ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
423 subscribers
6.76K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🚇Музей гісторыі Мінскага метрапалітэна🚇

🌞Канікулы працягваюцца з радасцю і задавальненнем!
Выхаванцы аздараўленчага лагера "Сонейка" сёння наведалі музей гісторыі Мінскага метрапалітэна. Плошча дзвюх залаў музея, стылізаваных пад вагоны метро, ​​складае больш за 150 квадратных метраў.🌞

Экскурсія была цікавая і пазнавальная.

🚅Найбольш дзяцей уразілі наступныя экспанаты: сапраўдная кабіна машыніста (унутры якой можа пабываць кожны жадаючы), фрагмент шляху з дэфектаскопнай каляскай (прылада для праверкі рэек на наяўнасць дэфектаў), пульты цэнтралізацыі (дыспетчарскі і станцыйныя), апарат для размену манет, калекцыя жэтонаў , сімвалічныя ключы ад станцый і многае іншае.🚅

📽Наведвальнікі музея ўбачылі відэафільм аб гісторыі і развіцці Мінскага метрапалітэна, а таксама анімацыйны ролік па правілах бяспечных паводзін у метро.📽

#Заводскі
#гімназія14
#музей
#метрапалітэн
📖Літаратурнай гасцёўня📖

📗У рамках “ Літаратурнай гасцёўні” 28 снежня 2022 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі “ Гімназія №14 г. Мінска” адбылася сустрэча з Пазняковым Міхаілам Паўлавічам, беларускім паэтам, празаікам, перакладчыкам, крытыкам, мовазнаўцам.📕
📚Паэт прэзентаваў свой зборнік загадак “ Дзіўныя “блізняты”. Вучні гімназіі не толькі пазнаёміліся з творчасцю паэта, але прынялі ўдзел у конурсе загадак, змаглі задаць Міхаілу Паўлавічу пытанні, пачуць цікавыя і змястоўныя адказы.📚

#Заводскі
#гімназія14
#Літаратурная_гасцёўня
Magic adventure

🧩У 9-х класах прайшоў Калядны квэст "Magic adventure". Дзеці даведаліся шмат цікавага пра Калядныя і Навагоднія традыцыі розных краін, прынялі актыўны ўдзел у розных інтэлектуальных конкурсах, прадэманстравалі добры кругагляд і камунікатыўныя ўменні на англійскай мове.🧩

#Заводскі
#гімназія14
#Magic_adventure
📚Гарадскі семінар настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры📚

👩‍🏫Гарадскі семінар настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры прайшоў на базе гімназіі №14 - рэсурснага цэнтра гуманітарнага накірунку.
Быў прадстаўлены вопыт электроннага кабінета беларускай мовы і літаратуры (Калода К. В.)
Напрацоўкі метадычнага аб'яднання на мінскай гарадской платформе дыстанцыйнага навучання (Хмяльніцкая Н. В.)
Магчымасці інтэрактыўных платформаў для стварэння метадычных прадуктаў (Вялічка В. М.)

#Заводскі
#гімназія14
#вэбінары
🎄Чацвёрты дзень канікулаў🎄

📽Вучні 5-х класаў наведалі кінатэатр "Камсамолец" і паглядзелі камедыю "Школьны перапалох". Пасмяяўшыся над прыгодамі няўрымслівага вучня, дзеці прыйшлі да высновы, што галоўнае ў жыцці-шчырасць і сяброўства.📽

🏛Адбылася даследчая канферэнцыя вучняў 6-7 класаў "Голас спаленых вёсак". Вучні зрабілі першы крок у навуку гісторыю і даследавалі цяжкі лёс сваёй малой Радзімы🏛

🏛Вучні 10-х і 11-га класа гімназіі наведалі музей М.Багдановіча. Экскурсію па музеі правеў адзін з лепшых экскурсаводаў Міхал Бараноўскі.
📖Цікава было пачуць, чаму ў музеі захоўваецца менавіта пасведчанне з гімназічнымі адзнакамі брата Максіма, а не самога Максіма, што Максім пісаў вершы-страшылкі для дзяцей.📖🏛

🎭Вучні 2-х класаў наведалі тэатр лялек. Спачатку пагулялі і патанчылі з Дзедам Марозам і Снягуркай. Атрымалі салодкі пачастунак , паглядзелі спектакль "Калядная гісторыя". Дзеці, настаўнікі і бацькі весела правялі час.🎭


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы