ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
426 subscribers
6.73K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ
☀️У гімназіі распачаў сваю дзейнасць аздараўленчы лагер “СОНЕЙКА”. ☀️
💫Па традыцыі ў першы дзень прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю лагернай змены.
👫Гімназісты сталі актыўнымі ўдзельнікамі ролевай гульні “ПЛАНЕТА ЗЯМЛЯ Ў НЕБЯСПЕЦЫ”, праведзенай да тэматычнага Эка-дня.
І напрыканцы наведалі доўгачаканы планетарый, дзе былі вандроўнікамі зорнай праграмы “У ПОШУКАХ КРАЯ СОНЕЧНАЙ СІСТЭМЫ”.
Весела і актыўна прайшоў першы дзень!
Вельмі цікава і пазнавальна прайшоў тэматычны дыспут на тэму "Энергетыка будучыні".
👫Вучні 9-х класаў прапанавалі свае, часам вельмі фантастычныя, але ад гэтага не менш цікавыя ідэі, якія ўжо заўтра могуць быць вельмі запатрабаванымі ў жыцці чалавека.
📖У рамках профільнай падрыхтоўкі вучні 8-9-х класаў і педагагічнай групы гімназіі наведалі дзень адчыненых дзвярэй у педагагічным каледжы, у рамках якога пабывалі на шматлікіх майстар-класах і паўдзельнічалі ў ролевых гульнях


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
У гімназіі 14 адбылося пасяджэнне гарадской школы маладых настаўнікаў біялогіі і хіміі.
🔸Настаўнікі-метадысты Яцына І. Д. і Долбік А. А правялі майстар-клас “Актыўныя метады навучання ці трэнінг “Век жыві- век вучыся”.
🎉Актыўна, яскрава, з вялікай цікавасцю ў гульнявой форме маладыя калегі вывучалі і пашыралі свае веды аб сучасным уроку, аб актыўных прыёмах і метадах на розных яго этапах.


#Заводскі
#гімназія14
🎉ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ🎉
👫Вучняў 5-7-х класаў гімназіі актыўна ўдзельнічалі ў квэст-гульні “Наш любімы Заводскі раён”. Каманды-ўдзельніцы адпаведна маршрутнаму лісту падарожнічалі па станцыях гімназіі, адказвалі на пытанні, схаваныя пад qr-кодамі.
👫Для вучняў 8-9-х класаў гімназіі прайшла прэзентацыя "Маршрутамі памяці", падчас якой гімназісты здзейснілі віртуальнае падарожжа ў памятныя месцы Радзімы, падыскутавалі аб ролі кінематографа ў фарміраванні павагі да гераічнага мінулага нашай Радзімы.
👫Вучні 7-х класаў гімназіі наведалі прадпрыемства VDS, дзе пазнаёміліся з тэхналогіяй вырабу абсталявання для заправачных станцый.
👫Вучні 10-га класа наведалі Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь. Гімназісты ўбачылі рэдкія рукапісы славянскай пісьменнасці ў музеі кнігі, палюбаваліся прыгажосцю роднага горада з агляднай пляцоўкі.
👫Выхаванцы аздараўленчага лагера "СОНЕЙКА" ў другі дзень наведалі Музей гісторыі беларускага кіно.

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы