ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
439 subscribers
6.98K photos
175 videos
13 files
225 links
Download Telegram
📚Настаўнікі гісторыі Блешчава Таццяна Віктараўна і Літвіновіч Надзея Юр’еўна прынялі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі "Актуальныя накірункі і перспектывы педагагічнай адукацыі"(з міжнародным удзелам), дзе падзяліліся вопытам педагагічнай дзейнасці і расказалі пра ролю музейнай педагогікі ў адукацыйнай прасторы гімназіі.
Вучаніца педагагічнай групы 11 “А” класа Більдзюг Паліна выступіла на канферэнцыі ў секцыі для вучняў педагагічных класаў з дакладам “Інклюзіўная адукацыя – мой прафесійны выбар”.


#Заводскі
#гімназія14
#канферэнцыя
💥Вучні 9 "А" класа прынялі ўдзел у інтэлектуальным восеньскім мнагабор'і "Кубок Золака". 💥
🎉Віншуем каманду з першай перамогай і выхадам у наступны тур.
Жадаем поспехаў❗️

#Заводскі
#гімназія14
📚Вучні 8-х класаў у рамках экалагічнага праекта з настаўнікамі Яцына І. Д. і Долбік А. А. сталі ўдзельнікамі канферэнцыі "Першы крок у навуку ў вобласці экалогіі і біялогіі", якая адбылася ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі НАН Рэспублікі Беларусь. 👫Вучні пазнаёміліся з навукоўцамі: міколагам, бaтанікамі, заолагамі, лiхенолагам, даведаліся пра напрамкі работы інстытута, выбралі тэмы будучых навуковых работ, якія іх зацікавілі і над якімі яны будуць працаваць у лабараторыях інстытута.


#Заводскі
#гімназія14
#канферэнцыя
📚АЛІМПІЯДА📚
🌟07.10.2023 у гімназіі 14 г.Мінска адбыўся першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах Беларуская мова " і " Беларуская літаратура". 👫Вучні гімназіі прадэманстравалі тэарэтычныя веды і практычныя ўменні.
🌟Разам з настаўнікамі Хмяльніцкай Н.В., Галубовіч Н.М. вучні гімназіі падымаюцца па прыступках навукі.
💥Пераможцы будуць удзельнічаць у ІІ раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды. Жадаем поспехаў нашым зорачкам❗️


#Заводскі
#гімназія14
#алімпіяда
🔔Шосты школьны дзень🔔

🌟Творчыя цэнтры гімназіі №14 г.Мінска запрашалі на мерапрыемствы:
«Быць патрыётам»-арганізавана работа сцягавай групы, а таксама з вучнямі 7-8-х класаў праведзены дыялог “Прафесія вайскоўца – да ці супраць”
«Я-грамадзянін»-6-я класы наведалі музей грошаў
«Чалавек міру»-3-4-я класы наведалі кінатэатр “Камсамолец” з праглядам фільма “Жадаю ўсё ведаць”, а таксама прынялі ўдзел у творчай майстрэрне “Кветкі для маці”
Зяленая планета-9-11-я класы прынялі ўдзел у працоўным дэсанце і навялі парадак на тэрыторыі гмназіі
«Рух наперад»-у 5-х класах былі заняткі па канструктыўнаму ўзаемадзеянню “Звязаныя адной мэтай”
«Сямейны куток»-1-я, 5-я класы прымалі ўдзел у рэйдзе “Сям’я”, “Падлетак”
«Алімпійцы»-удзельнічалі ў спартыўнай гульні “Марскі бой”


#Заводскі
#гімназія14
#шостыдзень
👫Вучні 3-іх класаў гімназіі наведалі ў Радашковічах завод беларускай керамікі.
🍽️На экскурсіі паглядзелі, як з кавалка гліны атрымліваецца посуд. Адзін чалавек адказвае адразу за некалькі працэсаў, а роспіс вырабаў праводзіцца ўручную.
💥Дзеці самі стварылі просценькія сувеніры, там жа наведалі і музей беларускай керамікі, дзе ў краме набылі на памяць вырабы з гліны.
Стомленыя і задаволеныя вяртаюцца ў гімназію!🌟


#Заводскі
#гімназія14