ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
Download Telegram
Рэсурсны цэнтр гуманітарнага накірунку гімназіі 14 прыняў удзел у гарадскім фестывалі рэсурсных цэнтраў "Формула поспеху".
🔸Педагогі гімназіі дзяліліся багатым вопытам сваёй працы, быў прадстаўлены практыкум па стварэнні шаблона электроннага рэсурса "Электронны кабінет", праведзены майстар - клас па падрыхтоўцы вучняў да ЦЭ,раздадзена шмат практычнага матэрыялу.
🔸На секцыі настаўнікаў беларускай мовы быў прадстаўлены вопыт работы рэсурснага цэнтра гімназіі 14.


#Заводскі
#гімназія14
#формулапоспеху
👍3
30 жніўня ў гімназіі 14 адбылося пасяджэнне педагагічнага савета “Урокі года. Перспектывы работы гімназіі ў 2023/2024 навучальным годзе”.
🔸 Адбыўся канструктыўны дыялог педагогаў аб праведзенай вучэбнай і метадычнай рабоце, падведзены вынікі работы настаўнікаў з адоранымі вучнямі, удзел у конкурсах педагагічнага майстэрства. Разам з тым, абазначаны перспектывы, пастаўлены новыя задачы, распрацаваны асабовыя траекторыі развіцця.
🎉Пачынаем новы навучальны год пазітыўна і з добрым настроем!


#Заводскі
#гімназія14
🎉1
30.08.2023 адбыўся бацькоўскі сход для бацькоў першакласнікаў.
🔸Дырэктар гімназіі Гарохава М І. пазнаёміла законных прадстаўнікоў з правіламі ўнутранага распарадку гімназіі.
🔸Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Доўнар І.П. паведаміла аб арганізацыі адукацыйнай дзейнасці першакласнікаў.
🔸Інспектар па справах непаўналетніх Васкевіч А.В. правёў гутарку з бацькамі аб правапарушэннях непаўналетніх.


#Заводскі
#гімназія14
#бацькоўскісход
Пярвічная арганізацыя БСЖ, вучні і бацькі гімназіі 14 традыцыйна напярэдадні Дня ведаў далучыліся да акцыі "Букет дабрыні" дабрачыннага фонду "Шанец".
🔸Зэканомленыя грошы былі пераведзены ў дапамогу хворым дзецям, а настаўнікі гімназіі атрымалі паштоўкі ад фонду "Шанец".
🔸Удзел у акцыі паказвае ўсім, што рабіць добрыя справы і займацца дабрачыннасцю, можна ў любым узросце і ў любы час.
Робім дабро разам



#гімназія14
#Заводскі
#букетдабрыні
3