ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
423 subscribers
6.76K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🎄Чацвёрты дзень канікулаў🎄

📽Вучні 5-х класаў наведалі кінатэатр "Камсамолец" і паглядзелі камедыю "Школьны перапалох". Пасмяяўшыся над прыгодамі няўрымслівага вучня, дзеці прыйшлі да высновы, што галоўнае ў жыцці-шчырасць і сяброўства.📽

🏛Адбылася даследчая канферэнцыя вучняў 6-7 класаў "Голас спаленых вёсак". Вучні зрабілі першы крок у навуку гісторыю і даследавалі цяжкі лёс сваёй малой Радзімы🏛

🏛Вучні 10-х і 11-га класа гімназіі наведалі музей М.Багдановіча. Экскурсію па музеі правеў адзін з лепшых экскурсаводаў Міхал Бараноўскі.
📖Цікава было пачуць, чаму ў музеі захоўваецца менавіта пасведчанне з гімназічнымі адзнакамі брата Максіма, а не самога Максіма, што Максім пісаў вершы-страшылкі для дзяцей.📖🏛

🎭Вучні 2-х класаў наведалі тэатр лялек. Спачатку пагулялі і патанчылі з Дзедам Марозам і Снягуркай. Атрымалі салодкі пачастунак , паглядзелі спектакль "Калядная гісторыя". Дзеці, настаўнікі і бацькі весела правялі час.🎭


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
🎄Пяты дзень канікулаў🎄

🌞Як яго чакалі выхаванцы аздараўленчага школьнага лагера “Сонейка” гімназіі 14.
🔭У госці да іх прыехаў выязны планетарый з навукова-гістарычнай праграмай КРЫЛАТЫЯ ПРЫВІДЫ. ДЫНАЗАЎРЫ. Колькі адкрыццяў для сябе зрабілі дзеці: і вандроўка ў мінулае, і сустрэча з сучаснасцю. А ў заключэнні праграмы ўсе апынуліся на віражах амерыканскіх горак!🔭

📚Яшчэ наведвальнікі аздараўленчага лагера "Сонейка" гімназіі 14 заглянулі ў госці да 13 бібліятэкі г.Мінска, дзе пазнаёміліся з акцёрамі лялечнага спектакля “ЦУДЫ ЛЯ НАВАГОДНЯЙ ЁЛКІ”, разгадалі зімовыя загадкі, паўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах, праспявалі караоке і разам з казачнымі героямі патанчылі каля ёлкі..📚
🌞

🎭Вучні 4"Г" класа разам з класным кіраўніком пабывалі на спектаклі "Гісторыя шакаладнага дрэва". Спектакль вучням вельмі спадабаўся і ўсе засталіся задаволенымі!🎭

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
Другі тыдзень канікулаў

📚У бібліятэцы гімназіі 14 для вучняў 3-4 класаў прайшло мерапрыемства "Традыцыі маёй сям'і. Рукадзелле." Дзеці распавядалі пра заняткі сваіх матуль і бабуль, пра свой удзел у гэтым сямейным захапленні. Не абышлося без цікавых загадак, рэбусаў.📚

👪Вучні 7-8 класаў паўдзельнічалі ў круглым стале "Падарожжа ў свет прафесій маіх бацькоў". Дзеці пазнаёміліся з псіхалагічнымі аспектамі класіфікацыі прафесій, паўдзельнічалі ў анкетаванні і віктарыне, расказалі пра асаблівасці прафесій бацькоў, а таксама паглыбілі свае веды пра прафесіі настаўніка, хіміка-эколага, лабаранта-хіміка.👪

🌞Выхаванцы аздараўленчага лагера “Сонейка” наведалі 13 дзіцячую бібліятэку. Тут сустрэліся са знакамітай пісьменніцай Ірынай Токаравай. Яна пазнаёміла са сваімі цікавымі кнігамі.
📚Яе кнігі атрымалі на конкурсе 1 месца за лепшыя ілюстрацыі па змесце. Паказала сваіх лялечных герояў, якіх робіць сама. Пасля сустрэчы дзеці змаглі набыць кнігі з кранальнымі аўтографамі.📚🌞


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
Ідзе другі тыдзень канікулаў

Для вучняў 10х і 11га класа была арганізавана інтэлектуальная віктарына " Я ведаю". Асноўныя пытанні, уключаныя ў віктарыну, з агульнаадукацыйных праграм па біялогіі, геаграфіі, гісторыі і матэматыкі.
Вучні 1-4 класаў прайшлі гульню-квэст " Па слядах Берагошы", прысвечаную беражлівым і эканомным адносінам да вады, святла, цяпла, электраэнергіі, праявілі свае веды ў эканоміі рэсурсаў.
Працягвае працу профільны атрад па прадметах " Беларуская мова" і "Беларуская літаратура". Сёння вучні падарожнічалі па краіне "Марфалогія".
Для вучняў 8-9 класаў вельмі цікава і карысна прайшоў круглы стол " Я і мае правы", на якім выкарыстоўваліся матэрыялы "Закона аб правах дзіцяці".
Выхаванцы лагера "Сонейка" з задавальненнем на развітанне сустрэліся з акцёрамі тэатра "ЗАЛЮСТЭР'Е" і гучна адсвяткавалі КАЛЯДУ з песнямі і гульнямі.
У актавай зале гімназіі прайшла гульня "Законы дзяцінства" па матэрыялах "Закона аб правах дзіцяці".

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы