ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
418 subscribers
6.63K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
Падрыхтоўка да Новага году

Напярэдадні навагодніх святаў ідзе актыўная падрыхтоўка па ўпрыгожванні фае гімназіі і класных памяшканняў.
Актыўна далучыўся да працы класны калектыў 1"А" класа разам з бацькамі. Праца кіпіць…
🎄

🎄Далучайцеся да нас! Разам весела і гучна сустрэнем Новы год!🎄

#Заводскі
#гімназія14
#Новы_год
🏛Госці ў нашым музеі 🏛

💢У музеі Партызанскай Славы гімназіі №14 прайшлі экскурсіі для маленькіх патрыётаў. Музей наведалі вучні 2 “Б” класа гімназіі і выхаванцы дзіцячага садка №265 г.Мінска.💢

💢У якасці экскурсаводаў выступілі настаўніца гісторыі Літвіновіч Надзея Юр’еўна і вучні 6 “А” класа. З вялікай увагай слухалі вучні гімназіі і выхавальнікі дзіцячага садка цікавую экскурсію “Пяць цудаў музея”.💢

Шчыра запрашаем да нас у музей.

#Заводскі
#гімназія14
#музей
📚Новы крок да вяршыні прафесійнага майстэрства!📚

👩‍💼Настаўнік пачатковых класаў гімназіі 14 Фундарэнка Вольга Міхайлаўна прыняла ўдзел у раённым этапе гарадскога конкурсу "Сталічны настаўнік - сталічнай адукацыі". Урок атрымаўся цікавым і змястоўным, а самае галоўнае быў праведзены для дзяцей.👩‍💼


Пажадаем настаўніку перамогі!

#Заводскі
#гімназія14
#Сталічны_настаўнік
🇰🇷Нашы вучні ў Карэі🇰🇷

🇧🇾🇰🇷Вучаніца 10 “А” класа Абрамовіч Міла, якая ў рамках конкурсу, аб'яўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Карэя і Пасольствам Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь удзельнічае ў праграме " Вывучэнне карэйскай мовы для замежных студэнтаў 2022" прыбыла ў Сеул.🇰🇷🇧🇾

📚Заняткі пачаліся.📚

#Заводскі
#гімназія14
#супрацоўніцтва
#Карэя
#Беларусь
"Пашырэнне магчымасцей дружалюбнага і падтрымліваючага асяроддзя"

🔻30.11.2022 у гімназіі 14 адбыўся вэбінар-нарада для ініцыятыўных груп вучняў аб задачах наступнага этапу эксперыментальнага праекта "Пашырэнне магчымасцей дружалюбнага і падтрымліваючага асяроддзя". 🔻

🔻Прамежкавую справаздачу прадставіла ініцыятыўная валанцёрская група вучняў гімназіі: Ягор Корхаў, Станіслаў Бабарыка, Марта Раманчанка, Аліна Машковіч, Паліна Босая, Сафія Ляпёшка. Вучнямі былі прапанаваны варыянты супрацоўніцтва ініцыятыўнай валанцёрскай групы гімназіі з арганізацыямі, якія аказваюць адукацыйную, сацыяльную, псіхалагічную, медыцынскую падтрымку дзецям і падлеткам па прафілактыцы насілля ў асяроддзі ўстановы адукацыі, развіццю пазітыўнай сацыяльнай скіраванасці асобы для пашырэння магчымасцей падтрымліваючага асяроддзя.🔻

Жадаем рабятам поспехаў у далейшым развіцці праекта!!

#Заводскі
#гімназія14
#вэбінары
🏛Праверка працы музея Партызанскай Славы 🏛

💢Лектары музея Партызанскай Славы гімназіі №14 сустрэлі прадстаўнікоў гарадскога агляду музеяў баявой славы. Работу музея Партызанскай славы прадстаўлялі камісіі настаўнікі гісторыі Літвіновіч Н.Ю. і Блешчава Т.В.. 💢

💢 Настаўнікі гісторыі і вучні пазнаёмілі гасцей з накірункамі работы музея, расказалі пра свае пошукавыя даследаванні , прысвечаныя гераічнаму мінуламу нашай краіны. 💢

Жадаем і надалей такой выдатна працы музею!

#Заводскі
#гімназія14
#музей
💉Сусветны дзень прафілактыкі СНІД💉

🔻1 снежня - сусветны дзень прафілактыкі СНІД
Падчас акцыі старэйшыя вучні гімназіі прынялі ўдзел у круглым стале, дзе абмеркавалі пытанні прафілактыкі СНІДу. 🔻

🔻У рамках праекту "Роўны навучае роўнага” вучаніцы 6Б класа Свірыдава Дар’я, Леонава Дар’я, вучаніца 7В класа Тамашэвіч Ева, вучань 7В класа Валасевіч Раман падрыхтавалі апавяданне ў асобах "Дзецям аб СНІДзе і доктары Небаліце" для сваіх аднагодкаў і вучняў 4, 5 класаў гімназіі. 🔻

🔻 У фае гімназіі на перапынках арганізаваны прагляд відэаролікаў "СТОП - СНІД", выстава плакатаў. 🔻

💢Супынім СНІД разам!💢

#Заводскі
#гімназія14
#СНІД