ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.19K photos
196 videos
13 files
229 links
Download Telegram
💫Члены БРСМ гімназіі №14 масава наведалі кінатэатр “Камсамолец”. Фільм-казка “Па шчупаковым загадзе” не пакінуў нікога абыякавым.
👫Вучні 9-х класаў акунуліся ў свет гумару і казкі, а гэта так важна ў такія халодныя дні.
Малодшая палата БРПА на працягу некалькіх месяцаў наведвалі заняткі праграмы “Грамадзянін краіны акцябрат”. І вось адбыліся апошнія ў Палацы дзяцей і моладзі “Золак”.
🇧🇾Гімназісты даведваліся на заняткі аб значэнні дзяржаўнай сімволікі, пазнаёміліся з правіламі акцябрат, таксама актыўна гулялі ў развіваючыя гульні. Мерапрыемствы з акцябратамі працягнуцца ў гімназіі для далейшага знаёмства з арганізацыяй БРПА.
🧍Вучань 9 “А” класа Крайнюк Мікалай удзельнічаў у творчым конкурсе “Арыён. Творчасць. Мы”, выступаў з песняй “Я Жыў” Аляксея Івашчанкі.
🎉Узнагароджаны дыпломам фіналіста ў намінацыі “Вакальная творчасць (сола)”.


#Заводскі
#гімназія14
💫У гімназіі 14 прайшла ШКОЛА АКТЫЎНАГА ГРАМАДЗЯНІНА, якую падрыхтавалі вучні 9 “А” класа па тэме “Радзіма мая Беларусь у асобах.
У гэтай красе велічнай, ёсць доля працы маёй” (пра працаўнікоў прамысловасці і сельскай гаспадаркі).
👫Вучні абмеркавалі развіццё асновы галін прамысловасці Беларусі: машынабудаванне, энергетыка і металаапрацоўка, здабыча калійнай солі, лёгкая, харчовая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць.
💫На сустрэчы прысутнічаў Антоненка Віктар Іванавіч, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Мінскі аўтамабільны завод” - кіруючая кампанія холдынгу "БелАВТОМАЗ", які расказаў аб поспехах прадпрыемства.



#Заводскі
#гімназія14
💫Для вучняў 2-х класаў прайшоў прафілактычны занятак па ПДР “Я і дарога. Флікер- мой сябар!”.
Сустрэча адбылася са старшым інспектарам па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Заводскага РУУС г. Мінска Забаўскай Анастасіяй Алегаўнай, якая ў сваю чаргу прапанавала актыўныя формы супрацоўніцтва ў рамках бяспечнага дзяцінства.
👫Гімназісты ўзгадалі свае веды пра дарожныя знакі, правілы паводзін у грамадскіх месцах, каля вадаёмаў. Самыя актыўныя знаўцы атрымалі падарункі і ўзнагароды. І завяршылі сваю сустрэчу актыўным дэвізам “ПРАВІЛЫ ДАІ - ПРАВІЛЫ ТВАЕ!”


#Заводскі
#гімназія14
👫Вучні 4 “А” класа наведалі музей Партызанскай Славы.
💫Цікавыя звесткі і факты пра падзеі мінулых гадоў распавяла дзецям настаўнік гісторыі Літвіновіч Надзея Юр'еўна.
💫Вучні з захапленнем слухалі экскурсавода, удакладнялі ўласную інфармацыю пра гістарычныя падзеі. Прадэманстравалі трывалыя веды, а таксама зацікаўленасць да тагачасных падзей.


#Заводскі
#гімназія14
💫25.11 на базе гімназіі 14 г.Мінска праходзіць другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Русский язык", "Русская литература", "Технический труд".
👫Удзельнікі павінны паказаць высокі вынік, каб перамагчы. Няхай перамогу атрымаюць мацнейшыя!


#Заводскі
#гімназія14
#алімпіяда