ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
425 subscribers
6.73K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
Спартыўнае раённае свята

У рамках святкавання Дня бацькі на стадыёне сярэдняй школы 162 прайшло спартыўнае свята "Сонца, тата, спорт і я!" у якім прынялі ўдзел у саставе зборнай каманды вучні гімназіі 14 г.Мінска.

Удзельнікі квэстаў выконвалі розныя заданні, дзе патрабавалася і лоўкаць, і спрытнасць, і смякалка!

Розныя цікавыя зоны актыўнасці, фотазоны і цудоўнае надвор'е ўзнялі агульны настрой і далі зарад бадзёрасці на бліжэйшыя дні! 😉👌

Усіх са святам! О, #Спорт - ты жыццё!

#Заводскі
#гімгазія14
#спартыўнае_свята
Мы рады стать частью такого масштабного проекта как Автопоезд #БеларусьМолодежьТрадиции
Этот проект позволяет увидеть новые красивые исторические места нашей Родины, а так же знакомит с культурой и традициями страны.
Эмоции от проекта невероятные, программа очень насыщенная и разнообразная.
Мы посещаем историко-культурные памятники, мемориалы, музеи, участвуем в митингах, патриотических акциях.
И с радостью посетим эти прекрасные места нашей Родины ещё много раз.
Семьи Римдёнок и Кашанских
💢Дзіцячы рух у гімназіі 14 г.Мінска💢

💢 20 кастрычніка ў гімназіі 14 г.Мінска адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя БРПА і БРСМ. На канферэнцыя былі падведзены вынікі работы арганізацый, адзначаны самыя актыўныя класы, вызначаны накірункі дзейнасці на наступны год.💢

💢У ходзе канферэнцыі перад удзельнікамі выступілі прадстаўнікі педагагічнага класа, якія павіншавалі з Днём гімназіста і расказалі пра гісторыю ўзнікнення гімназій і іх адрозненне ад агульнаадукацыйных школ.🔻 Будучыя педагогі гатовы прыняць актыўны ўдзел у цікавых праектах дзіцячых арганізацый. 💢

💢У час канферэнцыі былі прыняты ў піянеры вучні 5-х класаў, уручаны білеты БРСМ старшакласнікам. 🔻
🔻Самы важны момант канферэнцыі - выбары лідараў арганізацый. Сакратаром пярвічнай арганізацыі БРСМ выбраны Корхаў Ягор, вучань 10Б класа, а старшынёй піянерскай дружыны імя К.С.Заслонава - Лабанава Яўгенія , вучаніца 6А класа. Завяршылася канферэнцыя піянерскім флешмобам.💢

Наперадзе шмат цікавых спраў. 😉👌

#Заводскі
#гімназія14
#БРПА
#БРСМ
Экскурсія ў Інстытут мяса-малочнай прамысловасці

Вучні 8-10-х класаў гімназіі 14 г.Мінска, якія зацікаўлены біяхімічным накірункам вучобы, з настаўнікамі І.Д.Яцынай і А.А.Долбік адправіліся на экскурсію ў Інстытут мяса-малочнай прамысловасці.

З вялікай зацікаўленасцю ўсе слухалі аб вытворчасці ўсімі любімых прадуктаў харчавання: ёгуртаў, сыроў, прастаквашаў і многіх іншых кісла-малочных прадуктаў. Гімназістам паказалі цэх па вытворчасці прадуктаў для дзяцей. Яны не толькі назіралі за тэхналогіяй, але і паспрабавалі на смак розныя ёгурты.🍶

Асаблівую цікавасць вызваў цэх, дзе вырабляюць марожанае - вельмі яно спадабалася вучням! 🍦😉👌 Акрамя гэтага кожны пайшоў дадому з жаданнем зрабіць ёгурт дома з атрыманай у інстытуце закваскі.

Мы раскажам вам ці смачна ў нас атрымалася ў наступны раз! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#супрацоўніцтва