ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.93K photos
174 videos
13 files
225 links
Download Telegram
📚29 сакавіка ў гімназіі 14 адбылося пасяджэнне вучэбна - метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў па тэме "Арганізацыя профарыентацыйнай работы з вучнямі ".📚
Калегі падзяліліся вопытам цікавых і актыўных форм работы ў дадзеным накірунку , былі абмеркаваны актуальныя метады фарміравання ў вучняў цікавасці да розных прафесій


#Заводскі
#гімназія14
🔸29.03.2023 вучні 9, 10 и 11 класаў наведалі Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 🔥
🔸Вучні з цікавасцю агледзелі экспазіцыю музея, уважліва слухалі экскурсавода, былі вельмі ўражаны пачутым, хоць многія факты з гісторыі ім добра вядомыя.


#Заводскі
#гімназія14
#музей
🔥Для вучняў 8-х класаў у Музеі Партызанскай Славы была праведзена гістарычная майстэрня "Беларусь памятае" , пасля чаго вучні наведалі вязня канцэнтрацыйнага лагера і дзіця вайны Кандзюрыну Галіну Андрэеўну. Вельмі балюча ўспамінаць пра ваеннае дзяцінства.
🔸Галіна Андрэеўна зазначыла, што трэба берагчы мір , каб трагедыя Вялікай Айчыннай вайны ніколі не паўтарылася .


#Заводскі
#гімназія14
#Беларусьпамятае
💪Гарадскія гульні працягваюцца.
Ад Заводскага раёна ў гарадскіх спаборніцтвах "Фестываль спорту" выступае гімназія 14.
🔸Да перамог у капілку дадалі другое месца па валейболе хлопцы і другое месца дзяу́чаты па тэнісе

#Заводскі
#гімназія14
#спаборніцтвы
📌 Чацвёрты дзень адпачынку і інтэрактыву ў аздараўленчым лагеры "Сонейка"📌

Выхаванцы атрадаў "СПАДАРОЖНІКІ" і "ВАНДРОЎНІКІ" завіталі сёння ў 13 бібліятэку г.Мінска на сустрэчу з сучаснай пісьменніцай Інай Фраловай, якая прадставіла сваю творчасць у жанрах казак, вершаў, лічылак, загадак.
Выхаванцы лагера загадзя падрыхтаваліся да сустрэчы: чыталі на памяць вершы, лічылкі, загадвалі загадкі.
Каштоўным падарункам для дзяцей стаў аўтограф пісьменніцы ў набытых аўтарскіх зборніках.
Такія "цёплыя" сустрэчы спрыяюць выхаванню пачуцця зацікаўленасці да дзіцячай кнігі, пашырэнню беларускамоўнага асяроддзя.

#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#канікулы