ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
423 subscribers
6.76K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
27 красавіка прайшла адкрытая гімназічная экалагічная канферэнцыя з міжнародным удзелам "Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці чалавека: праблемы і іх вырашэнне".
🔶На канференцыі прысутнічалі вучоныя Тушын Мікалай Мікалаевіч, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт кафедры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі БДУ, Барэка Элеанора Аляксандраўна, інжынер лабараторыі абсталявання і тэхналогій малочнакансервавай вытворчасці аддзела тэхналогій малочных прадуктаў.
👫Вучні з гімназій 14, 146, СШ 210, 186, 43 і гімназіі 80 г. Ніжні Ноўгарад прадставілі на суд журы і слухачоў свае даследчыя работы, у якіх не толькі назвалі экалагічныя праблемы сучаснага горада, але і прапанавалі шляхі вырашэння для захавання экалогіі заўтрашняга дня.



#Заводскі
#гімназія14
#канферэнцыя
Вучаніца 9" Б" класа Шагава Аліна прадставіла 14 гімназію ў фінальным этапе раённага літаратурнага конкурса "Радкі, абпаленыя вайной", які праводзіцца ў рамка святкавання 78 гадавіны Перамогі савецкага народа над фашысцкімі захопнікамі.🙏



#Заводскі
#гімназія14
#конкурс
30 красавіка 2023 года 10 класы гімназіі наведалі Дзень адчыненых дзвярэй, у рамках якога вучні пазнаёміліся з адукацыйнымі праграмамі, што рэалізуюцца Акадэміяй кіравання, асаблівасцямі арганізацыі адукацыйнага працэсу і пазавучэбнай дзейнасці, матэрыяльна-тэхнічнай базай установы.
👫Таксама вучні сустрэліся з кіраўніцтвам Акадэміі кіравання, загадчыкамі кафедр па спецыяльнасцях , лідарамі студэнцкага самакіравання.



#Заводскі
#гімназія14
🌟Лектары Музея Партызанскай Славы гімназіі 14 у рамках акцыі "30 дзён да Перамогі" разам з настаўнікам гісторыі Блешчавай Т.В. павіншавалі з надыходзячым святам малалетняга вязня Азарычскага лагера і галоўнага афтальмолага Мінска Уладзіслава Платонавіча Бірана ў Доме - інтэрнаце для пенсіянераў і інвалідаў.🔥
👫Вучні выказалі шчырую падзяку Уладзіславу Платонавічу за яго жыццёвы подзвіг, зазначылі, што на яго прыкладзе вучацца гімназісты будаваць сваё жыццё.
Менавіта на аснове пастаянных сустрэч і гутарак з Уладзіславам Платонавічам створана экспазіцыя Музея Партызанскай славы, прысвечаная генацыду беларускага народа, дзейнічае праект "Генацыд.Азарычы.Голас сведкі падзей".
🔶Гімназісты падаравалі Уладзіславу Платонавічу свае даследчыя працы, друкаваны артыкул пра інтэрв’ю з ім, матэрыялы стэндаў музея гімназіі.
Жыццёвы шлях такога Чалавека - прыклад для кожнага з нас


#Заводскі
#гімназія14
Вучні 9-х класаў наведалі Дзень адчыненых дзвярэй у Мінскім дзяржаўным каледжы аўтамабілебудавання.
👫Вучням была прадстаўлена магчымасць пазнаёміцца з прафесіямі, па якіх адбываецца навучанне ў каледжы., умовамі паступлення .Таксама была праведзена цікавая экскурсія па вучэбна-вытворчым майстэрням.

#Заводскі
#гімназія14
#прафесіі
👫Вучаніцы 10 «А» класа гімназіі 14 Абрамовіч Міла, Більдзюг Паліна, Васільева Ксенія і Пунтус Аліна актыўна адпачываюць у нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня", дзе праходзіць змена "Партызанскі бераг".
Дзяўчаты - актыўныя ўдзельнікі і пераможцы многіх конкурсаў, якія праходзяць у лагеры.



#Заводскі
#гімназія14
#Зубраня
3 мая дырэктар гімназіі 14 Гарохава М.І. і педагог-псіхолаг Чыркоўская М.А. прынялі ўдзел у Рэспубліканскім семінары "Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу", на якім прысутнічаў Міністар адукацыі Іванец А.І. Педагог-псіхолаг гімназіі Чыркоўская М.А. выступіла на секцыі з абагульненнем вопыту работы па праекце "Стварэнне дружалюбнага і падтрымліваючага асяроддзя ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі".
🔶Важная гутарка адбылася аб напрацоўках педагогаў- псіхолагаў па стварэнні камфортных умоў жыццядзейнасці ў школах, аб перспектывах развіцця дадзенага накірунку работы.
Важна, што ў гімназіі 14 сістэмай выхаваўчай работы створана і падтрымліваецца талерантнае і сяброўскае асяроддзе для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.


#Заводскі
#гімназія14
#семінар