ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
425 subscribers
6.73K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
💫Вучні 7 “А” класа наведалі Цэнтр акіянаграфіі “Адкрыты акіян”, дзе пазнаёміліся з гісторыяй вывучэння сусветнага акіяна.
Цікавыя музейныя прадметы, жывыя экспанаты і неверагодныя гісторыі – “Адкрыты акіян” умее здзіўляць сваіх наведвальнікаў.


#Заводскі
#гімназія14
💫У Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь адбылося ўзнагароджанне пераможцаў гарадскога этапу конкурсу даследчых работ "Пазнанне і творчасць". Блешчаву Аляксею, вучню 4 “В” класа, уручыў дыплом старшыня савета маладых вучоных Акадэміі навук Кучвальскі Максім Адамавіч.
🎉Віншуем пераможцу Блешчава Аляксея і настаўніка Фундарэнка Вольгу Міхайлаўну з перамогай.


#Заводскі
#гімназія14
💫У 7 “Б” класе прайшла цікавая класная гадзіна “Самы тэмпераментны клас” з удзелам нашага псіхолага.
💭Вельмі карысная атрымалася гутарка. Мы даведаліся, як карыстацца “+” свайго тэмпераменту: як не сварыцца, як рыхтавацца да ўрокаў. Цяпер мы паспрабуем стаць лепшым класам.🙏


#Заводскі
#гімназія14
💫На працягу трох дзён праходзіў гімназічны тур фестывалю даследчых работ вучняў V-VII класаў “Пазнанне. Творчасць. Адкрыццё”.
❗️Лепшыя члены навуковага таварыства вучняў прадстаўлялі свае даследванні і абаранялі вучэбна-даследчыя работы ў трох секцыях: “Прыродазнаўчыя навукі”, “Тэхнічныя навукі”, “Гуманітарныя навукі”. На фестываль даследчых работ былі заяўлены праекты па хіміі, біялогіі, матэматыцы, беларускай мове, рускай літаратуры, гісторыі.
Строгае і кампетэнтнае журы выбрала лепшых з лепшых для ўдзелу ў раённым этапе фестывалю.


#Заводскі
#гімназія14
💫24 студзеня ў гімназіі адбылася Дыялогавая пляцоўка з першым сакратаром Заводскага раённага камітэта ГА "БРСМ" Гелохавым Віктарам Уладзіміравічам.
Падчас сустрэчы Віктар Уладзіміравіч падрабязна расказаў аб напрамках дзейнасці і стратэгіі развіцця Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, а таксама аб тых праектах, якія рэалізуюцца маладзёжным саюзам па ўсёй краіне.


#Заводскі
#гімназія14
#БРСМ
📕Падведзены вынікі анлайн-конкурсу чытальнікаў літаратурных твораў Расіі і Беларусі "Читаем классику - чытаем класіку". Вучням Мангалову Івану 4 “В”, Сенічавай Маргарыце 4 “Б”, Ганчарэнка Сафіі 2 “А”, Пілуй Марыцы 2 “А” класаў уручаны ДЫПЛОМЫ пераможцаў.
🎉Віншуем нашых зорачак.
Падзячнае пісьмо накіравана настаўніку пачатковых класаў Фундарэнка Вользе Міхайлаўне.


#Заводскі
#гімназія14
📕У рамках Дня навукі вучні 8-9-х класаў гімназіі правялі вельмі цікавую і змястоўную сустрэчу з кандыдатам біялагічных навук, дацэнтам кафедры агульнай біялогіі і генетыкі МГЭУ імя А.Д.Сахарава Жыльцовай Юліяй Валянцінаўнай і кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам філалагічнага факультэта БДУ, унучкай народнага пісьменніка Беларусі І.Шамякіна Славянай Вячаславаўнай Шамякінай.
👫Вучні 9 "В" класа падрыхтавалі інфармацыю аб знакамітых вучоных нашай краіны, пазнаемілі з іх дасягненнямі, вядомымі ва ўсім свеце.
💫Мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" прайшло па тэме "Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імены ў навуцы і адукацыі"


#Заводскі
#гімназія14