ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.96K photos
175 videos
13 files
225 links
Download Telegram
Усім класам на экскурсію!"

💫 Вучні 7-х класаў гімназіі 14 разам з класнымі кіраўнікамі Яцынай І.Д., Блешчавай Т. В., Долбік А. А. пабывалі на экскурсіі ў парку гісторыі Сула. Цікава правялі час і пазнаёміліся асабіста з тым, што вывучалі падчас урокаў гісторыі. 💫

💫 Вучні апынуліся ў старажытным свеце, кавалі меч, рабілі жбан з гліны, малолі муку, плылі на старажытным караблі варагаў. Пазнаёміліся з выхаваннем і адукацыяй у іезуіцкім калегіуме. Завяршылі экскурсію катанне на брычцы! 😉

Знаёміцца з гісторыяй сваёй краіны вельмі цікава і пазнавальна!

#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень
#экскурсія
#парк_гісторыі_Сула
😉Калі сяброўства ёсць - яно навек!

14 мая на базе гімназіі 14 г.Мінска адбылася творчая сустрэча клубаў ЮНЕСКА “Айрыс”, “Мерыдыян”, “Юнік”, “Свет на далонях” і “Санлайт”. Тэма сустрэчы “Не зарасце сцяжынка памяці …” была прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны, памятным датам і подзвігу савецкага народа.

Удзельнікі сустрэчы за адзін дзень прайшлі "сцежкамі вайны". Пачалі з музея Вялікай Айчыннай вайны. У гімназіі 14 юнескаўцаў чакала тэматычная праграма.

Пасля прывітальнага слова дырэктара гімназіі 14 Гарохавай М.І. і члена праўлення БелАЮ Кашперка А.А. вучні прайшлі гістарычны квэст, шукаючы Qr-коды па гімназіі, наведалі музей Партызанскай славы, пасмакавалі салдацкую ежу, паспявалі ваенныя песні.

Клуб “Мерыдыян” (г.Горкі) падараваў “Гульні праз стагоддзі”, клуб “Санлайт” (г.Салігорск) аб‘яднаў усіх удзельнікаў флешмобамі, а клубы “Юнік” і “Свет на далонях” правялі цікавыя трэнінгі.

Падарункі і сертыфікаты ад гімназіі 14 атрымалі ўсе ўдзельнікі сустрэчы.

#Заводскі
#гімназія14
#ЮНЕСКА
👥 Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям'і 👥

У гімназіі 14 прайшоў адзіны ўрок на тэму: "Лёс маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны". У кожным класе была выбрана цікавая форма правядзення ўрока.
Вучні 5А з класным кіраўніком Літвіновіч Н.Ю. паўдзельнічалі ў гутарцы "Каштоўнасці сучаснай сям'і" і прэзентавалі сваі сем' і ў выглядзе калажаў.
Вучні 1Б з Собаль С.М. прынялі ўдзел ў гульні "Я і мае сваякі";
Вучні 1А класа правялі тэматычную гутарку і пазнаёміліся з традыцыямі сям'і кожнага вучня, расказалі больш пра сябе, намалявалі малюнкі і зрабілі фотагазеты...

У актавай зале сабралася цэлая паралель пачатковых класаў, для якіх вучні 3Г і класны кіраўнік Смаляк Т.М. чыталі вершы, прадстаўлялі даследаванні пра лёс прадзедаў у час Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі ўрока разам стваралі радаслоўную сям'і. На ўроку прысутнічалі прадстаўнікі БСЖ ад адміністрацыі гімназіі.

Усё пачынаецца з сям'і, таму ў лепшых традыцыях павагі да сваіх продкаў мы выхоўваем нашых гімназістаў.

#Заводскі
#гімназія14
#сям