ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.89K photos
170 videos
13 files
225 links
Download Telegram
📖На базе гарадскога рэсурснага цэнтра гуманітарнага накірунку па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" гімназіі 14 для настаўнікаў беларускай мовы сталіцы прайшоў семінар "Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій па вучэбным прадмеце "Беларуская мова".
Пад час працы творчай лабараторыі дзяліліся вопытам работы намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце, кіраўнік рэсурснага цэнтра Гурыновіч А.У. і настаўнік беларускай мовы Галубовіч Н.М.
На семінары былі абмеркаваны пытанні стварэння беларускамоўнага асяроддзя ва ўстановах адукацыі горада і выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму сродкамі вучэбных прадметаў "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура".
💫Усе ўдзельнікі семінара працавалі шчыра і шчодра дзяліліся педагагічнымі набыткамі.


#гімназія14
#Заводскі
#семінар
🎉ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ🎉
👫☀️ Вучні школьнага лагера "Сонейка" з ахвотай і цікавасцю прынялі ўдзел у пазнавальна-гульнявой праграме "У гасцях у Светлафора", якую падрыхтавалі і правялі настаўніцы Сурко Ж.П. і Муманенка А.А., а таксама наведалі Артылерыйскую Базу Узбраенняў 3620 у Заводскім раёне.
Вучні ў ходзе экскурсіі задавалі шмат пытанняў, на якія экскурсавод даваў разгорнутыя адказы.
👫Вучні 11-х класаў дакрануліся да гісторыі ў доме музеі славутага беларускага песняра Якуба Коласа, глядзець на рэчы, на якія глядзеў вялікі чалавек эпохі, хадзіць па лесвіцы і знаходзіцца ў пакоі, у якім Якуб Колас быў апошнія свае дні жыцця, пакой, які захаваўся без рэстаўрацыі - гэта цуд.
👫Лектары Музея Партызанскай Славы на чале з кіраўніком музея Літвіновіч Н.Ю правялі для вучняў СШ №98 пазнавальную праграму "Яны змагаліся за Радзіму"

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
🔹Дырэктар гімназіі Гарохава М.І., намеснікі дырэктара Ганзеева А.А., Гурыновіч А.У., настаўнік Андрушка А.М. прынялі ўдзел у расійска-беларускім круглым стале, які праходзіў у анлайн-фармаце ў рамках работы Асацыяцыі школ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.
Прадстаўлены цікавы вопыт работы дзвюх краін па дзейнасці псіхолага-педагагічных класаў. У скарбонку ўзаемадзеяння дабаўлены новыя цікавыя формы работы па прапагандзе прафесіі настаўніка.



#Заводскі
#гімназія14
#круглыстол
🎉ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ🎉
👫☀️ Атрад “СПАДАРОЖНІКІ” і “ВАНДРОЎНІКІ” замовілі экскурсію ў літаратурны музей Янкі Купалы. Атрад “ПАТРЫЁТЫ” адправіліся на сустрэчу са знакамітай пісьменніцай Аленай Стэльмах.
👫 У гімназіі адбыўся брэйн-рынг сярод вучняў ДУА "Гімназія №14 г.Мінска", ДУА "Сярэдняя школа №98 г.Мінска" і ДУА "Сярэдняя школа №82 г.Мінска" ў рамках падрыхтоўкі да гарадскога турніру "Юны матэматык".
Віншуем каманду "Плюс" гімназіі 14 з перамогай.
👫 Вучні 5 “Б” і 5 “Г” класаў наведалі музей Партызанскай Славы гімназіі №14 і прынялі ўдзел у пазнавальнай праграме "Яны змагаліся за Радзіму"
👫 На базе гімназіі 14 адбыўся прафарыентацыйны занятак для вучняў 9-11 класаў устаноў адукацыі Заводскага раёна. Праводзілі цікавую сустрэчу работнікі Заводскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
👫 У музеі "Беларуская хатка" адбыўся дэбют творчай групы 5-класнікаў, якія правялі экскурсію для гасцей "Хата з матчынай душой".


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
Вучаніцы 11”А” класа ўдзельнічалі ў цікавых праектах ВНУ: Більдзюг Паліна стала ўдзельніцай праекта "Студэнт на адзін дзень" БДПУ, Абрамовіч Міла тыдзень была студэнткай БДУ.
👭Дзяўчаты пазнаёміліся са студэнцкім жыццём, наведалі лекцыі і практычныя заняткі, цікава правялі свае апошнія восеньскія канікулы. Цяпер выбар будучай ВНУ не вызывае сумнення.


#гімназія14
#Заводскі