ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
423 subscribers
6.76K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь "Дударыкі" гімназіі 14 прадстаўляў горад Мінск на міжнародным фестывалі народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік" у Паставах!
🔸300 удзельнікаў, артыстаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Латвіі, Кітая!
🔸Выступілі на трох пляцоўках, прайшлі ў двух урачыстых шэсцяў!
🎉У выніку сталі Лаўрэатамі 1 ступені🎉
Віншуем

#Заводскі
#гімназія14
#фестываль
“Святы ў Беларусі” – тэма дня ў профільным атрадзе “Філолагі”.
Успомнілі асноўныя святы нашай краіны, правялі віктарыну на лепшага знаўцу святаў і традыцый.
Праглядзелі відэа пра цікавыя фестывалі ў Беларусі.
Склалі каляндар летніх святаў.
Правялі гутарку і праглядзелі навучальны відэаролік МНС Беларусі на тэму “Як паводзіць сябе падчас навальніцы”.
У якасці адпачынку наведвалі выязны планетарый з праграмай “Астранаўт”.


#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#канікулы
Сёння ў лагеры "Высокі бераг" афармлялі сценгазеты і экраны чысціні. Сценгазеты атрымаліся цікавыя і яркія: “Шаурмичная», «Крутые перцы», «Лучик». Пасля абароны сценгазет адправіліся на спартыўнае спаборніцтва «Хутчэй, вышэй, мацней».
І завяршылі дзень гульнёй у футбол
У профільным атрадзе “Філолагі” вялі гаворку пра адметныя святы і фестывалі Вялікабрытаніі.
👫Дзецям былі прапанаваны відэафрагменты, квізы і традыцыйны занятак у камп’ютарным класе з адукацыйнымі анлайн-рэсурсамі.
🌞 У школьны аздараўленчы лагер "СОНЕЙКА" завіталі старэйшы інспектар і камандзір узвода ДАІ Заводскага РУУС Забаўская А.А. і Ярмольчык В.Ю.
🔸Разам з дзецьмі яны агучылі асноўныя правілы бяспечных паводзін на праезнай частцы, у транспарце, у грамадскіх месцах. Праверылі на практыцы іх выкананне і ўручылі выхаванцам лагера ПАДЗЯКУ за выдатныя веды ПДР.
🔸Запамінальным момантам для дзяцей было блізкае знаёмства с сапраўдным аўтамабілем ДАІ.
Правілы ДАІ - правілы твае!

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
Сёння на базе гарадскога рэсурснага цэнтра па беларускай мове студыя "Купалінка" завяршыла сваю работу.
🔸 Падтрымаўшы мінулагодняю традыцыю, студыйцы ўсклалі кветкі да помнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа на Вайсковых могілках.
🙏Гісторыя і памяць, традыцыі і сучаснасць цесна пераплятаюцца на скрыжаваннях шляхоў.


#Заводскі
#гімназія14
Трэці дзень у лагеры «Высокі бераг» пачаўся, як і звычайна, з зарадкі пад музыку.
👫Дзеці зарадзіліся эмоцыямі і настроіліся на прадуктыўны дзень. Пасля сняданку навучэнцы прынялі ўдзел у віктарыне «Мая Беларусь» і занялі другое заслужанае месца.
🔸Пасля абеду дзеці рыхтаваліся да акцыі “Юныя эколагі” і наводзілі парадак у сваіх хатках і на найблізкай тэрыторыі. Каб бліжэй усім пазнаёміцца, капітаны домікаў прадставілі сваіх жыхароў і іх пасады на час пражывання ў лагеры.
🔥Завяршылі сённяшні дзень дружнай гульнёй у валейбол і традыцыйнай вячоркай ля вогнішча.



#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#канікулы
Дзень у профільным атрадзе “Філолагі” быў прысвечаны прыродзе Рэспублікі Беларусь.
Успомнілі назвы раслін і жывёл па-англійску, склалі красворды па тэме.
Адпачылі ў парку і адначасова замацавалі новыя словы ў нязмушанай абстаноўцы.
Правялі гутарку-разважанне “Беражом прыроду” і праглядзелі навучальны відэаролік МНС Беларусі “Як паводзіць сябе ў лесе”.
Большая палова аздараўленчага перыяду ў лагеры “СОНЕЙКА” праходзіць пад дэвізам СТВАРАЮЧЫ БУДУЧАЕ - КРОЧЫМ У ЗАЎТРАШНЯЕ!
І сёння не выключэнне.
👫Выхаванцы атрадаў пабывалі ў дзвюх установах: гарадская бібліятэка №13 г.Мінска і Нацыянальны мастацкі музей.
🔥Асабліва ўразіў музей, дзе быў праведзены майстар-клас “МАЛЕНЬКІ ЭКСПЕРТ”.


#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#канікулы