ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
439 subscribers
6.91K photos
173 videos
13 files
225 links
Download Telegram
21 кастрычніка ў ГЦ “Сталіца” адбылася прэзентацыя кнігі “Память и долг. Хранить вечно”. 📚

Члены пярвічкі БСЖ гімназіі прынялі ўдзел, наведалі мерапрыемства закрыцця Тыдня бацькоўскай любові. ❤️

#Гімназія14 #ТыдзеньБацькоўскайЛюбові
#Прэзентацыя
У актавай зале гімназіі адбылася сустрэча вучняў школ Заводскага раёна са старшым памочнікам пракурора Заводскага раёна г.Мінска, юрыстам 1 класа Вараб’ём Ягорам Станіслававічам. 🌟

Прадстаўлены матэрыял распавядаў аб фактах генацыду Вялікай Айчыннай вайны ў адносінах да беларускага народа. 📖

Урокі гісторыі вучаць нас цаніць мір і берагчы гістарычную праўду. ☮️

#Гімназія14 #Гісторыя #Мір #Сустрэча
У межах літаратурнай гасцёўні “Роднае слова” адбылася творчая сустрэча вучняў 7-9-х класаў гімназіі з вядомым беларускім пісьменнікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі - Яўгенам Іванавічам Хвалеем. ✍️

Аўтар такіх вядомых твораў, як “Прынцэса з тусоўкі”, “Серабрыстыя таполі”, “Яблык з радзімкай”, “Квадры памяці” і інш., расказаў вучням пра свае жыццё і творчасць, адказаў на шматлікія пытанні і даў жыццёвы наказ: “Заўсёды верыць у сябе і смела ісці за сваей марай!” 🌈

#Гімназія14 #Літаратура #ЯўгенХвалей
🚔ПРАФІЛАКТЫКА🚔

У гімназіі адбылася сустрэча з інспектарам па справах непаўналетніх Марынай Чаславаўнай Бондар.👮‍♀️

Яна наведала 10-я класы, дзе расказала пра спосабы махлярства, з якімі могуць сутыкнуцца падлеткі ў інтэрнэце, і падкрэсліла, як важна абараняць сваю асабістую інфармацыю. 🔒

Патлумачыла значэнне палавой недатыкальнасці. У завяршэнні сустрэчы інспектар адказала на пытанні і дала рэкамендацыі па бяспечных паводзінах. 💬

#Гімназія14 #Бяспека #Iнфармацыя
Гімназісты 8-х, 10-х і 11 класаў падчас экскурсіі ў Віцебск ажыццявілі пешую прагулку па горадзе, падчас якой убачылі сімвалічную статую князя Альгерда, які далучыў Віцебскую зямлю да Вялікага княства Літоўскага 🏰, велічны Свята-Уваскрасенскі храм XVIII ст, пабудаваны ў стылі Віленскага барока , гарадскую ратушу як сімвал самакіравання горада 🏛️, а таксама наведалі дом - музей знакамітага мастака Марка Шагала 🎨.

На цэнтральнай плошчы горада Віцебска вучні ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны землякоў каля мемарыяла Вечнага агню 🕯️🇧🇾.

#Гімназія14 #Віцебск #Экскурсія #Культура #Памяць
СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА 📚

На базе рэсурснага цэнтра гімназіі прайшоў семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры горада Мінска. 😊📖 Удзельнікі семінара абмеркавалі мэты, ідэі, праблемы сучаснага ўрока, ролю настаўніка і вучняў пры арганізацыі і правядзенні вучэбных заняткаў. 👩‍🏫👨‍🏫

Ключавым пытаннем семінара было фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў. 📚 Настаўнікі рэсурснага цэнтра падзяліліся вопытам у выкарыстанні прыёмаў фарміравання функцыянальнай адукаванасці (Хмяльніцкая Н.В.), а таксама ў прымяненні метаду асацыяцый на ўроках беларускай мовы і літаратуры (Тарасенка В.Ф.). 🌈

На семінары прысутнічала метадыст Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Козел Алена Яўгенаўна. 👩‍🎓

Напрыканцы пасяджэння педагогам-псіхолагам гімназіі Чачыашвілі Кацярынай была праведзена рэфлексія, дзе педагогі горада вывелі ФОРМУЛУ ПОСПЕХУ СУЧАСНАГА НАСТАЎНІКА. 🌟

#Гімназія14 #Семінар #Адукацыя #ФункцыянальнаяАдукаванасць #Настаўнікі
🏫БАЦЬКОЎСКІЯ СХОДЫ 👨‍🦰👩‍🦰

У гімназіі 14 адбыўся бацькоўскі сход для вучняў 1-4 класаў. 😊

Дырэктар гімназіі Гарохава М.І. выступіла з пытаннем аб арганізацыі добразычлівых узаемадзеянняў паміж удзельнікамі адукацыйнага працэсу. Расказала пра лічбавую гігіену пры карыстанні тэлефонамі. 📱

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Куневіч С.В. расказала пра работу па прафілактыцы жорсткіх адносінаў у сям'і да непаўналетніх, выяўленні фактараў рызыкі. 💬

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Доўнар І. П. пазнаёміла бацькоў з вучэбным планам на другую чвэрць. 📚

#Гімназія14 #БацькоўскiСход #Адукацыя
Вучні 2 «В» класа гімназіі здзейснілі цікавае падарожжа ў музей марожанага і прысмакаў. 🍦

Дзецям расказалі, як і дзе з'явілася марожанае, далі на пробу шмат розных відаў марожанага. 😋🍧

Хлапчукі і дзяўчынкі даведаліся, што такое масціка і для чаго яе ўжываюць у кандытарскай вытворчасці. 🍬👩‍🍳

А завяршылі падарожжа Tiktok-вечарынкай і гульнёй у лазертаг.🔫

#Гімназія14 #Падарожжа #Марожанае
✨️ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ🌲

З ❄️ 1 снежня ❄️ пачалася самая чароўная і казачная пара года!☃️🎇

🧑‍🎄🎁 Зусім хутка мы будзем святкаваць цудоўныя святы, а каб адчуць іх набліжэнне, падрыхтаваць нашы сэрцы і думкі, паспець зрабіць добрыя і важныя справы да наступлення Новага года, мы кожны дзень выконваем цікавыя заданні, якія размешчаны на гімназічнай елцы🎄.

І сёння вучнямі і бацькамі было зроблена заданне "Абдыманкі".

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Снежань #ДобрыяСправы #Гімназія14 #Абдыманкі
🎄ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ🎄

Заданне адвэнт-елкі выканана!🌲 Дамы гімназістаў і сама гімназія заззялі навагоднімі агнямі! Кожнае акно стала маленькім творам мастацтва, ствараючы чароўную атмасферу свята.

Дзеці, бацькі і настаўнікі з радасцю працавалі над афармленнем, і вынік перасягнуў чаканні. 🎉 Няхай гэты праект нагадае нам пра цуды навагодняга часу! 🌟

РАЗАМ СТВАРАЕМ ПРЫГАЖОСЦЬ! 💫

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Гімназія14 #Творчасць #Чароўнасць