ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
425 subscribers
6.73K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
💫У 7 “Б” класе прайшла цікавая класная гадзіна “Самы тэмпераментны клас” з удзелам нашага псіхолага.
💭Вельмі карысная атрымалася гутарка. Мы даведаліся, як карыстацца “+” свайго тэмпераменту: як не сварыцца, як рыхтавацца да ўрокаў. Цяпер мы паспрабуем стаць лепшым класам.🙏


#Заводскі
#гімназія14
💫На працягу трох дзён праходзіў гімназічны тур фестывалю даследчых работ вучняў V-VII класаў “Пазнанне. Творчасць. Адкрыццё”.
❗️Лепшыя члены навуковага таварыства вучняў прадстаўлялі свае даследванні і абаранялі вучэбна-даследчыя работы ў трох секцыях: “Прыродазнаўчыя навукі”, “Тэхнічныя навукі”, “Гуманітарныя навукі”. На фестываль даследчых работ былі заяўлены праекты па хіміі, біялогіі, матэматыцы, беларускай мове, рускай літаратуры, гісторыі.
Строгае і кампетэнтнае журы выбрала лепшых з лепшых для ўдзелу ў раённым этапе фестывалю.


#Заводскі
#гімназія14
💫24 студзеня ў гімназіі адбылася Дыялогавая пляцоўка з першым сакратаром Заводскага раённага камітэта ГА "БРСМ" Гелохавым Віктарам Уладзіміравічам.
Падчас сустрэчы Віктар Уладзіміравіч падрабязна расказаў аб напрамках дзейнасці і стратэгіі развіцця Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, а таксама аб тых праектах, якія рэалізуюцца маладзёжным саюзам па ўсёй краіне.


#Заводскі
#гімназія14
#БРСМ
📕Падведзены вынікі анлайн-конкурсу чытальнікаў літаратурных твораў Расіі і Беларусі "Читаем классику - чытаем класіку". Вучням Мангалову Івану 4 “В”, Сенічавай Маргарыце 4 “Б”, Ганчарэнка Сафіі 2 “А”, Пілуй Марыцы 2 “А” класаў уручаны ДЫПЛОМЫ пераможцаў.
🎉Віншуем нашых зорачак.
Падзячнае пісьмо накіравана настаўніку пачатковых класаў Фундарэнка Вользе Міхайлаўне.


#Заводскі
#гімназія14
📕У рамках Дня навукі вучні 8-9-х класаў гімназіі правялі вельмі цікавую і змястоўную сустрэчу з кандыдатам біялагічных навук, дацэнтам кафедры агульнай біялогіі і генетыкі МГЭУ імя А.Д.Сахарава Жыльцовай Юліяй Валянцінаўнай і кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам філалагічнага факультэта БДУ, унучкай народнага пісьменніка Беларусі І.Шамякіна Славянай Вячаславаўнай Шамякінай.
👫Вучні 9 "В" класа падрыхтавалі інфармацыю аб знакамітых вучоных нашай краіны, пазнаемілі з іх дасягненнямі, вядомымі ва ўсім свеце.
💫Мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" прайшло па тэме "Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імены ў навуцы і адукацыі"


#Заводскі
#гімназія14
🇷🇺🇧🇾Вучні гімназіі прынялі ўдзел у Міжнародным анлайн-уроку, прысвечанаму 80- годдзю зняцця блакады Ленінграда "Быў горад - фронт, была блакада", які праводзіў Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва Мінасветы Расіі ў рамках работы Асацыяцыі школ Расіі і Беларусі.
👫Вучні зразумелі важнасць дадзенай падзеі для нашага пакалення. Дырэктар гімназіі Марыя Іванаўна Гарохава завяршыла мерапрыемства пажаданнямі гімназістам жыць у мірнай краіне, стаць сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы, берагчы тое, што ў іх ёсць.


#Заводскі
#гімназія14
🔵Напярэдадні гадавіны зняцця блакады з горада Ленінграда ў музеі Партызанскай Славы гімназіі адбыліся музейныя заняткі “Ніхто не забыты, нішто не забыта” для вучняў 5 “Б” і 6 “В” класаў.
👫Вучні паразважалі аб вартасці скарынкі хлеба, якая выратоўвала жыццё жыхарам блакаднага горада, ушанавалі хвілінай маўчання ўсіх тых, хто не здолеў вытрымаць 872 дні пакут.


#Заводскі
#гімназія14