ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
423 subscribers
6.76K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
Шосты школьны дзень
Творчыя цэнтры гімназіі №14 г. Мінска запрашалі на мерапрыемствы:
Спадчына–вучні 1-3х класаў прынялі ўдзел у гульні "Вясёлая гусеніца", рэспект-сустрэчы "Сям'я",а таксама ў творчай лабараторыі "Сямейная тусоўка".
Я-лідар–актыў ГА "БРПА" і ГА "БРСМ" зрабілі паход у п.Баравое, у краязнаўчы музей г.Дзяржынск.
Я-патрыёт– вучні 5-8-х класаў прынялі ўдзел у экскурсіі ў Бабруйск-Чырвоны бераг, а таксама ў конкурсе інсцэніраванай песні ваенных часоў.
Я-грамадзянін–вучні 4-х, 7-х класаў прынялі ўдзел у экскурсіі ў школьныя музеі Заводскага раёна, а таксама ў творчай сустрэчы "І гучыць беларускае слова" з запрашэннем гасцей з беларускамоўных гімназій
Алімпійцы–вучні 9-10-х класаў згулялі ў таварыскі матч па футболу.
Калейдаскоп таленту–вучні 11-х класаў на творчай пляцоўцы рыхтуюцца ды выпускнога вечара.



#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень
23 мая ў вучняў 3"Б" класа адбылася сустрэча з супрацоўнікамі МНС "Арганізацыя бяспечных летніх канікулаў для вучняў пачатковай школы".
👫Вучні актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу, яшчэ раз нагадалі сваім аднакласнікам аб правілах бяспечных паводзін падчас летніх канікулаў.


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🔥23 мая вучні 3 "Б" класа гімназіі 14 завіталі на самую папулярную экскурсію нашага музея Партызанскай Славы - "Пяць цудаў". 🔥
🔸Юныя гімназісты задавалі шмат пытанняў, з цікаўнасцю разглядалі экспанаты.



#Заводскі
#гімназія14
#экскурсія
24 мая вучаніца З "В" класа гімназіі 14 Сіротка Маргарыта ўдзельнічала ў Другой гарадской даследчай канферэнцыі зеленакласнікаў "Загадкі прыроды беларускай сталіцы". За высокі ўзровень падрыхтоўкі вучаніца ўзнагароджана дыпломам.
Тая ж вучаніца 3"В" класа Сіротка Маргарыта ўзнагароджана Дыпломам II ступені за ўдзел у гарадскім турніры "Юны матэматык". Узнагароджваў пераможцаў доктар тэхнічных навук Л.Г. Бітно. Будзем яшчэ больш рашаць задачы разам з настаўнікам Фундарэнка В.М., каб і ў наступным годзе таксама атрымаць Перамогу.
🌟Чакаем новых поспехаў!



#Заводскі
#гімназія14
24 мая вучні 4 “Б”класа гімназіі сустрэліся з інспектарам па справах непаўналетніх Аўтуховіч Н.В..
Наталля Віктараўна правяла гутарку аб правілах бяспечных паводзін падчас летніх канікул


#Заводскі
#гімназія14
🏛️24 мая вучні 3 "Б" класа гімназіі наведалі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.🏛️
🔸У цікавай, займальнай форме інтэрактыўнай гульні вучні пазнаёміліся з асноўнымі этапамі ўзнікнення, станаўлення і развіцця Беларусі.
👫Дзеці даведаліся шмат новага і цікавага пра славутыя і трагічныя старонкі жыцця беларусаў.


#Заводскі
#гімназія14
#экскурсія
🔸23 мая праведзены выніковы бацькоўскі сход для вучняў 1-4 класаў. На сходзе абмеркаваны пытанні бяспечных паводзін дзяцей у час летніх канікул,
агучаны вынікі адукацыйнай дзейнасці,
разгледжаны пытанні аздараўлення вучняў у школьным лагеры "Сонейка".
🌟Дырэктар гімназіі Гарохава М.І. урачыста ўзнагародзіла бацькоў за супрацоўніцтва, актыўную жыццёвую пазіцыю, выхаванне маладога пакалення!
🔸24 мая ў гімназіі праведзены выніковы бацькоўскі сход для законных прадстаўнікоў вучняў 5- 8, 10 класаў. На сходзе абмеркаваны пытанні бяспечных паводзін вучняў у час летніх канікулаў,
агучаны вынікі адукацыйнай дзейнасці, удзел у алімпіядным руху, асацыяцыі “Конкурс”,
разгледжаны пытанні аздараўлення вучняў у профільных атрадах.
Пра арганізацыю і ўмовы пражывання ў палаткавым лагеры паведаміў намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Маліноўскі Ю. В.
🌟Дырэктар гімназіі М. І. Гарохава ўрачыста ўзнагародзіла бацькоў за эфектыўнае супрацоўніцтва, за актыўную жыццёвую пазіцыю, выхаванне маладога пакалення!

#Заводскі
#гімназія14
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️C 25 мая по 5 июня водителям нужно включать ближний свет фар

Об этом подробнее рассказал заместитель начальника УГАИ Мингорисполкома Денис Ливанович.

👉 "Обращаем внимание водителей и граждан города Минска на то, что с 25 мая по 5 июня в городе проводится специальное комплексное мероприятие "Внимание — дети". Связано это с тем, что в школах проходят линейки и дети выходят на летние каникулы".