ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
440 subscribers
6.98K photos
175 videos
13 files
225 links
Download Telegram
📚5 "А" клас наведаў экскурсію-квэст "У пошуках спадчыны Францыска Скарыны" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
💫Падчас праходжання квэста кожны адчуў сябе актыўным удзельнікам падзей, праявіў кемлівасць і знаходлівасць. З дапамогай карты і размешчаных у будынку бібліятэкі падказак вучні разгадалі рэбусы і галаваломкі, пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця Францыска Скарыны і гісторыі нашай краіны.
У канцы экскурсіі нас чакаў сюрпрыз - сертыфікат аб праходжанні квэста і ўздым на аглядную пляцоўку.




#Заводскі
#гімназія14
Дырэктар гімназіі 14 Гарохава Марыя Іванаўна і намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Гурыновіч Аксана Уладзіміраўна прынялі ўдзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Эфектыўны педагагічны вопыт :ад тэорыі да практыкі" з міжнародным удзелам, якая адбылася ў БДПУ імя М. Танка.
💫Пленарнае пасяджэнне, на якім прысутнічалі лепшыя педагогі рэспублікі, адкрыў рэктар універсітэта Жук А. І. Далей была арганізавана работа секцый, на якой педагогі Беларусі і Расіі абменьваліся вопытам.
💫Гарохава Марыя Іванаўна выступала ў секцыі "Эфектыўны педагагічны мэнэджмэнт", дзе расказала пра багаты вопыт гімназіі па рабоце з маладымі спецыялістамі. Дыялог атрымаўся плённым і прадуктыўным.



#Заводскі
#гімназія14
💫Тыдзень ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЫ!
👫Весела і актыўна вучні 1-4 класаў 4 снежня сустрэліся ў актавай зале на адкрыцці тыдня “ПРАСТОРА ІДЭЙ І ТВОРЧАСЦІ”. Кожны клас пазнаёміўся з планам мерапрыемстваў, атрымаў маршрутны ліст і адправіўся ў вандроўку ідэй і творчасці!
🙏Пажадаем нашым пачаткоўцам натхнення, крэатыву, кемлівасці, бадзёрасці і адказнасці.
💫Вучні 4 “А” класа наведалі Палац дзяцей і моладзі “Золак”, дзе прынялі ўдзел у занятку па “Экасусвету”.
👫Вучні актыўна паўдзельнічалі непасрэдна ў самім інтэлектуальна-пазнаваўчым мерапрыемстве.
💭Гімназісты ўдзельнічалі ў віктарыне, адказвалі на цікавыя, навуковаабгрунтаваныя пытанні экскурсавода. Былі пытлівымі дарадцамі ў пэўных сітуацыях, якія датычыліся экалогіі. Дбайна, карысна правялі час.


#Заводскі
#гімназія14
💫Тыдзень пачатковай школы працягваецца ў гімназіі. Вучні 2-х класаў прынялі ўдзел у творчай майстэрні, дзе з вялікай ахвотай і зацікаўленасцю сумесна выраблялі 3D - сняжынкі.
💫У рамках тыдня адбылося мерапрыемства "Краязнаўчы рух у даследчых праектах пачаткоўцаў". Дыпламанты раённага этапу конкурсу даследчых работ “Пазнанне і творчасць” Блешчаў Аляксей, 4 “В” клас, Храмянкова Ульяна, 4 “Б” клас, Томка Ягор, 4”А” клас прадэманстравалі свае цікавыя даследчыя праекты.
👫Вучні 3-х класаў правялі алімпіяду па краязнаўстве. Шмат было цікавых пытанняў, з якімі гімназісты справіліся паспяхова.
📕Да Дня краязнаўства таксама адбыўся фестываль крыжаванак і рэбусаў "Краіна мая, Беларусь", падрыхтаваны вучнямі
4-х класаў.


#Заводскі
#гімназія14
#тыдзеньпачатковайшколы
💭НАВІНЫ ГІМНАЗІІ
6 снежня адбыўся гарадскі этап конкурсу даследчых работ "Пазнанне і творчасць". Блешчаў Аляксей, вучань 4 "В", настаўнік Фундарэнка В.М., дастойна прадставіў свой праект "Аперацыя "Баграціён" на маёй малой Радзіме". Так трымаць!
💫Гімназію наведаў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Эдуард Сямёнавіч Ханок у рамках Асацыяцыі школ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.
Эдуард Сямёнавіч распавёў пра сакрэты свайго поспеху, падзяліўся парадамі з гімназістамі, адказаў на пытанні і нават выканаў свае самыя папулярныя кампазіцыі («Зіма», «Самурай», «Песенька жаб», «Малінаўка» і інш.) для ўдзячных слухачоў.
🎉Калектыў настаўнікаў і гімназістаў пажадаў далейшых творчых поспехаў Эдуарду Сямёнавічу


#Заводскі
#гімназія14
#навіныгімназіі
#ханок
#конкурс