ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
440 subscribers
6.98K photos
175 videos
13 files
225 links
Download Telegram
Дзень здароўя

🌤️ У гімназіі 14 у дзень здароўя было запланавана шмат цікавых мерапрыемстваў. Вучні пачатковых класаў прымалі ўдзел у спартландыях, дзе спаборнічалі ў спрытнасці, лоўкасці ды хуткасці! Зарад бадзёрасці атрымалі ўсе! 🎉

Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел ва ўроку мужнасці, які правёў паралімпійскі чэмпіён Аляксей Талай. 🇧🇾

📌Мнагакратны рэкардсмен Свету і Еўропы па плаванню на сваім прыкладзе вучыў старшакласнікаў прымаць правільныя рашэнні, цаніць кожны дзень, рабіць карысныя справы для Радзімы, удасканальваць свае таленты і здольнасці! Гімназісты былі вельмі ўражаны матывацыяй чалавека, які кожны дзень пераадольвае цяжкасці жыцця!

Быць здаровым і актыўным, развіваць свае здольнасці, паважаць традыцыі і культуру сваёй краіны - вось галоўныя накірункі росту асобы падлетка!

Будзем здаровыя! Гэта залежыць ад нас!

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_здароўя
#Урок_мужнасці
#Аляксей_Талай
Сустрэча клубаў ЮНЕСКА

Aдбылася сяброўская сустрэча членаў клубаў ЮНЕСКА «Айрыс» гімназіі 14 і «Юнік» гімназіі 1 г. Мінска, на якой трэнерам Яновіч Яраславе і Сівак Ульяне ("Роўны навучае роўнага") былі ўручаны падзячныя лісты за праведзеныя трэнінгі, а навучэнцам з нашай гімназіі - сертыфікаты ўдзельнікаў.

На сустрэчы прысутнічалі: кіраўнік клуба "Айрыс'" Касаткіна Т.В. і намеснік дырэктара па замежных мовах Міхайлава Н.А.. Абмеркаваны планы на далейшае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва клубаў.

#Заводскі
#гімназія14
#гімназія1
#ЮНЕСКА
🎉Дайджэст шостага дня🎉

Вучні гімназіі 14 прынялі ўдзел:
🔻вучні 5-х класаў - у інтэрактыўных занятках па прафілактыцы булінгу "Вучымся казаць "НЕ!".Правяла педагог сацыяльны Фамічова Т.В.
🔻у творчай майстэрні "Мая сяброўка самая лепшая!" пад кіраўніцтвам А.М. Корабавай вучні 2-х класаў;
🔻у цікавай экскурсіі ў парк 50-годдзя Вялікага Кастрычніка - вучні 1-х класаў" і класныя кіраўнікі Ціток Я.Г. і Сілкова А.А.;
🔻у працоўнай акцыі "Чысты двор"- вучні 6-х класаў і класныя кіраўнікі "Грэчкіна С.М. і Хмяльніцкая Н.В.;
🔻у рабоце гарадскога цэнтра "Ступені" на тэму "Крок у прафесію" піянеры-лідэры з педагогам-арганізатарам Мірошнік Ю.Г.;
🔻у гарадской праграме "КінаЧвэрць" - вучні 7, 8 класаў з класнымі кіраўнікамі Андрушка А.М. і Блешчавай Т.В. наведалі кінатэатры "Ракета" і "Камсамолец";
🔻у рамках месячніка прафарыентацыйнай работы для вучняў 4-х класаў А.І. Шчэрба правяла гульнёвую праграму "Чароўнае кола прафесій".

Шосты дзень - час для развіцця і творчасці!

#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень
Forwarded from BELTA
❗️По решению Организации Объединенных Наций 11 апреля во всем мире отмечается Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

Он установлен в память об интернациональном восстании в Бухенвальде.

Именно в этот день в 1945 году во Второй мировой войне узники Бухенвальда во главе с интернациональным политическим центром подняли вооруженное восстание, в результате которого захватили лагерь и удерживали его до прихода союзных войск.

В 1958 году здесь был открыт комплекс сооружений, посвященный героям и жертвам Бухенвальда. В апреле 1945 года были освобождены также узники Заксенхаузена, Дахау и Равенсбрюка. Освенцим, Майданек, Треблинка, Бухенвальд и много других мест на карте Европы были превращены в годы Второй мировой войны в жернова смерти, орудия массового физического уничтожения людей, лаборатории для проведения медицинских и других экспериментов.
🎬 Удзел у праекце СТВ 🎬

Ганарымся вучаніцай 9Б класа гімназіі 14 Музыка Дар'яй, якую пасля паспяховага выступлення на краязнаўчых чытаннях запрасілі на СТВ. Разам са сваім кіраўніком Блешчавай Т.В. Даша прыняла ўдзел у праекце прысвечаным дню Перамогі 9 мая - "Героі маёй сям'і "

На фотаздымках Даша ў час запісу ў студыі, з кіраўніком Таццянай Віктараўна і вядучай СТВ Кацярынай Забенько, каардынатарам праекта.

Малайцы! Чакаем выхаду перадачы!

#Заводскі
#гімназія14
#СТВ