ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.89K photos
171 videos
13 files
225 links
Download Telegram
Тыдзень прыродазнаўчых навук🍀

У гімназіі 14 працягваецца тыдзень прыродазнаўчых навук. Кожны дзень гімназісты прымаюць удзел у віктарынах і гульнях, актыўна праводзяць вопыты і робяць свае маленькія адкрыцці!

☝️😉 Падумаць толькі:
🔻фізіка - навука, якая кожны дзень патрэбная нам, каб зразумець, як працуюць рэчы вакол нас;
🔻 біялогія расказвае, адкуль расліны і жывёлы бяруць сілу і рост;
і шмат чаго іншага ...цікавага!

Пашыраем кругагляд і вучымся прымяняць веды на практыцы! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#вывучаем_прыроду
Вучыцца ніколі не позна!

Пазнавальны чацвер сёння быў у гімназіі 14:
🔻вучняў 5,6 класаў наведаў участковы інспектар ІСН Заводскага раёна Васкевіч А.В.. Адбылася сур'ёзная гутарка аб неабходнасці выканання правілаў дарожнага руху;

🔻вучні 8-х класаў прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы "Валанцёрства, як від сацыяльнай дзейнасці". Спікерам пляцоўкі выступіла каардынатар валанцёрскіх праектаў ГДА "Беларускі дзіцячы хоспіс" Байдакова Ірына Васільеўна;

🔻педагогі гімназіі сабраліся ў актавай зале на адзіным дні інфармавання. Дакладчык - Герасімчук А.В., кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню.

Быць на хвалі жыцця краіны, праявіць сваю актыўную пазіцыю - важна і дзецям і дарослым!

#Заводскі
#гімназія14
#карысная_інфармацыя
☝️😉 Рыхтуемся да Вялікадня! 🏵️

У гімназіі 14 добра ведаюць народныя традыцыі! Вучым нашых гімназістаў паважаць нацыянальныя абрады, шанаваць гісторыю і хрысціянскія звычаі.

Сямейныя святы - самыя надзейныя захавальнікі традыцый!

#Заводскі
#гімназія14
#вялікдзень
#пісанкі
Музейная педагогіка

У гімназіі 14 праведзены раённы семінар "Адукацыйная прастора і грамадзянска-патрыятычнае выхаванне навучэнцаў установы адукацыі сродкамі краязнаўчай дзейнасці" для кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі Заводскага раёна.

Адкрыла семінар намеснік дырэктара па ВР Корзунава Н.І., якая расказала пра створаныя ўмовы для выхаваўчай дзейнасці на базе трох музеяў гімназіі 14: музея Партызанскай славы, музея народных інструментаў і музея "Беларуская хатка". Аб сістэме работы ў Год гістарычнай памяці расказала Літвіновіч Н.Ю., настаўнік гісторыі гімназіі 14.

Майстар-класы:
фрагмент экскурсіі "Пяць цудаў музея" у музеі Партызанскай славы,
фрагмент экскурсіі "Дударыкі запрашаюць у госці" прадэманстравалі гурткоўцы пад кіраўніцтвам Д.Д. Ровенскага ў музеі народных інструментаў,
фрагмент урока па беларускай літаратуры ў беларускай хаце паказалі вучні 9 класа з настаўніцай Калодай К.В.

Падвяла вынікі кіраўнік метадычнага аб'яднання Пахваленая А.К.

#Заводскі
#гімназія14
#семінар
#музеі