ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.89K photos
171 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🔔31.05. празвінеў апошні званок 2022/2023 навучальнага года для ўсіх вучняў гімназіі 14.
Падвялі вынікі года і вызначылі планы на наступны. Зоркі адукацыйнага працэсу былі ўзнагароджаныя пахвальнымі лістамі, дыпломамі, граматамі, падзякамі.
🔸 Лінейку скончылі яркім флэшмобам і настроіліся на бяспечныя і вясёлыя канікулы.


#Заводскі
#гімназія14
#лінейка
👫Вучні і бацькі 2 “А” класа ў апошні дзень навучальнага года адправіліся на пошукі скарбаў сапраўдных піратаў.
Каманда адважных прайшла ўсе выпрабаванні, а перамогу вырашылі адсвяткаваць сумеснымі гульнямі і пачастункамі.



#Заводскі
#гімназія14
Пярвічная арганізацыя БСЖ гімназіі 14 павіншавала дзяцей Заводскага раёна каля дзіцячай паліклінікі 10, для святочнага настрою ўсім падаравалі белыя і блакітныя шары і шчырыя ўсмешкі!
🎉 Са святам абароны дзяцей, нашы дарагія юныя і маленькія сябры! Здароўя вам, радасці, шчасця і міру!!!




#Заводскі
#гімназія14
☀️1 чэрвеня з радасным і пазітыўным настроем сустракаў сёння аздараўленчы лагер "СОНЕЙКА!"☀️
🔸Колькі шуму, колькі жартаў....і крыху хвалявання , хто ўпершыню прыйшоў у лагер.
Насычаная праграма аздараўлення прапанавала дзецям урачыстую лінейку знаёмства, аздараўленчую зарадку, карысны сняданак, абед і падвячорак, падарожжа ў кінатэатр "КАМСАМОЛЕЦ" і актыўны адпачынак у парку 900-годдзя!
Канікулы пачаліся!🎉
☀️Атрад "Фiлолагi" аздараўленчага лагера "Сонейка" распачаў сваю работу ў першы дзень летніх канікул. Дзень пачаўся са знаёмства і інтэрактыўнай гульні "Вучымся сябраваць". Пасля дзеці наведалі кінатэатр "Камсамолец" і прынялі ўдзел у святочнай праграме ў парку 900-годзя, прысвечанай Дню аховы дзіцяці. Дзень атрымаўся цікавым і насычаным.🎉



#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#канікулы
☀️Аздараўленчы лагер "СОНЕЙКА" радуе нашых выхаванцаў шчырымі і вясёлымі мерапрыемствамі. 🔸Інтэрактыўная праграма Вясёлкавы карагод з удзелам артыстаў тэатра "ЗАЗЕРКАЛЬЕ".
🔸У другой палове дня дзеткі самі пабылі ў ролі персанажаў казак і пад кіраўніцтвам выхавальнікаў падрыхтавалі інсцэніроўку казкі.
02.06 у профільным атрадзе "Філолагі" былі праведзены заняткі па англійскай мове.
🔸Спачатку дзеці ўспомнілі тэарэтычны матэрыял па тэме ў вуснай форме і пры дапамозе відэаматэрыялу. Пасля ў камп'ютарным класе замацавалі яго і прымянялі на практыцы веды падчас выканання заданняў на адукацыйных анлайн-рэсурсах.
У канцы заняткаў дзеці падзяліліся сваімі ўражаннямі ад работы, выкарыстоўваючы карткі настрою.


#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#канікулы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Школьник похитил вейп: придется отвечать за грабеж

В столице за совершение грабежа задержан 15-летний подросток.

👨‍💻Установлено, что парень нашел в соцсети объявление о продаже парогенератора и договорился о встрече с продавцом в подземном переходе. Осмотрев покупку, он захотел проверить ее работоспособность. Для этого вышел из перехода на улицу, где попытался убежать.

👮‍♂️Школьника догнал потерпевший, а задержали оперативно прибывшие на место милиционеры роты ППСМ Заводского РУВД.

В отношении подростка возбуждено уголовное дело за грабеж. ⚠️Ответственность по данной статье наступает с 14 лет.

❗️Родители, контролируйте досуг ваших детей, особенно на каникулах. Это поможет уберечь ребенка от втягивания в противоправную деятельность и не стать самому жертвой преступления.

🎥Комментарий командира роты ППСМ Заводского РУВД Минска Кристиана Якуновича
⬆️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сёння на базе гарадскога рэсурснага цэнтра гімназіі 14 распачала работу гарадская студыя "Купалінка" па прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура".📝
🔸Асноўны склад - вучні 7-х класаў гімназій горада, пераможцы гарадской прадметнай алімпіяды, і адораныя вучні сталіцы.
Каманда "Грын Цім" прыняла ўдзел у гарадскім конкурсе "Зямлі маёй твар жывы" ў намінацыі інтэлектуальная гульня "Лясныя рабінзоны".
🔸 Каманда была ўзнагароджана дыпломам за актыўны ўдзел у конкурсе.🎉
Профільны атрад "Філолагі" распачаў свой дзень з заняткаў па англійскай мове, а пасля ў якасці адукацыйнага адпачынку наведаў Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, дзе для дзяцей была праведзена пазнавальная экскурсія "Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры"
☀️Выхаванцы аздараўленчага лагера "СОНЕЙКА" завіталі ў Нацыянальны музей Янкі Купалы, які прапанаваў квэст-гульню “У ПОШУКАХ СКАРБАЎ СВАЁЙ СПАДЧЫНЫ”. Пераможцы атрымалі знатны падарунак.

#Заводскі
#гімназія14
#лагер