ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.9K photos
173 videos
13 files
225 links
Download Telegram
📝29 снежня музей Максіма Багдановіча ветліва расчыніў дзверы перад 5,10 і 11 класамі гімназіі. Вучні пачулі пра нешчаслівы жыццёвы лёс паэта, пра яго цікавую творчую спадчыну: пра першы верш, пра адзіны зборнік яго твораў, а таксама пра дзяцінства і вучобу ў гімназіі нашага Песняра.
👫Вучні атрымалі шмат цікавай інфармацыі пра Максіма Багдановіча як гісторыка літаратуры, публіцыста, літаратурнага крытыка і перакладчыка. З захапленнем слухалі ўрыўкі з паэтычных твораў класіка.


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
#музей
💫У Гродне адбыўся рэспубліканскі маладзёжны форум «Зімовы ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКА-2023», у якім прынялі ўдзел члены клуба «Айрыс» гімназіі 14.
➡️Двухдзённая праграма ўключала ў сябе шмат цікавых мерапрыемстваў, сярод якіх прэзентацыя насценных газет клубаў, экскурсія па гістарычным цэнтры Гродна з наведваннем Старога Замка, распрацоўка валанцёрскіх праектаў па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
Мэта мерапрыемства - папулярызацыя сярод моладзі гістарычных і культурных традыцый беларускага народа, развіццё валанцёрскага руху.


#Заводскі
#гімназія14
🎄ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ🎄
💫Піянеры 6 "В" класа і вучні паралелі 8-х класаў гімназіі ў рамках Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы" наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ермаловіча Аркадзя Іванавіча, павіншавалі з Новым годам і ўручылі падарункі.
📔Падчас гутаркі ветэран падзяліўся ўспамінамі пра цяжкія выпрабаванні ваенных гадоў, пра працу ў мірны час на Мінскім аўтамабільным заводзе.
💫Вучні аздараўленчага лагера “Сонейка” наведалі музей Янкі Купалы, дзе даведаліся пра традыцыі і абрады свята “Каляды”. Назва гэтага свята - Каляды - паганскае. Існуе меркаванне, што само слова "Каляда" ўзнікла ад слова "Кола" - Сонца. Гімназісты з песнямі, танцамі і розыгрышамі ўдзельнічалі ў гэтым імправізаваным свяце!


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
💫ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ РАБОТА💫
📔У гімназіі адбылося пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў па тэме “Сучасны ўрок: нарматыўныя і дыдактычныя патрабаванні, праектаванне і самааналіз, крытэрыі паспяховасці”
На пасяджэнні разглядаліся пытанні і тэндэнцыі сучаснага ўрока, яго этапы і структура, асноўныя патрабаванні да кампетэнцый настаўніка і вучня. Калегі дзяліліся сучаснымі педагагічнымі тэхналогіямі.
Далей прайшло пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў на тэму “Актывізацыя педагагічных і выхаваўчых магчымасцяў класных кіраўнікоў у межах грамадзянскага, патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання вучняў гімназіі”. Выхаванне патрыёта і грамадзяніна Рэспублікі Беларусь - адна з ключавых задач устаноў адукацыі, бо ад гэтага залежыць , хто будзе стваральнікам квітнеючай Беларусі.
Класныя кіраўнікі дзяліліся самымі ўдалымі прыёмамі выхаваўчай работы з вопыту сваёй дзейнасці, планавалі сваю працу на другое паўгоддзе.

#Заводскі
#гімназія14