ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
423 subscribers
6.76K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🇰🇷Нашы вучні ў Карэі🇰🇷

🇧🇾🇰🇷Вучаніца 10 “А” класа Абрамовіч Міла, якая ў рамках конкурсу, аб'яўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Карэя і Пасольствам Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь удзельнічае ў праграме " Вывучэнне карэйскай мовы для замежных студэнтаў 2022" прыбыла ў Сеул.🇰🇷🇧🇾

📚Заняткі пачаліся.📚

#Заводскі
#гімназія14
#супрацоўніцтва
#Карэя
#Беларусь
"Пашырэнне магчымасцей дружалюбнага і падтрымліваючага асяроддзя"

🔻30.11.2022 у гімназіі 14 адбыўся вэбінар-нарада для ініцыятыўных груп вучняў аб задачах наступнага этапу эксперыментальнага праекта "Пашырэнне магчымасцей дружалюбнага і падтрымліваючага асяроддзя". 🔻

🔻Прамежкавую справаздачу прадставіла ініцыятыўная валанцёрская група вучняў гімназіі: Ягор Корхаў, Станіслаў Бабарыка, Марта Раманчанка, Аліна Машковіч, Паліна Босая, Сафія Ляпёшка. Вучнямі былі прапанаваны варыянты супрацоўніцтва ініцыятыўнай валанцёрскай групы гімназіі з арганізацыямі, якія аказваюць адукацыйную, сацыяльную, псіхалагічную, медыцынскую падтрымку дзецям і падлеткам па прафілактыцы насілля ў асяроддзі ўстановы адукацыі, развіццю пазітыўнай сацыяльнай скіраванасці асобы для пашырэння магчымасцей падтрымліваючага асяроддзя.🔻

Жадаем рабятам поспехаў у далейшым развіцці праекта!!

#Заводскі
#гімназія14
#вэбінары
🏛Праверка працы музея Партызанскай Славы 🏛

💢Лектары музея Партызанскай Славы гімназіі №14 сустрэлі прадстаўнікоў гарадскога агляду музеяў баявой славы. Работу музея Партызанскай славы прадстаўлялі камісіі настаўнікі гісторыі Літвіновіч Н.Ю. і Блешчава Т.В.. 💢

💢 Настаўнікі гісторыі і вучні пазнаёмілі гасцей з накірункамі работы музея, расказалі пра свае пошукавыя даследаванні , прысвечаныя гераічнаму мінуламу нашай краіны. 💢

Жадаем і надалей такой выдатна працы музею!

#Заводскі
#гімназія14
#музей
💉Сусветны дзень прафілактыкі СНІД💉

🔻1 снежня - сусветны дзень прафілактыкі СНІД
Падчас акцыі старэйшыя вучні гімназіі прынялі ўдзел у круглым стале, дзе абмеркавалі пытанні прафілактыкі СНІДу. 🔻

🔻У рамках праекту "Роўны навучае роўнага” вучаніцы 6Б класа Свірыдава Дар’я, Леонава Дар’я, вучаніца 7В класа Тамашэвіч Ева, вучань 7В класа Валасевіч Раман падрыхтавалі апавяданне ў асобах "Дзецям аб СНІДзе і доктары Небаліце" для сваіх аднагодкаў і вучняў 4, 5 класаў гімназіі. 🔻

🔻 У фае гімназіі на перапынках арганізаваны прагляд відэаролікаў "СТОП - СНІД", выстава плакатаў. 🔻

💢Супынім СНІД разам!💢

#Заводскі
#гімназія14
#СНІД
🚈Музей гісторыі Мінскага метрапалітэна🚈

💢Вучні 5-ых класаў наведалі музей гісторыі Мінскага метрапалітэна. Плошча дзвюх залаў музея, стылізаваных пад вагоны метро, ​​складае больш за 150 квадратных метраў.💢

🏛Экскурсія была цікавая і пазнавальная. Найбольш дзяцей уразілі наступныя экспанаты: сапраўдная кабіна машыніста (унутры якой можа пабываць кожны жадаючы), фрагмент шляху з дэфектаскопнай каляскай (прылада для праверкі рэек на наяўнасць дэфектаў), пульты цэнтралізацыі (дыспетчарскі і станцыйныя), апарат для размену манет, калекцыя жэтонаў , сімвалічныя ключы ад станцый і многае іншае.🏛

Дарэчы, наведвальнікі музея могуць паглядзець розныя відэафільмы аб гісторыі і развіцці Мінскага метрапалітэна, а таксама анімацыйныя ролікі па Правілах бяспечных паводзін у метро.

#Заводскі
#гімназія14
#музей
#метрапалітэн
Цікавая субота

Творчыя цэнтры гімназіі 14 г.Мінска запрашалі на мерапрыемствы:

💢Цэнтр "Пазнаем Беларусь" – вучні 10-х класаў прынялі ўдзел у культпаходзе ў тэатр юнага гледача “Дзікае паляванне караля Стаха”.
💢Цэнтр "Я - патрыёт" – вучні 6А і 7Б класаў прынялі ўдзел у рабоце Савета музея Партызанскай славы па афармленні кнігі ўліку фондаў музея.
💢Цэнтр " Алімпійцы " - вучні 4-х класаў прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах “Рыхтуем алімпійцаў!”.
💢Цэнтр " Алімпійцы" сабраў у актавай зале на адкрыты ўрок па спартыўнаму і традыцыйнаму каратэ вучняў гімназіі.
💢Цэнтр " Рух наперад " - вучні 2-х класаў прынялі ўдзел у трэнінгавых занятках “Галоўнае слова-тваё!”.
💢Цэнтр "Бяспечнае дзяцінства" - для вучняў 9-х класаў прайшоў навучальны занятак “Здаровыя адносіны-здаровае жыццё”- па прафілактыцы СНІДу.
💢Цэнтр "Спадчына" - вучні 5-х і 6-х класаў прынялі ўдзел ва ўпрыгожванні гімназіі да каляд і Новага года.


#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень