ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
423 subscribers
6.76K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
👫Сустрэча з выпускнікамі👫

🏛️Гімназія 14 г.Мінска захоўвае традыцыі: 4 лютага адбылася сустрэча выпускнікоў. У родную гімназію прыйшлі каля сямі дзясяткаў выпускнікоў розных гадоў. У праграме святочнай сустрэчы прывітанне дырэктара Гарохавай М.І., аповед аб сучасным жыцці гімназіі, 🕺выступленне артыстаў💃, 🎤сярод якіх нашы знакамітыя "Дударыкі".🎤🏛️

👥Выпускнікі расказалі аб сабе, падзякавалі любімым настаўнікам за прафесіяналізм і чалавечнасць. 👥

Сустрэча была цеплай і шчырай, як усе жыцце нашай гімназіі


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
#сустрэча_выпускнікоў
📚🪖Ніхто не забыты, нішто не забыта🪖📚

📜🇧🇾У рамках месячніка па грамадзянска-патрыятычным выхаванні ў Музеі Партызанскай Славы гімназіі 14 для вучняў 8 А класа была праведзена класная гадзіна ў форме экскурсіі "Ніхто не забыты, нішто не забыта" .🇧🇾📜
🏛️Лектары музея: Шрубок Я., Буры А., Крайнюк М, Лазоўская А. пазнаёмілі вучняў са знакамітымі партызанамі брыгады імя Сталіна А. Мурашовым, П. Хмялеўскім, а вучаніца 10 класа Яфімчык Ксенія расказала пра трагедыю Трасцянца ў лёсе яе бабулі С. Капусцік.🏛️


#Заводскі
#гімназія14
#музей
#Ніхто_не_забыты_нішто_не_забыта
🇧🇾📖Месячнік грамадска-патрыятычнага выхавання📖🇧🇾

🕊🎖📽У рамках месячніка грамадска-патрыятычнага выхавання ў музеі Партызанскай Славы гімназіі 14 для вучняў 6-х класаў прайшоў кіналекторый "Юныя героі-антыфашысты". Гэтым мерапрыемствам у гімназіі распачаўся Дзень памяці юных-герояў антыфашыстаў.📽🎖🕊

👥💼Лектары музея Партызанскай Славы гімназіі 14 Бурая Карына і Смоўж Лізавета для вучняў 8б класа правялі ўрок памяці, прысвечаны Міжнароднаму Дню юнага героя-антыфашыста.💼👥


#Заводскі
#гімназія14
#музей
💼Прафарыентацыйная сустрэча-гутарка💼

🚔У гімназіі 14 адбылася прафарыентацыйная сустрэча-гутарка вучняў 9-11 класаў з выконваючым абавязкі па пасадзе начальніка РАУС №3 Заводскага раёна Анатолем Аляксандравічам Абрамчуком. 🚔

🏛Анатоль Аляксандравіч пазнаёміў вучняў з умовамі паступлення ў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь, расказаў пра сваю цікавую прафесію і абавязкі супрацоўнікаў, адказаў на ўсе пытанні зацікаўленых гімназістаў.🏛

#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🎖🏛Наведванне музея Вялікай Айчыннай вайны🏛🎖

👥Вучні 6-х і 8-х класаў гімназіі 14 у Міжнародны Дзень юнага героя-антыфашыста наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны, дзе папоўнілі свае веды новымі цікавымі фактамі аб гераічным мінулым нашай Радзімы. 💥Гэты музей з'яўляецца скарбонкай памяці пра сумныя, балючыя, страшныя гады нашай гісторыі.💥👥

💭Трэба памятаць, каб трагедыя вайны ніколі не паўтарылася на нашай зямлі!💭

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_юнага_героя_антыфашыста
#Музей_ВАВ
📚Сустрэчы ў літаратурнай гасцёўні гімназіі📚

📖9 лютага ў гімназіі 14 у чарговы раз працавала літаратурная гасцёўня: адбылася сустрэча вучняў гімназіі з вядомым беларускім паэтам, празаікам, членам саюза пісьменнікаў Беларусі Мазго Уладзімірам Мінавічам.📖

Пісьменнік расказаў пра сябе, пазнаёміў са сваёй творчасцю, агучыў планы на будучае, адказаў на пытанні гімназістаў.


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
💼Сустрэча з участковым інспектарам ІСН💼

🚭🚔У гімназіі 14 участковым інспектарам ІСН Завадскога РУУС Купраёнак Аленай Пятроўнай з навучэнцамі 5г і 7а класаў былі праведзены гутаркі па прафілактыцы кіберзлачыннасці, аб недапушчэнні ўжывання электронных цыгарэт (вэйпаў).🚔🚭

🚓Растлумачана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць, а таксама адказнасць за размяшчэнне ў сацыяльных сетках інфармацыі забароненага характару.🚓


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🇧🇾👥Акцыя "Стань членам ГА "БРПА"👥🇧🇾

🇧🇾09.02 у гімназіі 14 прайшла акцыя "Стань членам ГА "БРПА". Вучні 1, 2, 3, 4 класаў пазнаёміліся з сімваламі акцябрат і піянераў, даведаліся аб праектах дзейнасці.🇧🇾

👥Лідары - піянеры расказалі аб конкурсах БРПА, падзяліліся ўражаннем аб тым, хто такі ЛІДАР. Для вучняў 8-10 класаў агітацыйная акцыя "Стань членам ГА " БРСМ" прайшла ў форме дыялогу, дзе гутарка ішла аб сэнсе дзейнасці арганізацыі і важнасці работы грамадскіх аб'яднанняў для яднання моладзі нашай краіны. Акцыі правяла педагог- арганізатар Сахон І.М. і вучнеўскі савет гімназіі.👥

Будзем разам!


#Заводскі
#гімназія14
#БРМ
#БРПА
🇧🇾Ведай свае карані. Беларусь і беларусы🇧🇾

🏛У рамках месячніка па грамадзянска- патрыятычным выхаванні вучні 10х і 11га класа гімназіі 14 наведалі экспазіцыю Дзяржаўнага музея гісторыі і культуры Беларусі "Ведай свае карані. Беларусь і беларусы".🏛

📜Даведаліся назвы некаторых прадметаў з часоў старажытнасці, паслухалі цікавы аповед экскурсавода. Каменны век, жалезны, бронзавы - есць рэчы, якія ўражваюць сёння.📜

🇧🇾Беларусь - насамрэч краіна скарбаў. Цікавая. Захапляльная.🇧🇾

#Заводскі
#гімназія14
#музей_гісторыі_культуры_Беларусі
#ведай_свае_карані