ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
418 subscribers
6.63K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
Дзень “Краязнаўства”

🇧🇾 У рамках тыдня пачатковай школы, у другі дзень “Краязнаўства”, вучні гімназіі пазнаёміліся з беларускімі абрадавымі лялькамі і паспрабавалі самастойна зрабіць абярэг.
Таксама вучні прынялі ўдзел у разгадванні крыжаванкі "Краіна мая Беларусь" і праявілі свае веды і здольнасці ў алімпіядзе па краязнаўстве.🇧🇾

Вось што ў нас атрымалася.

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_Краязнаўства
#Тыдзень_пачатковай_школы
Урачыстае мерапрыемства "Я і Беларусь мая"

🔻Сёння піянерская дружына імя К.С.Заслонава гімназіі 14 г.Мінска правяла ўрачыстае мерапрыемства "Я і Беларусь мая"
🔻Піянеры-лідары на чале з педагогам-арганізатарам Ю.Г.Мірошнік расказалі юным акцябратам пра Беларусь і яе гісторыю, пагутарылі аб пазнавальнай цікавасці да навакольнага свету: да сваёй школы, да свайго горада, вуліцы, да людзей, якія жывуць побач, пазнаёміліся з традыцыямі беларускага народа і ўручылі дзённікі акцябронка. 🔻
🔻У кожным класе будзе створана #акцябрацкая #зорачка і замацаваныя важатыя з ліку старэйшых піянераў. 🔻

Наперадзе шмат цікавых спраў на карысць роднай гімназіі і краіны!

#Заводскі
#гімназія14
#акцябраты
#піянеры
Вебінар "Лабараторыя Касперскага"

13 снежня вучні 5б класа прынялі ўдзёл у рэспубліканскім вебінары па дзіцячай онлайн-бяспецы "Лабараторыя Касперскага". Былі разгледжаны пытанні пра кібербулінг, як яго распазнаць. Правіла бяспекі непаўналетніх у сетцы інтэрнэт.

💢Таксама вучні 8в класа Бабкіна Софія, Горбач Софія, Мосін Мікіта прымалі ўдзел у вебінары па прафілактыцы кібербулінгу, арганізаваным ЮНІСЕФ сумесна з МТС, які праходзіў у студыі - Event-прасторы Beton у Мінску.💢
💢Праграма вебінара складалася з асвятлення наступных пытанняў: што такое кібербулінг, як яго распазнаць і з ім спраўляцца, універсальныя правілы бяспекі ў Сеткі, як наладзіць акаўнт у сацсетках, усталяваць паролі, абараніць камп’ютар антывіруснымі ПЗ.💢


#Заводскі
#гімназія14
#вэбінары
#Лабараторыя_Касперскага
Дзень "Літаратуры і творчасці"

📚У рамках 3 дня літаратуры і творчасці тыдня пачатковай школы прайшла навагодняя акцыя "Пісьмо Дзядулі Марозу" сярод вучняў 1-х класаў. Пачаткоўцы выказвалі свае пажаданні Дзядулю, віншавалі яго з надыходзячым святам, жадалі яму моцнага здароўя, малявалі святочную паштоўку і з дзіцячым натхненнем прасілі навагоднія падарункі.📚
Хай іх мары і жаданні здзейсняцца!

📚У дзень літаратуры і творчасці адбылася сустрэча вучняў 1 і 2 класаў са знакамітым пісьменнікам Валерыем Квілорыя. Аўтар з захапленнем расказваў пра свае кніжкі. Пасля сустрэчы пачаткоўцы набылі ў аўтара кнігі з аўтографамі. Сустрэча была цікавай, цёплай і запамінальнай. На развітанне некаторыя вучні сфатаграфаваліся з аўтарам.📚

🎤Напярэдадні сустрэчы з аўтарам выступіла вучаніца 3"А"класа Сенічава Маргарыта з тэатралізаваным маналогам казкі С.Маршака пра разумнае Мышаня.🎤

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_Літаратуры
#Тыдзень_пачатковай_школы