.98K photos
175 videos
13 files
225 links
Download Telegram
💫ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ💫
👫Вучні 1-2 класаў у рамках праграмы “Знаёмцеся - гэта мы!” (праект “Падарожжа Бусліка ў сям’ю”) падзяліліся сваім рэжымам дня.
👫Вучні 6"Б" і "Г" класаў наведалі цэнтр акіянаграфіі “Адкрыты акіян”.
Гімназісты пазнаёміліся з чарапахай Пелагеяй, драпежнымі амазонскімі піраннямі і лагоднымі рыбкамі-клоўнамі, патрымалі ў руках сківіцу акулы і пагаварылі з папугаем Флінтам.
👫Вучні 9 "А" і 7-ых класаў наведалі музей Янкі Купалы. Даведаліся пра новыя факты з жыцця і творчасці славутага песняра Беларусі. З цікавасцю і энтузіязмам паўдзельнічалі ў квэсце "Код Купалы". Перамагчы імкнуліся ўсё, але фартуна ўсміхнулася найбольш уважлівым і дасціпным.
👫Вучні 11 класаў прынялі ўдзел у рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену, які праходзіў на базе БДЭУ. Па меркаванні выпускнікоў, хоць заданні былі складанымі, іх узровень адпавядаў засвоенай у гімназіі праграме. Таму вынік, спадзяюцца, будзе добры. Жадаем выпускнікам поспехаў!

#Заводскі
#гімназія14
#шостыдзень
🇧🇾Адзначаем 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў разам! У музей Партызанскай Славы гімназіі завіталі маленькія госці з дзіцячага сада №265.
💫На экскурсіі дзеці ўважліва слухалі гісторыю сваёй краіны, разглядалі музейныя прадметы і задавалі шмат пытанняў.
🙏Разам выхоўваем грамадзян сваёй краіны!


#Заводскі
#гімназія14
🔥У гімназіі 14 распачата серыя музейных заняткаў да Дня юнага героя-антыфашыста!
🙏Дзеці вайны... Дзеці фронту і дзеці - героі тылу - менавіта гэтая складаная тэма стала новым праектам музея Партызанскай Славы гімназіі, які прысвечаны юным героям-антыфашыстам. Першымі заняткі наведалі вучні 8-х класаў, далучыўшыся да старонак нашай гісторыі і да гераічнага шляху юных герояў.


#Заводскі
#гімназія14
⭐️Шосты школьны дзень⭐️
💫Першая субота лютага традыцыйна збірае ў гімназіі 14 г.Мінска сваіх выпускнікоў. Цеплая сустрэча педагогаў і выпускнікоў суправаджалася выступленнем заслужанага фальклернаага калектыву "Дударыкі", песнямі і танцамі сенняшніх вучняў. Гучалі словы падзякі настаўнікам роднай гімназіі за выдатныя веды і чалавечнасць, за ўрокі жыцця і любові да роднай гімназіі, да роднай зямлі. Дырэктар Гарохава М.І. пажадала ўсім новых цеплых спатканняў і шматлікіх поспехаў.
👫Вучні 6”А” і 6 “Г” класаў разам з класнымі кіраўнікамі і бацькамі наведалі тэатр юнага гледача і з цікавасцю і задавальненнем паглядзелі спектакль-фэнтэзі паводле аднайменнай п'есы А.М.Астроўскага “Навальніца”.
👫Вучні 4 "В" класа вырашылі пабыць даследчыкамі, наведаўшы Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь імя Францыска Скарыны.
👫Вучаніца 3 "Б" класа гімназіі 14 з калектывам ТрыумфАрт прыняла ўдзел у закрыцці конкурса Калядная Зорка.
#шостыдзень
#Заводскі
#гімназія14