ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
423 subscribers
6.76K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
Magic adventure

🧩У 9-х класах прайшоў Калядны квэст "Magic adventure". Дзеці даведаліся шмат цікавага пра Калядныя і Навагоднія традыцыі розных краін, прынялі актыўны ўдзел у розных інтэлектуальных конкурсах, прадэманстравалі добры кругагляд і камунікатыўныя ўменні на англійскай мове.🧩

#Заводскі
#гімназія14
#Magic_adventure
📚Гарадскі семінар настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры📚

👩‍🏫Гарадскі семінар настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры прайшоў на базе гімназіі №14 - рэсурснага цэнтра гуманітарнага накірунку.
Быў прадстаўлены вопыт электроннага кабінета беларускай мовы і літаратуры (Калода К. В.)
Напрацоўкі метадычнага аб'яднання на мінскай гарадской платформе дыстанцыйнага навучання (Хмяльніцкая Н. В.)
Магчымасці інтэрактыўных платформаў для стварэння метадычных прадуктаў (Вялічка В. М.)

#Заводскі
#гімназія14
#вэбінары
🎄Чацвёрты дзень канікулаў🎄

📽Вучні 5-х класаў наведалі кінатэатр "Камсамолец" і паглядзелі камедыю "Школьны перапалох". Пасмяяўшыся над прыгодамі няўрымслівага вучня, дзеці прыйшлі да высновы, што галоўнае ў жыцці-шчырасць і сяброўства.📽

🏛Адбылася даследчая канферэнцыя вучняў 6-7 класаў "Голас спаленых вёсак". Вучні зрабілі першы крок у навуку гісторыю і даследавалі цяжкі лёс сваёй малой Радзімы🏛

🏛Вучні 10-х і 11-га класа гімназіі наведалі музей М.Багдановіча. Экскурсію па музеі правеў адзін з лепшых экскурсаводаў Міхал Бараноўскі.
📖Цікава было пачуць, чаму ў музеі захоўваецца менавіта пасведчанне з гімназічнымі адзнакамі брата Максіма, а не самога Максіма, што Максім пісаў вершы-страшылкі для дзяцей.📖🏛

🎭Вучні 2-х класаў наведалі тэатр лялек. Спачатку пагулялі і патанчылі з Дзедам Марозам і Снягуркай. Атрымалі салодкі пачастунак , паглядзелі спектакль "Калядная гісторыя". Дзеці, настаўнікі і бацькі весела правялі час.🎭


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
🎄Пяты дзень канікулаў🎄

🌞Як яго чакалі выхаванцы аздараўленчага школьнага лагера “Сонейка” гімназіі 14.
🔭У госці да іх прыехаў выязны планетарый з навукова-гістарычнай праграмай КРЫЛАТЫЯ ПРЫВІДЫ. ДЫНАЗАЎРЫ. Колькі адкрыццяў для сябе зрабілі дзеці: і вандроўка ў мінулае, і сустрэча з сучаснасцю. А ў заключэнні праграмы ўсе апынуліся на віражах амерыканскіх горак!🔭

📚Яшчэ наведвальнікі аздараўленчага лагера "Сонейка" гімназіі 14 заглянулі ў госці да 13 бібліятэкі г.Мінска, дзе пазнаёміліся з акцёрамі лялечнага спектакля “ЦУДЫ ЛЯ НАВАГОДНЯЙ ЁЛКІ”, разгадалі зімовыя загадкі, паўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах, праспявалі караоке і разам з казачнымі героямі патанчылі каля ёлкі..📚
🌞

🎭Вучні 4"Г" класа разам з класным кіраўніком пабывалі на спектаклі "Гісторыя шакаладнага дрэва". Спектакль вучням вельмі спадабаўся і ўсе засталіся задаволенымі!🎭

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы