ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
422 subscribers
6.76K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
У гімназіі 14 адбылося пасяджэнне гарадской школы маладых настаўнікаў біялогіі і хіміі.
🔸Настаўнікі-метадысты Яцына І. Д. і Долбік А. А правялі майстар-клас “Актыўныя метады навучання ці трэнінг “Век жыві- век вучыся”.
🎉Актыўна, яскрава, з вялікай цікавасцю ў гульнявой форме маладыя калегі вывучалі і пашыралі свае веды аб сучасным уроку, аб актыўных прыёмах і метадах на розных яго этапах.


#Заводскі
#гімназія14
🎉ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ🎉
👫Вучняў 5-7-х класаў гімназіі актыўна ўдзельнічалі ў квэст-гульні “Наш любімы Заводскі раён”. Каманды-ўдзельніцы адпаведна маршрутнаму лісту падарожнічалі па станцыях гімназіі, адказвалі на пытанні, схаваныя пад qr-кодамі.
👫Для вучняў 8-9-х класаў гімназіі прайшла прэзентацыя "Маршрутамі памяці", падчас якой гімназісты здзейснілі віртуальнае падарожжа ў памятныя месцы Радзімы, падыскутавалі аб ролі кінематографа ў фарміраванні павагі да гераічнага мінулага нашай Радзімы.
👫Вучні 7-х класаў гімназіі наведалі прадпрыемства VDS, дзе пазнаёміліся з тэхналогіяй вырабу абсталявання для заправачных станцый.
👫Вучні 10-га класа наведалі Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь. Гімназісты ўбачылі рэдкія рукапісы славянскай пісьменнасці ў музеі кнігі, палюбаваліся прыгажосцю роднага горада з агляднай пляцоўкі.
👫Выхаванцы аздараўленчага лагера "СОНЕЙКА" ў другі дзень наведалі Музей гісторыі беларускага кіно.

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
🎉ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ🎉
👫☀️Трэці дзень аздараўленчага лагера “СОНЕЙКА” не менш цікавы і актыўны.
Выхаванцы атрадаў завіталі на шоу-праграму ў 13 бібліятэку г.Мінска з удзелам даўно заснаванага тэатральнага гуртка “МАЛАДЗІЧОК”, які прадставіў “Асеннюю казку” з прывідамі і Бабай Ягой. Выхаванцы пабывалі і гледачамі, і актыўнымі чарадзеямі, якія ратавалі герояў прыгод.
👫 Вучні 8-х класаў наведалі музей Міністэрства ўнутраных спраў РБ. З вялікай цікаўнасцю гімназісты азнаёміліся з дзейнасцю структур па ахове правапарадку на беларускіх землях з часоў ВКЛ да нашых дзён. Пашырылі свой кругагляд і даведаліся шмат новага.
👫 Вучні 4 "Б" і 4 "В" класаў гімназіі наведалі Нацыянальны гістарычны музей РБ, дзе пазнаёміліся з асноўнымі гістарычнымі перыядамі нашай краіны. Дзякуючы экскурсаводам музея і сучасным тэхналогіям, гімназісты змаглі перанесціся ў XVI стагоддзе і адчулі сябе сапраўднымі супрацоўнікамі тагачаснай друкарні.


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы