ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
426 subscribers
6.73K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🔥Вучні 3 класаў наведалі гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна".
Падчас экскурсіі вучні даведаліся пра гісторыю абароны роднага краю ад фашысцкіх захопнікаў, аддалі даніну памяці загінуўшым героям, азнаёміліся з сучаснай баявой тэхнікай Рэспублікі Беларусь.
🌟Вучні 8-10 класаў прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы ў палацы дзяцей і моладзі "Золак" - Чарнобыль - боль і смутак. Навукоўцы з БДУ, Нацыянальнай акадэміі навук, інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў расказалі пра трагедыю на Чарнобыльскай АС, пра ўплыў радыяцыі на арганізм чалавека.
👫Маладыя навукоўцы расказалі аб прафесіях, звязаных з ядзернай энергетыкай і аб тым, як ідзе развіццё яе ў нашай краіне.
🔥Вучні гімназіі 14 прынялі ўдзел у раённым літаратурным конкурсе "Радкі, абпаленыя вайной", які праводзіцца ў рамка святкавання 78 гадавіны Перамогі савецкага народа над фашысцкімі захопнікамі.
👫Свае любімыя творы прачыталі Шагава Аліна (9Б клас), Мосін Мікіта (8В клас) і Гісіч Уладзімір (6А клас).

#Заводскі
#гімназія14
🔥️У рамках акцыі “30 дзён да Перамогі” вучні 1 “А” класа гімназіі 14 наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 🔥
🔶Пад час экскурсіі першачкі даведаліся, што дзейнасць музея накіравана на захаванне, вывучэнне і прапаганду дакументальных і матэрыяльных сведчанняў аб подзвігу і ахвярах беларускага народа ў гады вайны ў імя захавання міру на зямлі.
🔶Шчыра далучаемся да акцыі музея “Захоўваем і помнім”🙏


#Заводскі
#гімназія14
Вучні 5-ых класаў гімназіі 14 прынялі ўдзел у гарадскім турніры па фінансавай граматнасці “Падарожжа ў Экаландыю”.
🔶Мэта турніра: стварэнне ўмоў для ранняга выяўлення і развіцця цікавасці да эканомікі, фінансаў і бізнесу ў вучняў.
У турніры ўдзельнічала больш за 40 каманд горада Мінска. Гімназісты не сталі пераможцамі, але атрымалі важны вопыт, які дапаможа атрымаць шмат перамог у будучым!



#Заводскі
#гімназія14
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💢Защитим детей вместе

С целью противостояния педофилии и детской порнографии с 26 апреля по 31 мая в Минске милиция реализует комплекс дополнительных мер. Особое внимание будет уделено профилактической работе среди детей и их родителей, педагогов и медиков, а также лиц, склонных к совершению указанных преступлений.

❗️ГУВД напоминает: остановить педофила можно, лишь сообщив о нем в милицию. Сотрудники не только примут необходимые меры для привлечения преступника к ответственности, но и инициируют дальнейшую помощь потерпевшему и его близким.

О противоправных действиях можно также сообщить посредством чат-бота @MinskPolice_bot!

*Комментарий заместителя начальника УНиПТЛ ГУВД Мингорисполкома Дмитрия Усарова
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥Для вучняў 8-х класаў гімназіі 14 праведзена літаратурна -гістарычная кампазіцыя "Чарнобыль - боль, які спальвае сэрца".🔥
🔶Вучні ўспомнілі трагічныя падзеі аварыі на ЧАЭС, ушанавалі памяць аб ліквідатарах і памерлых ад радыяцыі хвілінай маўчання.🙏
🔶Актывы класаў чыталі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя Чарнобыльскай трагедыі.
🔶Гімназісты прагледзелі відэафрагменты з фільмаў, прысвечаных аварыі на ЧАЭС, паўдзельнічалі ў віктарыне і ланцужку пажаданняў адзін аднаму з мэтай захавання чысціні чалавечых узаемаадносін з прыродай.
🔥Бо галоўнае, заставацца ў любых абставінах ЧАЛАВЕКАМ!🙏



#Заводскі
#гімназія14
#Чарнобыль