ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
422 subscribers
6.76K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
Канікулы! Радасць для дзяцей

🌞Гімназія 14 расчыніла дзверы для школьнага аздараўленчага лагера "Сонейка" з тэматычнай зменай "У здаровым целе здаровы дух!".🌞

🧑‍🎄Урачыстае адкрыццё змены не прайшло і без доктара Нехварэйкі, які даў парады па захаванні здаровага ладу жыцця. А пасля выхаванцы разам з доктарам, Дзедам Марозам і Снягуркай апынуліся ў атмасферу святочнага навагодняга ранішніка.🧑‍🎄

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
🎄Другі дзень канікулаў🎄

🇧🇾🇬🇧27.12 настаўнікі англійскай мовы гімназіі 14 правялі Навагодні калейдаскоп для вучняў 5-7класаў. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць праявіць сябе знаўцамі калядных традыцый, паўдзельнічаць у гульнях, паспяваць калядныя песні.🇧🇾
🍬Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.🍭
🇧🇾🇬🇧26.12 у гімназіі пачаў работу профільны атрад па вучэбным прадмеце “Англійская мова” пад кіраўніцтвам Вялічкі Вольгі Міхайлаўны. Заняткі накіраваны на падрыхтоўку адораных вучняў да ўдзелу ў раённай алімпіядзе. На складаны шлях падрыхтоўкі да алімпіяды сталі і самыя маленькія вучні 6 класаў. Толькі кіпучая і плённая праца прывядзе да поспеху.🇧🇾

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
🔬 Раённае вучэбна-метадычнае аб'яднанне настаўнікаў біялогіі і хіміі 🍏

📖Дырэктар гімназіі 14 Гарохава М.І. шчыра вітала ўдзельнікаў раённага вучэбна-метадычнае аб'яднанне настаўнікаў біялогіі і хіміі, тэмай якога было "Выкарыстанне тэхналогіі даследчай дзейнасці ў працы з рознымі катэгорыямі навучэнцаў як сродак іх асобаснага і інтэлектуальнага развіцця".📖

👩🏫Настаўнікі метадысты Яцына і.Д. і Долбік А.А. падзяліліся сваім вопытам па арганізацыі і правядзенні даследчай дзейнасці на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці.👩🏫

🎓Тэарэтычныя аспекты па правядзенні і напісанні навукова-практычнай працы былі асветлены навукоўцамі Бадзілоўской Вольгай Аляксандраўнай, кандыдатам біялагічных навук, дацэнтам кафедры агульнай біялогіі і генетыкі МГЭІ ім. А.Д.Сахарава БДУ і загадчыцы Харчовага інавацыйнага цэнтра Інстытута мяса-малочнай прамысловасці Шакель Таццянай Паўлаўнай. Выступілі вучні СШ 77, 210 і гімназіі 14 - пераможцы раённага конкурсу даследчых работ вучняў🎓


#Заводскі
#гімназія14
#вэбінары
🏛Наведванне Мінскага дзяржаўнага каледжа рамесніцтва і дызайну імя М.А.Кедышка🏛

📖У Дзень адчыненых дзвярэй 27.12 вучні гімназіі 14 X-XI класаў наведалі Мінскі дзяржаўны каледж рамесніцтва і дызайну імя М.А.Кедышка.
Нашы гімназісты з задавальненнем паслухалі расказ пра спецыяльнасці і прафесіі, па якіх ідзе навучанне, атрымалі інфармацыю аб парадку паступлення.📖
🔧Былі арганізаваны майстар-класы студэнтамі і майстрамі па спецыяльнасцях "Фларыстыка", "Вытворчасць мастацкіх вырабаў з керамікі", "Тэхналогія зварачных работ".🔨

#Заводскі
#гімназія14
#дзень_адчыненых_дзвярэй
Навагодняя мазаіка

🎄Для вучняў 3-4 класаў гімназіі сёння адбылася святочна-гульнёвая праграма "Навагодняя мазаіка". Дзеці праявілі сваю актыўнасць, пазнавальную цікаўнасць, таленты, спрыт.🎄
Вучні былі вельмі задаволены!

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы