ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.9K photos
173 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🇷🇺🇧🇾Працягваецца візіт гімназіі 80 г.Ніжняга Ноўгарада ў гімназіі 14.
💫Сёння для гасцей арганізаваны вучэбны дзень: выбраўшы колер маршрутнага ліста, яны змаглі наведаць вучэбныя заняткі па грамадазнаўстве, рускай літаратуры, матэматыцы, хіміі, біялогіі, геаграфіі, інфарматыцы, англійскай мове і адчуць сябе сапраўднымі вучнямі гімназіі 14. 👫З задавальненнем уключыліся ў работу урока-падарожжа, форкшопа, экалагічнага квэста, дзелавой гульні, урока-праекта, які праводзілі вучні педагагічнай групы гімназіі, урока-даследвання, урока-віктарыны. Інтэлектуальныя батлы і сумесныя фізкультхвілінкі ўсё больш умацоўваць сяброўства дзвюх гімназій.
💫Пасля ўрокаў госці адправіліся ў Дзяржаўны мастацкі музей і пешую экскурсію па цэнтры горада: Няміга, гарадская ратуша, Палац спорту.
⚽️Вечарам дэлегацыю чакае таварыскі матч па валейболу і басейн.


#Заводскі
#гімназія14
Супрацоўніцтва ў дзеянні.
21 снежня настаўнікі і вучні пачатковых класаў разам са студэнтамі БДПУ імя М.Танка правялі тэатральны ўрок на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача.
👫Дзеці адчулі сябе сапраўднымі акцёрамі. З задавальненнем падрыхтавалі квіткі да спектакля "Дзюймовачка ", наведалі тэатральны музей і з радасцю выконвалі творчыя заданні.
Толькі ў сумеснай дзейнасці праяўляецца пераемнасць паміж будучымі і вопытнымі настаўнікамі.



#Заводскі
#гімназія14
#супрацоўніцтва
💫У гімназіі адбылася сустрэча вучняў з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Леанідам Аляксандравічам Улашчанка ў рамках праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна", прысвечаная дзеячам культуры і мастацтва -
"стваральнікам прыгожага".
Сустрэча прайшла ў форме дыялогу з вучнямі, Леанід Аляксандравіч падзяліўся цікавымі момантамі свайго жыцця і даў парады гімназістам. Галоўнае ў жыцці - працаваць над сабой і не спыняцца на дасягнутым!
👫Вучні з задавальненнем набылі кнігі Улашчанка Л. А., на якіх аўтар паставіў свой аўтограф і пажаданні.



#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🇧🇾🇷🇺Трэці дзень візіту гімназіі 80 г.Ніжняга Ноўгарада ў гімназіі 14 зноў напоўнены яркімі фарбамі і падзеямі і тэматычна звязаны з гістарычнымі і спартыўнымі падзеямі Рэспублікі Беларусь.
💫На пачатку дня госці знаёміліся з Мінскім метрапалітэнам, яго гісторыяй і траекторыяй развіцця, былі ўражаны ўтульнымі невялічкімі станцыямі першай галіны і многімі сучаснымі станцыямі.
Цягнік метро даставіў гімназістаў да наступнага пункта прызначэння: Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Экскурсія вельмі спадабалася і запомніцца вучням надоўга, бо дзейнасць музея скіравана ў першую чаргу на захаванне гістарычнай памяці беларусаў.
💫Пасля смачнага абеду і адпачынку госці былі запрошаны на свята “Новы год на вадзе”, дзе ўсіх чакала не толькі зімовая казка са Снягуркай, Дзедам Марозам і Вадзянікам, але і сапраўднае спартыўнае спаборніцтва з каманднымі эстафетамі.
💪Гімназіі 80 і 14 за здаровы лад жыцця, таму перамагла дружба!


#Заводскі
#гімназія14