ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.96K photos
175 videos
13 files
225 links
Download Telegram
#ЗАРНІЧКА

🔻У рамках дзейнасці ў гімназіі 14 рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце 26 сакавіка праведзены раённы ваенна-спартыўны конкурс "Зарнічка". Прынялі ўдзел 18 каманд школ Заводскага раёну.🔻

🔻На урачыстым адкрыцці прысутнічалі: начальнік аддзела выхаваўчай, ідэалагічнай работы і аховы дзяцінства ўпраўлення па адукацыі Заводскага раёна Н.І. Гладкоўская, дырэктар гімназіі 14 М.І.Гарохава, старшыня Заводскага РС ГА "БРПА" Мілаш В.В., кіраўнікі па ваенна-патрыятычнаму выхаванню і прадстаўнікі школ.🔻

🔻 Каманда гімназіі 14 "ЩИТ" да конкурса рыхтаваліся каля месяца: адточвалі спартыўныя здольнасці, вучыліся маршыраваць, развучвалі песню, паўтаралі звесткі з гісторыі Беларусі, рыхтавалі баявы лісток. Прадстаўлялі пагранічныя войскі. 🔻

Падчас спаборніцтваў каманды паказалі свае веды па гісторыі Беларусі, знаходлівасць, спартыўныя навыкі і камандны дух.

💯 Каманду гімназіі 14 рыхтавалі: Герасімчук А.В., Мірошнік Ю.Г. і Балук А.І.. Выступілі выдатна! Чакаем вынікаў!😉

#Заводскі
#гімназія14
#Зарнічка
Навіны клуба "Айрыс'"

🔻На базе гімназіі 14 працягваецца серыя трэнінгаў ад Школы маладых трэнераў для ўдзельнікаў клубаў ЮНЕСКА. Былі разгледжаны тэмы “Рэпрадуктыўнае здароўе” і “Інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам (ІППШ). Хлопцы і дзяўчаты разважалі, працавалі ў парах і нават замалёўвалі змены ў падлеткавым арганізме. Гэтыя тэмы мала абмяркоўваюцца ва ўмовах звычайнай школьнай праграмы. Трэнінг стаў вельмі карысным, бо ён праведзены на "роўным узроўні". У падлеткаў з'явілася магчымасць адкрыта абмеркаваць тое, пра што яны б пасаромеліся спытаць на ўроках.🔻

З дапамогай прыёму "Вазьмі аўтограф" было паказана, як хутка могуць распаўсюджвацца ІППШ, былі названы лічбы трывожнай статыстыкі, а таксама члены клуба "Айрыс" разабралі спосабы перадачы віруса на прыёме "Домік/плот".

🔻Дзякуем гімназіі 1 г.Мінска, клубу ЮНЕСКА “Юнік” і трэнерам Яновіч Яраславе і Сівак Ульяне.
Удзельнікі трэнінга праверылі свае веды праз гугл-віктарыну ад клуба ЮНЕСКА "Планета".

#Заводскі
#гімназія14
#гімназія1
#ЮНЕСКА
🔻Акцыя БСЖ "Чужой бяды не бывае"🔻

🔻Актывісты пярвічнай арганізацыі "Беларускага саюза жанчын" гімназіі 14 далучыліся да акцыі па збору рэчаў для бежанцаў з Украіны. Усе сабраныя рэчы перададзены ў офіс гарадской арганізацыі БСЖ. 🔻

🔻Чужой бяды не бывае!🔻

#Заводскі
#гімназія14
#БСЖ
Віншуем пераможцу! 🎉

🎉 Віншуем пераможцу традыцыйнага фестывалю дзіцячай творчасці "Усміхніся, зорачка!" - вучаніцу 2А класа гімназіі 14 Сенічаву Маргарыту з яркім выступленнем і дыпломам за 1 месца!

Юная і таленавітая Маргарыта Сенічава ўжо трэці раз становіцца пераможцам конкурсу! Пажадаем ёй поспехаў і натхнення, а класнаму кіраўніку Корабавай А.М. - працягваць дапамагаць Маргарыце ў яе творчай рэалізацыі!

#Заводскі
#гімназія14
#гонар_гімназіі
#творчасць
Канікулы. ДЗЕНЬ ДРУГІ! 😉

Весела і пазнавальна праводзяць час у гімназіі 14 ў Дзень бяспекі:

💫прыгожым і ўтульным рабілі школьны двор 9Б з Градовіч Л.В. і 6Б з Грэчкінай С.М..
💫стваралі коміксы "Мае бяспечныя канікулы" вучні 3Г класа са Смаляк Т.М..
💫у інтэрактыўнай гульні "Вандроўка па маёй краіне" прынялі ўдзел вучні 2-х класаў з Муманенка А.А.
💫гутарку-гульню "Гэта Зямля - мая і твая!" для выхаванцаў школьнага лагера правяла работнік бібліятэкі Зотава К.С.
💫аздараўленчым плаваннем у басейне займаліся вучні 7, 8 класаў
спартландыю для школьнага лагера правёў Вялікі Д.С.
💫прафарыентацыйную гульню "Калейдаскоп прафесій" для вучняў 4-х класаў правяла Свірыд А.Р.
💫паседжанне піянерскага актыву "Плануем жыццё гімназіі на 4 чвэрць" правяла з піянерамі 5, 6 класаў педагог-арганізатар Мірошнік Ю.С..

Цікавыя канікулы - цікавыя сустрэчы

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы