ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
425 subscribers
6.73K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🎉 Віншуем са святам Перамогі! 🔻

🔻Актывісты пярвічнай арганізацыі "Беларускі Саюз Жанчын" гімназіі 14 Гарохава М.І. і Язінская Н.В. напярэдадні Дня Перамогі павіншавалі старшыню Заводскай раённай арганізацыі ГА "Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму" Кулага Інэсу Георгіеўну. 🔻

🔻За кубачкам кавы Інэса Георгіеўна ўспамінала гады апаленага вайной дзяцінства, паведаміла, як жыла і працавала пасля вайны. Ад верша "Дзеці вайны" шчымліва забалела ў грудзях:
Дай Бог вам, моладзь наша залатая,
Ніколі гэткага ў жыцці каб не спазнаць,
Няхай сцяг міру над зямлёй лунае,
Каб дзеці ўсе маглі спакойна спаць...🔥

🔻Жадаем міра і спакою ўсім славянам! Са святам Перамогі! 🎉 🇧🇾

#Заводскі
#гімназія14
#БСЖ
❤️💚 СПЯВАЕМ ГІМН РАЗАМ!
Словы М.Клімковіча, У.Карызны
Музыка Н.Сакалоўскага

Мы, беларусы – мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў – сіла народаў –
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны – радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

#сімвалы_краіны❤️💚
#Беларусь🇧🇾❤️💚
Са святам! З днём Перамогі! 🎉
🇧🇾 Шэсце пакаленняў 🎉

🎉 Дружны калектыў настаўнікаў і вучняў гімназіі 14 на чале з дырэктарам Гарохавай М.І. прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах на Плошчы Перамогі! 🎉

🎉 Удзельнікаў шэсця пакаленняў віталі прадстаўнікі творчых калектываў гімназіі, лідары дзіцячых і маладзёжных арганізацый. Гімназісты трымалі ў руках партрэты продкаў, якія здабывалі Перамогу. Інфармацыю аб кожным з іх вучні збіралі падчас акцыі "Вайна і лёс маёй сям'і". 🎉

🎉 Жыве памяць аб героях! 🇧🇾
Мы помнім! Мы ганарымся! 🇧🇾
Са святам, Беларусь! 🇧🇾
З днём Перамогі! 🇧🇾

#Заводскі
#гімназія14
#шэсце_пакаленняў
#9_мая
🍀 Зялёныя класы 🍀

Праект "Зялёныя класы беларускай сталіцы" актыўна рэалізуецца ў гімназіі 14 г.Мінска. Вучні гімназіі разам з настаўнікамі на днях прымалі гасцей з тэлебачання #Беларусь1.

Вучні распавядалі пра цікавае правядзенне экалагічна-выхаваўчых заняткаў, дзяліліся набытымі ведамі пра птушак сталіцы.

Настаўнікі акрэслілі асноўную мэту заняткаў, якая накіравана на падрыхтоўку новага пакалення з высокім узроўнем экалагічнай культуры з самага ранняга ўзросту.

#Заводскі
#гімназія14
#Зялёныя_класы
#экалогія
Сапраўдныя абаронцы!

🔻 Навучэнцы і бацькі гімназіі 14, прадстаўнікі секцыі "Каратэ-до" пад кіраўніцтвам Жук'яна В.В. адзначылі свята Перамогі на базе пейнтбольнага клуба "Барс". Разам дарослыя і дзеці згулялі ў лазартаг, потым заварылі калмыцкую гарбату, у казане рабілі плоў з пярлоўкі! 😉

Кожны школьнік змог адчуць сябе сапраўдным абаронцам і воінам! Каб спрытна і метка страляць - трэба займацца спортам! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#каратэ_до
#святкуем_разам
💫 Несці свет і дабро! 💫

Віншуем настаўніцу гісторыі і кіраўніка музея Партызанскай славы гімназіі 14 Літвіновіч Надзею Юр'еўну з выдатным выступленнем на Рэспубліканскіх педагагічных чытаннях, якія прайшлі 11 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

У сваім выступленні Надзея Юр'еўна закранула тэму важнай ролі жанчыны ў гісторыі і адукацыі, яе асноўнай місіі - несці свет і дабро!

У педагагічным калектыве гімназіі 14 працуе шмат жанчын, якія прысвяцілі сваё жыццё плённай педагагічнай працы. Сярод іх: Карака Г.С., Гарохава М.І., Собаль С.М., Андрушка А.М., Леановіч Н.М., Болбас Г. С., Грэчкіна С.М.. і іншыя. Яны і сёння нясуць свет ведаў да дзяцей, з задавальненнем дзеляцца вопытам і вучацца новым тэхналогіям, не спыняюцца на дасягнутым! 😉 Такія жанчыны - прыклад для ўсіх нас!

#Заводскі
#гімназія14
#педагагічныя_чытанні