🎄Як сустракаюць Новы год у розных краінах? Якія цікавыя гісторыі здараюцца пад Новы год? Якія падарункі чакаюць ад Дзеда Мароза дзеці?
✨Пра ўсё гэта распавялі вучні 5-х класаў на навагоднім ранішніку “Навагоднія гісторыі ў гасцях". Конкурсы, танцы, жарты, песні зацікавілі самых актыўных пяцікласікаў.
🎄Новы год абяцае быць цікавым і вясёлым!
#Заводскі
#гімназія14

👍3💋1
👫Вучні 9-х класаў наведалі УА “Мінскі дзяржаўны каледж тэхналогій машынабудавання”, дзе пазнаёміліся са спецыяльнасцямі, якія можна атрымаць у каледжах мантажных тэхналогій і транспартнай лагістыкі, кулінарыі, індустрыі моды, аўтамабілебудавання, тэхнікі і тэхналогій будаўніцтва, машынабудавання, камунальнай гаспадаркі і транспартнага абслугоўвання.
#Заводскі
#гімназія14
#Заводскі
#гімназія14
👏1🆒1
💫Педагогі гарадскога рэсурснага цэнтра гуманітарнага накірунку па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” гімназіі №14 правялі семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры горада па тэме “ЦЭ: праблемныя пытанні ў падрыхтоўцы”, які складаўся з тэарытычнай і практычнай частак.
🗒️У першай быў зроблены аналіз тыповых памылак мінулага года, а творчая лабараторыя “Прэч, памылкі” акрэсліла магчымасці выкарыстання сучасных адукацыйных прыёмаў пры падрыхтоўцы вучняў да здачы ЦЭ па беларускай мове.

👍3
💫Настаўнікі-метадысты гімназіі 14 Долбік А.А і Яцына І.Д. прынялі актыўны ўдзел у рабоце XIII Рэспубліканскага каляднага фестывалю педагагічнага майстэрства “Выхаванне і развіццё праз навучанне”.
🗒️Педагогі прэзентавалі прафесійнай аўдыторыі метадычны прадукт у выглядзе квэст-экскурсій, эка-трэйлераў і відэаролікаў, атрымалі падзяку за новыя ідэі ў працэсе адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця.

❤🔥8💋1
📝29 снежня музей Максіма Багдановіча ветліва расчыніў дзверы перад 5,10 і 11 класамі гімназіі. Вучні пачулі пра нешчаслівы жыццёвы лёс паэта, пра яго цікавую творчую спадчыну: пра першы верш, пра адзіны зборнік яго твораў, а таксама пра дзяцінства і вучобу ў гімназіі нашага Песняра.
👫Вучні атрымалі шмат цікавай інфармацыі пра Максіма Багдановіча як гісторыка літаратуры, публіцыста, літаратурнага крытыка і перакладчыка. З захапленнем слухалі ўрыўкі з паэтычных твораў класіка.
#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
#музей

👍4❤1🤝1🤗1🫡1