ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
435 subscribers
6.92K photos
174 videos
13 files
225 links
Download Telegram
Конкурс даследчых работ вучняў у рамках XLII гарадской канферэнцыі вучняў

🥈Гімназія №14 віншуе пераможцу раённага конкурсу даследчых работ вучняў Коваль Мілану Віктараўну, вучаніцу VIII“В” класа з Дыпломам II ступені ў секцыі “Гісторыя – культурная спадчына і сучаснасць”, навуковы кіраўнік Блешчава Таццяна Віктараўна.🥈


#Заводскі
#гімназія14
#конкурсы
"Пазнанне і творчасць"

🔻7 снежня на базе Дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №18 г.Мінска" адбылося выступленне вучаніцы 3 "А" класа Сенічавай Маргарыты на гарадскім этапе фестывалю даследчых работ "Пазнанне і творчасць", дзе канкурсантка паказала высокі ўзровень ведаў па вывучэнні гісторыі Беларусі і выхаванні патрыятызму ў падрастаючага пакалення праз тэатральную творчасць. І яна ўжо пераможца!🔻

Пажадаем ёй творчых поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт і задач.

#Заводскі
#гімназія14
#фестывалі
🕯Дзень усенароднай памяці ахвяр вайны і генацыду беларускага народа🕯

💢9 снежня- Дзень усенароднай памяці ахвяр вайны і генацыду беларускага народа. У 12.00 гімназія №14 далучылася да грамадзян нашай краіны і прыняла ўдзел у Рэспубліканскай хвіліне маўчання - ушанавала памяць ахвяр генацыду беларускага народа і тых, хто цаной свайго жыцця ўнес уклад у Вялікую перамогу.💢

🕯Мы помнім!🕯

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_усенароднай_памяці
✏️Конкурс даследчых работ вучняў у рамках XLII гарадской канферэнцыі вучняў✏️

🥇🥉Гімназія №14 віншуе пераможцаў раённага конкурсу даследчых работ вучняў Швец Глеба, вучня VIII“Б” класа, з Дыпломам III ступені ў секцыі “Інфарматыка”, навуковы кіраўнік Леановіч Наталля Мікалаеўна, Аляксандраву Яраславу, вучаніцу IX “А” класа, з Дыпломам I ступені ў секцыі “Англійская мова”, навуковы кіраўнік Андрушка Аліна Міхайлаўна.🥇🥉

Жадаем Яраславе поспехаў на гарадскім этапе конкурсу даследчых работ вучняў!

#Заводскі
#гімназія14
#конкурсы
Фінал конкурсу MARKETORIUM

🎄07.12.каманды вучняў 5А і 5В класаў прынялі ўдзел у фінале конкурсу MARKETORIUM, які праводзіўся Мінскім гарадскім палацам дзяцей і моладзі.🎄

🎄Кожная каманда рыхтавала навагодні інтэр'ер для дома і павінна была абараніць свой праект. У фінале ўдзельнічалі 12 каманд. Каманда 5в класа атрымала дыплом 2 ступені. Каманда 5А класа заняла 1 месца ў намінацыі "Абарона праекта". 🎄

🎁Вучні атрымалі каштоўныя падарункі.🎁
🎉Вішуем пераможцаў!🎉

#Заводскі
#гімназія14
#MARKETORIUM
🏛"Гісторыя. Памяць"🏛

💢Вучні 9а разам з настаўніцай гісторыі Літвіновіч Н. Ю. былі запрошаны на дыялогавую пляцоўку "Гісторыя. Памяць". На пляцоўцы ў адкрытым фармаце ўздымалася тэма генацыду і яго ахвяр.💢

💢Мы ніколі не павінны забываць сваю гісторыю!💢

#Заводскі
#гімназія14
#Дыялогавая_пляцоўца
Цікавая субота

Творчыя цэнтры гімназіі 14 г.Мінска запрашалі на мерапрыемствы:

💢Цэнтр " Рух наперад " - вучні 6-7-х класаў прынялі ўдзел у трэнінгавых занятках “Правы непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь”.
💢Цэнтр "Планета здароўя" – вучні 8-х класаў прынялі ўдзел у дзелавой дыскуссіі “Турбота аб харчаванні - турбота аб здароўі”.
💢Цэнтр "Алімпійцы" - вучні 2-9-х класаў прынялі ўдзел у такіх мерапрыемствах, як спаборніцтвы “Усе на лыжы!”, калядны турнір па міні-футболу, спартыўны турнір “Лыжы, санкі і сняжкі”, адборачны турнір па баскетболу.

💢Для вучняў 5б і 5в класаў, у бібліятэцы была праведзена віктарына “Нашы правы і абавязкі”.
💢Вучні 9-ых класаў прынялі ўдзел у круглым стале "Чалавек сярод людзей".
💢Вучні 4 класаў з задавальненнем выйшлі на лыжню і паказалі свае ўменні і спрытнасць у лыжнай справе.
💢Для навучэнцаў 1-х класаў прайшла пазнавальная віктарына "Залатыя правілы харчавання".


#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень