ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
Download Telegram
Сёння ў гімназіі 14 прайшла дыялогавая пляцоўка з прадстаўнікамі Маладзёжнага парламента.
🔸У абмеркаванні пытанняў прымалі ўдзел Пухаў Арцём Аляксандравіч-намеснік дырэктара Навукова - практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь , кандыдат юрыдычных навук, Аліна Андрэеўна Рэцькова - старшыня камісіі па міжнародных справах Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь , Станіслаў Генадзьевіч Краско-намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь.
🔸Госці наведалі музей Партызанскай славы гімназіі. Пухаў А. А. выступіў з шырокай лекцыяй аб генацыдзе ў часы ВАВ. Прадстаўнікі Маладзёжнага парламента адказалі на хвалюючыя пытанні сучаснай моладзі.
Сустрэча атрымалася змястоўнай і цікавай.


#Заводскі
#гімназія14
Вучні 8-х класаў гімназіі 14 пабывалі на экскурсіі ў інстытуце мяса-малочнай прамысловасці.
🔸 Гімназісты наведалі лабараторыі інстытута, пазнаёміліся з малочным бактэрыямі, якія ўтвараюць іх любімы ёгурт, твораг і прастаквашу.
👫Гімназісты даведаліся, што для нашай краіны малако - гэта белае золата. Яно не толькі нам прыносіць вялікую карысць, але і імпартуецца ў розныя краіны свету.
🔸Вучні з задавальненнем пачаставаліся прадукцыяй завода інстытута.



#Заводскі
#гімназія14
18 мая ў актавай зале гімназіі 14 прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне самых музычных, таленавітых і апантаных вучняў гімназіі - удзельнікаў ансамбля "Дударыкі" і "Дударочкі".
👫Дзеці паказалі свой вялікі талент у выніковым канцэрце. Канцэрт атрымаўся вельмі цёплы, шчыры, урачысты.🌟
Віншуем!



#Заводскі
#гімназія14
#Дударыкі
👍2
19 мая ў рамках пераемнасці для дзяцей дзіцячага садка №72 г.Мінска была праведзена экскурсія "Падарожжа Бусліка ў гімназію 14 г.Мінска".
🔸Будучыя першакласнікі пазнаёміліся з добрымі ўмовамі знаходжання ў гімназіі. Лектары музея Партызанскай Славы правялі для дзяцей цікавую і пазнавальную экскурсію.
👫 Дзеці з радаснымі ўражаннямі вярталіся ў дзіцячы садок.
1
19 мая ў рамках пераемнасці для дзяцей дзіцячага садка №13 г.Мінска была праведзена экскурсія "Падарожжа Бусліка ў гімназію 14 г.Мінска".
🔸Будучыя першакласнікі пазнаёміліся з добрымі ўмовамі знаходжання ў гімназіі. Лектары музея Партызанскай Славы правялі для дзяцей цікавую і пазнавальную экскурсію.
👫 Дзеці з радаснымі ўражаннямі вярталіся ў дзіцячы садок.



#Заводскі
#гімназія14
👍2
У рамках прафарыентацыі і азнаямлення з краявідамі роднага краю вучні 1А класа напярэдадні выходных наведалі выязную экскурсію па маршруце МІНСК-ЛАГОЙСК-МІНСК.
🔸 Навучэнцы завіталі ў госці да пчаляра на аграсядзібу ГАЕНСКІЯ ВЫТОКІ.
Пазнаёмілі са складанай і карпатлівай працай пчаляра, паўдзельнічалі ў майстар-класе ПРАЦАВІТЫЯ ПЧОЛКІ, былі актыўнымі ўдзельнікамі інтэрактыўнай праграмы ПРАЦУЙ ЯК ПЧОЛКА, наведалі кантактны заапарк, з клопатам і задавальненнем пачаставалі жывёлак, пабывалі на рацэ ГАЙНА, дзе назіралі за сямействам баброў і безумоўна пачаставаліся беларускімі стравамі з МЁДАМ!
🌟Беларускія краявіды ўразілі першачкоў і безумоўна адклалі станоўчы адбітак на фарміраванне асобы сапраўднага выхаванца і патрыёта сваёй Радзімы.



#Заводскі
#гімназія14
👍2❤‍🔥1👏1😁1